Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Свабода слова: Беларусь паміж Зімбабвэ і Узбэкістанам

29.04.2008 14:49

188-е месца са 195-ці займае Беларусь у Індэксе Свабоды слова за 2007 год, складзеным амэрыканскім дасьледным цэнтрам Freedom House.

Летась паводле Freedom House Беларусь была на 186-м месцы, сёлета – на 188-м. Ужо шмат гадоў краіна знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краін, такіх, у якіх свабодныя мэдыі ці адсутнічаюць наагул ці распаўсюджваюцца ў мізэрнай колькасьці. Нават сярод несвабодных краін, якіх аўтары дакладу налічылі 64, Беларусь знаходзіцца бліжэй да канца сьпісу, у кампаніі з такімі краінамі, як Узбэкістан, Куба, Туркмэністан, Бірма і Паўночная Карэя, якая замыкае сьпіс.

Самыя свабодныя мэдыі паводле Freedom House – у Фінляндыі. ЗША – на 21-м месцы, Літва займае 25-е месца, Латвія – 40-е, Польшча – 51-е. Усе гэтыя краіны ў сэнсе свабоды друку належаць да свабодных. Украіна займае 110-е месца і належыць да катэгорыі часткова свабодных краінаў, і нарэшце Расея, дзелячы 170-е месца з Казахстанам, Суданам і Емэнам трапляе, як і Беларусь, у катэгорыю несвабодных краін.

У адмысловым разьдзеле справаздачы, прысьвечаным Беларусі, адзначаюцца крымінальны перасьлед лідэраў апазыцыі, перасьлед за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях, несвабодныя і несправядлівыя выбары, татальны кантроль за дзейнасьцю дзяржаўных мэдыяў, разнастайныя спосабы перасьледу свабодных мэдыяў, масавае закрыцьцё недзяржаўных арганізацый і незалежных выданьняў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Vaidas
02.05.2008 09:04
7-е мейсца ззаду???!!! Перастараліся крываабаронцы з Freedom House :))) Ну каб хоць бы нейдзе пасяродку, а так – ня веру, відавочная брахня!!!
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile