Слухаць

Цяпер у эфіры

Ранішні жывы эфір

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Культура

У Канзасе адкрылі беларускі навуковы цэнтар

20.04.2008 18:25
Сяргей Навумчык

У суботу ў горадзе Вінсфэлд у амэрыканскім штаце Канзас пачаў працу цэнтар беларускіх дасьледаваньняў.


Цэнтар адкрыўся пры Паўднёва-Заходнім каледжы. У суботу адбылася яго прэзэнтацыя пры ўдзеле старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, экс-старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. У гонар гэтай падзеі над каледжам былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады, а таксама бел-чырвона-белы сьцяг.

Адзін з ініцыятараў стварэньня цэнтру, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц, назваў дзьве яго асноўныя мэты. Па-першае, дапамогу амэрыканскім дасьледчыкам у вывучэньні як гісторыі, гэтак і сучаснага становішча ў Беларусі. У той час як даўно працуюць цэнтры па вывучэньню сытуацыі ва Ўкраіне, Расеі і Польшчы, Беларусь шмат у чым застаецца terra incognita для амэрыканскіх дасьледчыкаў. Другая, ня менш важная, мэта – гэта дапамога беларускім навукоўцам, іх стажыроўкі ў ЗША, у тым ліку і выкладчыцкая праца на пэўны тэрмін. На думку Дэйвіда Суорца, гэта паспрыяе бліжэйшаму знаёмству беларусаў з амэрыканскай сыстэмай вышэйшай адукацыі.

У плянах цэнтру і выдавецкая дзейнасьць. Падчас адкрыцьця цэнтру адбылася прэзэнтацыя кнігі канадзкай дасьледчыцы, прафэсара Ўнівэрсытэту Ватэрло Зінаіды Гімпелевіч "Беларуска-яўрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя".

Пры цэнтры створаныя бібліятэка і архіў, куды перададзеныя ўжо і кнігі зь бібліятэкі Радыё Свабода.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Alies
21.04.2008 20:24
1. Gorad zavecca Winfield, KS

2. U subotu ezdziw u Winfield, KS i ne bachyw tam nijakih sciahow, tym bol'sh bel-chyrvona-belyh. Taksama nie bylo i studentaw :) Vos' tut subotnija fota z Winfield: http://www.flickr.com/photos/25845283@N05/sets/72157604648141820/

3. Sucel'na skazhonyja mety z jakimi adchyneny centar. Najpiersh za usio centar budzie zajmacca pastawkaj infarmacyi ab Belarusi, jae kul'tury i palityki u samu Belarus. Tamu usie materyjaly centru buduc' drukavacca pa-belarusku, a ne pa-anhel'sku. A uzho druhasna, niekatoryja z hetyh materyjalaw buduc' perakladzienyja na anhiel'skuju movu. Hetymi anhel'skimi materyjalami skarystajucca zamezhnyja navukowcy. Ambasadar Swartz padkresliw heta vel'mi dvojchy i vel'mi vyrazna: persha za usio treba zmahacca z adsutnasciu nezkazhonaj infarmacyi u Belarusi. A uzho papuliaryzacyja Belarusi u S'viecie - druhasnaja sprava. Belarusy w Belarusi - halownaja audytoryja centru. Amerykancy - druhasna. Vos', shto pisha sam Ambasadar Swartz:
http://www.sckans.edu/belarus/index.php?page_ID=1944
"With the establishment of this Center for Belarusian Studies, it is our strong wish to facilitate the revival of the Belarus nation through higher education—research, publications, exchanges, cultural events, internships, and more. "

Імя:: аўтар
22.04.2008 12:24
У бліжэйшым часе на сайце будзе зьмешчаны фотарэпартаж, дзе можна ўбачыць сьцягі над каледжам, у тым ліку і Бел-Чырвона-Белы.

Амбасадар Суорц мінімум двойчы (у размове з аўтарам рэпартажу і ў адказе на пытаньне сп. Сурвілы пад час дыскусіі) сказаў пра англамоўныя выданьні, як пра адну з мэтаў. Больш падрабязна гэты аспэкт дзейнасьці Цэнтру аўтар камэнтару можа высьветліць непасрэдна ў сп. Суорца пад час онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды.

Імя:: Alies
22.04.2008 18:49
Dzyakuj.

Hiba shto sciahi prybrali hutka. Bo Shushkevicha tudy pavezli paslia pramovy (u 3PM), a druhaja partyja hasciow z Viachkam Stankevicham paehala kalia 5PM i uzho ih tam ne bylo. Vybachajusia :P


Імя:: Walter
23.04.2008 20:54
Delehacyja hanarovych hosciau adviedala SW College u piatnicu, a nie u subotu. U piatnicu byli sciahi i spatkanni z kiraunictvam kaledzu. Hladzicie zdymki zmiescanyja 22-4-2000.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile