пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:38

Грамадзтва

Заўтра будуць судзіць Сяргея Парсюкевіча

Напярэдадні працэсу Сяргея Парсюкевіча наведала адвакатка Вера Страмкоўская.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Адвакатку цікавіла здароўе падабароннага і ягоная гатоўнасьць да заўтрашняга суду.

Сустрэча адваката Веры Страмкоўскай зь Сяргеем Парсюкевічам у менскім сьледчым ізалятары доўжылася дзьве гадзіны. Вось што адвакатка распавяла пра свайго падабароннага:

“Ён гатовы да суду і маральна, і юрыдычна, але я непакоюся пра стан ягонага здароўя, бо ў яго абвастрылася астма. Сёньня да яго выклікалі лекара, ён нават не выходзіў на прагулку, а заўтра, падчас суду, магчыма, прыйдзецца выклікаць хуткую дапамогу”.

Паводле сьледзтва, міліцыянт Аляксандар Дулуб заявіў, што Сяргей Парсюкевіч яго ўдарыў і нанёс цялесныя пашкоджаньні. За гэта прадпрымальніку пагражае 6 гадоў зьняволеньня. Між тым Сяргей Парсюкевіч кажа, што зьбівалі яго, а ён абараняўся і клікаў на дапамогу. Сьледзтва адмовілася дапытаць пацярпелага міліцыянта Дулуба на дэтэктары хлусьні.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.