пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:03

Палітыка

Анатоля Лябедзьку пераабралі старшынём АГП

У Менску прайшоў справаздачна-выбарчы сход Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

15.30
Намесьнікамі старшыні партыі абраныя Леў Марголін і Яраслаў Раманчук.

14.05 "З
а" Анатоля Лябедзьку прагаласавала 83% дэлегатаў. У галасаваньні ўдзельнічала 156 чалавек.

13.15 Анатоль Лябедзька адмовіўся выступаць з праграмай дзеяньняў. Ён патлумачыў: усё сказаў у дакладзе і заключным слове.
М.Гаўрыленка і А.Лябедзька

Мікалай Гаўрыленка ў сваім выступе прапанаваў палепшыць імідж партыі праз рэклямную кампанію, пачаць выдаваць партыйную газэту. “Такім чынам можна павялічыць колькасьць сяброў партыі на 20-30%”, - дадаў ён.

Спадар Гаўрыленка перакананы, што будучы кіраўнік АГП павінен удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.

“Ідзе зьмена пакаленьняў… Аляксандар Лукашэнка ўжо 14 год ня хоча саступаць пасаду. Вы ж не такі як Лукашэнка, Анатоль Уладзіміравіч. Пакажыце прыклад”, - заклікаў спадара Лябедзьку М.Гаўрыленка.


12.55 За пасаду старшыні будуць змагацца Мікалай Гаўрыленка і Анатоль Лябедзька. Дэлегаты таксама вылучалі кандыдатуры Людмілы Гразновай, Генадзя Ананьева і Льва Марголіна. Аднак гэтыя асобы ўзялі самаадвод.

12.00 Дэлегаты зьезду АГП абмяркоўваюць даклад Антоля Лябедзькі:
Людміла Гразнова

Сябра Палітрады Людміла Гразнова: “Я заўважаю адну тэндэнцыю: мы не становімся мацней, як па колькасьці, так і паводле якасьці. Мы маглі б за гэты час набыць шмат новых прыхільнікаў, але гэтага не адбылося. Справа ня толькі ў дзейнымі рэжыме. Нам не хапае кадравай працы, не хапае дакладнага падзелу абавязкаў. Часта можна бачыць, як Лябедзька хапаецца за ўсё”.

Дэлегат з Жодзіна Аляксандар Ваўчанін: “Скажу адкрыта: на выбарах я буду галасаваць за Лябедзьку. Гэты чалавек шмат робіць для партыі. Магчы , нам трэба болей прыцягваць да працы ягоных намесьнікаў, але жаданьня і ўменьня працаваць у Лябедзькі не адняць”.

Сябра Палітрады АГП Сяргей Альфер: “Анатоль Лябедзька ня мае цяпер магчымасьці выяжджаць да межы Беларусі. Значыць болей будзе езьдзіць па краіне”.

11.00 Старшыня Лельчыцкай раённай арганізацыі, кандыдат на пасаду кіраўніка партыі Мікалай Гаўрыленка, заявіў:  “АГП пераўтварылася ў элітны палітычны клюб”.

Мікалай Гаўрыленка
“Мы зьбіраемся ад выбараў да выбараў, д зьезду да зьезду. Вярхі партыя жывуць самі па сабе, рэгіёны - самі па сабе”, - патлумачыў спадар Гаўрыленка.

Няма прыросту людзей у рэгіёнах. У барацьбе за людзей АГП прайграе Партыі камуністаў беларускай”, - падкрэсьліў кандыдат на старшыню.

Ён заявіў, што актывісты “павінныя пераўтварыць АГП у партыю для чалавека, а не задавальняцца цяперашнім становішчам, калі чалавек служыць для партыі”.

Мікалай Гаўрыленка, 48 год. Старшыня Лельчыцай раённай арганізацыі АГП. Фэрмэр.
Мае дзьве вышэйшыя адукацыі – зоаінжэнэр і мэнэджэр-эканаміст. Уваходзіць у Адзіны сьпіс кандыдатаў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў на восеньскія выбары. У 2004 ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але быў зьняты Цэнтарвыбаркамам. Ліквідатар аварыі ЧАЭС.



10.45 У сваім выступе старшыня АГП Анатоль Лябедзька зрабіш 3 прапановы.
Анатоль Лябедзька
1. Зьвярнуцца да лідэраў апазыцыі Аляксандра Казуліна, Аляксандра Мілінкевіча, Мікалая Статкевіча і Станіслава Шушкевіча з прапановай далучыцца да выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, узначаліць сьпіс кандыдатаў ад Ад’яднаных дэмакратычных сілаў. “Канешне, Казулін у турме і яго не зарэгіструюць кандыдатам у палату прадстаўнікоў, але калі людзі будуць ведаць, што Казулін далучаецца да гэтай справы, можна спадзявацца на посьпехі ў выбарчай кампаніі”, - заявіў А.Лябедзька.

2. Пачаць дыскусію і перамовы пра адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі на выбарах прэзыдэнта ў 2011 годзе “І зрабіць гэты працэс адкрытым”, - падкрэсьліў старшыня АГП.

3. Напярэдадні пачатку кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў 27 ліпеня.

Анатоль Лябедзька. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Мінскага пэдагагічнага інстытута (1985), юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (1993). Служыў у Савецкай Арміі (1985-1987). Працаваў мэханізатарам калгаса імя Суворава Стаўбцоўскага раёна (1979-1980), намесьнікам дырэктара Ашмянскай школы-інтэрната Гарадзенскай вобласьці (1987-1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1995), намесьнік старшыні Камісіі па справах моладзі, сябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—2000), старшыня Камісіі па міжнародных справах, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савета. Член Парлямэнцкай асамблеі Савета Эўропы (1995-1997), Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (1995-2000). Старшыня Беларускай Эўраатлянтычнай асацыяцыі (1997-2000), прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў(1992-2000). Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (з 2000). (Паводле даведніка “Хто ёсьць хто ў Беларусі ‘07”)


10.15 Зьезд пачаў працу. На сходзе прысутнічае 130 з 223 дэлегатаў. Гэта 11-ты па ліку зьезд АГП. Папярэдні быў у траўні 2006 году.

Зьезд праходзіць на сядзібе Партыі БНФ, бо іншага памяшканьня для сходу кіраўніцтву АГП знайсьці не ўдалося. Цягам месяца ў арэндзе памяшканьня АГП адмовілі 23 установы Менску, зазначае БелаПАН.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Дуглас Горад:: Минск
20.04.2008 11:52
Тусовку политических либеральных маргиналов элегантно назвали элитным клубом. Гы.:)))

Імя:: Pink
20.04.2008 12:04
Спадар Гаўрыленка канешне галава. Але навошта АГП патрэбна клінічная грамадзкасьць, якая арыентуецца на чырвоных?

Наконт "Пачаць дыскусію і перамовы пра адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі на выбарах прэзыдэнта ў 2011 годзе “І зрабіць гэты працэс адкрытым”..., то тут трэ мець на ўвазе тое, што вынік можа быць толькі тады, калі гэта завяршыцца зьяўленнем новай (незашмальцаванай і да гэтае пары не пазыцыяванай як апазыцыянэр) асобы, скарэй за ўсё наменклатурнага кшталту ( пра Гаўрыленку etc. казаць няёмка). Бо сёняшнія ўсім "...надоели, как нелюбимая, но верная жена." И гэта агульная бяда. Але зрабіць яшчэ можна многа и сёняшнім лідэрам - ім давядзецца павазіць раяль, на якім граць будзе нехта іншы.

Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
20.04.2008 13:20
Старая песьня аб "адзіным", а потым у дзень галасаваньня выскоквае "адзіны" на прыступкі ля Плошчы і аб'яўляе, што "ідзем ускладаць кветкі". Пратэст зьнівэляваны, "адзіны" адпрацаваў праграму, а Лука п'е шампанскае ў сваёй нары на беразе Мінскага мора!

Імя:: navina Горад:: Mensk
20.04.2008 14:55
Варта ўзгадаць аб пачатку АГП - Дэмпятформу КПСС у БССР. Тады ўсё робіцца зразумелым, простым, прагназованым. Узгадаю словы сябра Менскае Талакі Вадзіма Аляксандровіча аб АГП: "Вечна недаробленыя, ад маскалёў сышлі, а да Беларусі ніколі не дойдуць..."

Імя:: To:: Pink Горад:: Замежжа
20.04.2008 15:27
Так, так хлопцы праваліліся некалькі разоў
і з іх толку ня будзе хоць іх калом лупі, лепш не павязуць, а пакуль няхай пазабаўляюцца.

Імя:: Карэн Горад:: Менск
20.04.2008 15:32
Відаць у Дрыгавіча быў свой план "улада для народа". Нажаль, адзіны яму перашкодзіў у выкананні гэтага плану.

Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
20.04.2008 16:21
Гаўрыленка прапанаваў друкаваць газэту! О эта ж стратэгічны розум! Атрымоўваецца, што фэрмэры зь перыферыі маюць лепшае стратэгічнае мысленьне, чым нават кіраўніцтва АГП! Ну не магу камэнтаваць гэта безь усьмешкі :)
Спадар Гаўрыленка - вы самы шчыры чалавек пасьля Гразновай на гэтым сходзе! Толькі не марнуйце дужа сілы свае, лепш едзьце назад працаваць і забясьпечваць будучыню сваім дзецям! Чаму? Ды таму, што ў АГП нават няма свайго партыйнага парталу на беларускай мове. Зайдзіце на сайт і самі пераканайцеся! Аб якіх газэтах вы кажыце!..

Імя:: Vera
20.04.2008 17:36
Поздравляю Анатолия! Если бы в оппозиции все работали так же старательно и честно, как он, мы жили бы в другой стране.

Імя:: ana
20.04.2008 17:52
chamu partyji ne abjadnajucca -- chnau iznou ne stvaryc narodny front. vidavochna, shto partyji ne pracujuc va umovah Belarusi (jak i Raseji), znachyc treba inshaje. U front typu czeskaj Khartyji ja by ustupiu - shyroki vybar, ne zviazana z adnym kiraunikom, jasna sho i jak rabic.

Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
20.04.2008 18:58
83%.Знакавая лічба.

Імя:: ААА Горад:: Замежжа
20.04.2008 19:14
Віншуем з абраньнем і пахаваньнем партыі экскамуністаў з прыгожай назвай АГП, хучэй пішыце пасланьне Рыгоравічу і Беларусі замест некралага.

Імя:: aza Горад:: zamejja
20.04.2008 22:32
mne bolsh padabaezza Kalyakin.sumna sa Kasulina(en pershi prapanavau ob*yadnazza).

Імя:: Яўген
21.04.2008 01:01
Усё адно нічога ў вас ня выйдзе. АГП альбо БНФ - палітычныя трупы.

Імя:: Arturas Горад:: Vilnius
21.04.2008 01:50
"Стаячы" сход у вербную нядзелю - гэта амаль сімбалічна :) (раней паведамлялася: "месцы для сядзеньня ў невялічкай залі на сядзібе БНФ гарантаваныя толькі дэлегатам-жанчынам ды мужчынам, якім ужо за 60. Астатнім давядзецца правесьці ўвесь сход на нагах")

Імя:: Вячак
21.04.2008 04:31
83%адсотка.Да болі вядомае.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
21.04.2008 06:59
Все эти комментарии от импотенции. Сами ничего не могут, так давай поливать других. Вроде какой-никакой оргазм от этого.
Ну чего вы поливаете БНФ и ОГП, этих политических трупов. Создайте собственную, без прошлых коммунистов партию и галопом к власти. Эти хоть и трупы, да что-то делают. А вас только желание лягнуть из-за угла и убежать.
Да и что там , трупов бить безопасно.
Плохие они? Создай свою партию. Что проблемы с эрекцией?
Так не лезь туда куда не получается

Імя:: Ramanau Mikalai Горад:: Antwerpen
21.04.2008 19:17
Ja ni byu ni palethykam ni pryhilnikam sp.Lebedki ale kali ja razmailjau z im u Mensku i Roterdame,Bruseli,Antwerpene ja batshyu -en taksama zmagaeca za Belarus. Nu a nakont pamylak-u kago ih nima? Ramanau Mikalai. Belgie.