пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:51

Палітыка

Амбасада ЗША ў Менску працягвае працу

У прэсавай службе амбасады ЗША ў Менску паведамілі, што дыпляматычная місія працягвае сваю дзейнасьць.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Амбасада не прымае візавых зваротаў грамадзян Беларусі – выключэньні магчымыя толькі ў крытычных выпадках, паведамілі ў амбасадзе.

У МЗС Беларусі ад камэнтароў сытуацыі ў беларуска-амэрыканскіх дачыненьнях ўстрымліваюцца.

Як чакаецца, ад заўтра ў Менску застануцца 4 дыпляматы, уключна з часова павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, застануцца таксама консул і супрацоўнікі, якія адказваюць за бясьпеку і гаспадарчыя пытаньні.

10 амэрыканскіх дыпляматаў маюць пакінуць тэрыторыю краіны ў суботу, але вядома, што яны ня хочуць афішаваць, у які час і якім чынам гэта будзе зроблена.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Стась
02.05.2008 15:22
Спадзяюся, амбасада ЗША ведае, што робіць. Але я мяркую, што пауза ў 3 – 4 месяцы ў адносінах добра дасьведчыла б “нашчадкам таварыша “Чэ””, чаго яны на сам рэч вартыя. Хада ідзе аб антыбеларускіх рухах, якія фінансуюццв расейскім ФСБ, што стала аблізвае азадак кожнаму са значных расейскіх “браткоў