пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:01

Грамадзтва

Вячаславу Сіўчыку далі 15 сутак

Старадароскі раённы суд прысудзіў Вячаславу Сіўчыку 15 сутак арышту "за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі" - усталяваньне крыжа.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

В.Сіўчыка затрымалі ў Менску сёньня каля будынку суду Маскоўскага раёну. Міліцыянты пасадзілі яго ў аўтамабіль і павезьлі ў суправаджэньні яшчэ трох аўтамабіляў у Старыя Дарогі.

Там на яго склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Так міліцыянты расцанілі ягоны ўдзел ва ўсталяваньні крыжа ў вёсцы Дражна ў памяць мірных жыхароў, расстраляных партызанамі ў Другую сусьветную вайну.

Як паведаміў “Свабодзе” Вячаслаў Сіўчык, у пратаколе ён пазначыў, што не прызнае сябе парушальнікам закону аб масавых мерапрыемствах, бо ўсталяваньне крыжоў на месцах гібелі людзей — хрысьціянская традыцыя.




Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Licwin Горад:: Krupki
23.04.2008 21:45
Slawa trymajsia!
Das'c' Pan Bog - jaszcze ne adzin kryz ustaljuem!
Z nami BOG i PRAUDA!!!

Імя:: Марк Горад:: Прага
26.04.2008 10:43
Ганьба антынароднай уладзе!!!