пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:15

Палітыка

Кіраўнік Эўрапарлямэнту асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў

“Выкарыстаньне беларускімі ўладамі гвалту супраць мірных дэманстрантаў і ціск на незалежных журналістаў супярэчаць фундамэнтальнаму праву на свабоду слова і выказваньня і несумяшчальныя з асноўнымі дэмакратычнымі правамі”, — заявіў сёньня кіраўнік Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Ён выказаў сваю моцную заклапочанасьць з нагоды таго, што затрыманыя актывісты апазыцыі, якія ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, і журналісты былі пакараныя арыштамі да 15 сутак або вялізарнымі штрафамі. Кіраўнік Эўрапарлямэнту таксама абураны тым, што КДБ пачаў перасьлед незалежных журналістаў.

“Я рашуча асуджаю палітычна матываваныя затрыманьні і расправу зь беларускімі грамадзянамі, якія мірна выказваюць сваю прыхільнасьць да каштоўнасьцяў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Эўрапейскі парлямэнт выказвае сваю салідарнасьць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю”,  - зазначыў Ганс-Герт Пётэрынг.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.