Слухаць

Цяпер у эфіры

Ранішні жывы эфір

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Старшыня Рады БНР сустрэлася з экс-прэзыдэнтам Чэхіі

20.03.2008 18:07

На сьвяткаваньне гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Прагу прыехала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Сёньня адбылася яе сустрэча з кіраўнікамі міжнароднай арганізацыі “Грамадзянская Беларусь” – экс-прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гаўлам і былым сэнатарам, былым міністрам унутраных спраў Чэхіі Янам Румлам.


Вось што сказала спадарыня Сурвіла пра сустрэчу:

"Сустрэча была надзвычай цікавая і прыемная. Спадар Гавэл, як заўсёды, паказаў, які ён вялікі сябра Беларусі. Яго цікавіла ўсё, што робіцца ў Беларусі, ён прасіў нас распавесьці пра гэта. І безумоўна пытаўся -- чым можна дапамагчы дэмакратычнаму руху, дэмакратычнай Беларусі. Першая рэч, пра якую мы яго прасілі -- гэта як-небудзь зьнізіць цэны візаў для беларусаў у Эўропу. Мы ўважаем гэта, як сапраўдную "жалезную заслону" між Беларусьсю і Эўропай. Ён цалкам згадзіўся з такой ацэнкай і сказаў, што будзе рабіць усё магчымае. Магчыма, Чэхія будзе першай краінай, якая зьнізіць гэтыя кошты".

У суботу Івонка Сурвіла возьме ўдзел у канфэрэнцыі ў Празе, прысьвечанай 90-й гадавіне абвяшчэньня БНР. У канфэрэнцыі возьмуць удзел вядомыя палітыкі і навукоўцы, яна праводзіцца пад патранатам міністра замежных спраў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга.

Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile