пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:59

Культура

Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

• Мультымэдыйны DVD-дыск «Галасы салідарнасьці». Былыя прэзыдэнты ЗША і Чэхіі Джордж Буш і Вацлаў Гавэл, усясьветна вядомыя дысыдэнты, філёзафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнікі, праваабаронцы чытаюць імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году. Мікрасайт.

Адзін дзень палітвязьня — 2009-2011 — 2011. — 328 c.: іл. Кніга храналягічна і тэматычна працягвае выданьне сэрыі «Адзін дзень палітвязьня» (2009), у якім даваліся партрэты апанэнтаў аўтарытарнага рэжыму, што былі зьняволеныя ў Беларусі ў 1996-2008 гады.PDF-фармат. Прэзэнтацыя ў Менску.

Аляксандр Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску. — 2011. — 390 с.: іл. Гісторыя двух гадоў жыцьця ў беларускай сталіцы Лі Гарві Освальда – амэрыканскага грамадзяніна, які стаў забойцам прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. PDF-фармат. Прэзэнтацыя ў Менску.

Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды 1980-2010. — 2011. — 330 с. Спроба пазначыць 30 год змаганьня за дэмакратыю і незалежнасьць, удзельнікам ці сьведкам чаго быў сам аўтар. PDF-фармат. Прэзэнтацыя ў Менску.

Альгерд Бахарэвіч. «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча»(ММЭБ) " — 2011. — 320 с.: іл.(3,62 Mb). Антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Водгукі. Прэзэнтацыя ў Менску.

• Мультымэдыйны DVD-дыск "Саўка і Грышка. Песьні праўды. Год першы" — 2011. Зборнік песень рок-сьпевака Лявона Вольскага, якія ён прэзэнтаваў у праекце Радыё Свабода "Саўка і Грышка". Мікрасайт. Прэзэнтацыя ў Беларусі.

Галіна Руднік. Птушкі пералётныя. — 2011. —  192 с. (PDF 3,87Mв). Успаміны вэтэрана Свабоды. Дзяцінства ў краіне Сталіна, юнацтва ў нямецкіх лягерах уцекачоў і ўсё астатняе жыцьцё - з Радыё Свабода. Расповед, які зьнітоўвае лёс выдатных людзей 20 стагодзьдзя. Прэзэнтацыя на сайце.

• Мультымэдыйны DVD-дыск "Сто бардаў Свабоды" — 2011. Гэта зборнік гутарак і песень 100 удзельнікаў аднайменнай перадачы Радыё Свабода. Мікрасайт. Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску. 

Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі. — 2010. — 352 с. (PDF 1.9 Мб). Шукае нашае ў чужым, чужое ў сваім і сваё ў нашым. Вячаслаў Ракіцкі гутарыць зь вядомымі філёзафамі, гісторыкамі, культуролягамі, пісьменьнікамі пра нацыянальныя і каляніяльныя міты і брэнды двух апошніх стагодзьдзяў". Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.

Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Аўдыёкніга. Мікрасайт. 2010. Кніга гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены ў 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя самыя лічбы пазначаюць і дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня. Водгукі і прэзэнтацыі.

Мультымэдыйны DVD-дыск «Барды Свабоды». 2010. Гэта зборнік гутарак і песень 50 ўдзельнікаў аднайменнай перадачы радыё Свабода. Цягам амаль двух гадоў кожны тыдзень на Радыё запісваліся барды, і вядомыя, раскручаныя, і зусім маладыя. З найлепшых іх твораў склалі дыск. Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.

Міхась Скобла. Вольная студыя. – 2009. – 554 c. іл. (PDF 4.59 Mb) 50 гутарак пра свабоду думаць, ствараць і памятаць у сучаснай Беларусі. Інтэлектуальны і эстэтычны фэст, вяршыня дзесяцігадовага радыёцыклю аўтарскіх штонядзельных дыялёгаў з выдатнымі сучасьнікамі. Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.

Сяргей Дубавец. ЯК? Азбука паводзінаў. – 2009. – 252 c. іл. (PDF 1 Mb) Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?.. Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.

Акцэнты Свабоды – 2009. – 428 с. іл. 2.09 (PDF 2.3 Mb) Парадоксы станаўленьня беларускай нацыі і дзяржаўнасьці, беларускі аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, Беларусь паміж Усходам і Захадам — тэмы круглых сталоў, за якімі адказы шукаюць вядомыя беларускія і замежныя экспэрты і палітыкі. Водгукі і прэзэнтацыя.

Адзін дзень палітвязьня. — 2009. — 364 с.: іл. (PDF 3,3 Mb) Сярод герояў кнігі — паэт, мастак, геадэзіст, старшыня калгасу, лекар, прэм’ер-міністар, пасол, палітыкі, грамадзкія актывісты, праваабаронцы, прадпрымальнікі, дэпутаты, журналісты, міністры. Усіх іх аб’ядноўвае зьняволеньне з палітычных матываў у часе кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Водгукі пра кнігу і прэзэнтацыя ў Менску., розгалас.

Начная чытанка-2: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”. Мікрасайт.

• "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс Свабоды. Тэксты

Начная чытанка-1: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”. Мікрасайт

Пётра Садоўскі. Мой шыбалет: Аўтабіяграфічныя арабэскі. — 2008. — 426 с.: іл. (PDF 1,6 Mb) Беларускі шлях ад Фройда да Майсея. Водгукі і прэзэнтацыі.

Івонка Сурвіла. Дарога: Стоўпцы - Капэнгаген - Парыж - Мадрыд - Атава - Менск. — 2008. — 144 с.: іл. (PDF 1,5 Mb) Прыгожая кніга самай прыгожай старшыні Рады БНР. Водгукі і прэзэнтацыі.

• Уладзімер Арлоў "Імёны Свабоды" — 2007. — 576 с.: іл. (PDF 4,1 Mb) 261 партрэт герояў беларускай свабоды. Кніга – дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш. Прэзэнтацыя ў Менску, Магілёве і ў Інтэрнэце, водгукі і розгалас.

Вінцэсь Мудроў. Альбом сямейны. — 2007. — 232 с.: іл. (PDF 0,8 Mb) Страшныя, сьмешныя, забытыя словы савецкага часу — ад палёту Гагарына да выбуху ў Чарнобылі. Плюс фэерычная рэакцыя слухачоў. Прэзэнтацыя ў Менску.

Плошча. 19.03—25.03.2006. — 2006. — 400 с.: іл. (PDF 2,3 Mb) Хроніка масавых пратэстаў сакавіка 2006 году, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер. Кругласутачныя рэпартажы, каляровыя фота, званкі на «Свабоду» — нацыянальная акустыка менскага цуду. Прэзэнтацыя ў Менску, Вільні.

Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. — 2006. — 504 с.: іл. (PDF 1,9 Mb) Бог, сэкс, магія, сны, гарэлка, інтрыгі, бойкі, улада — жыцьцё і сьмерць па-беларуску і ў эўрапейскім кантэксьце. Гутаркі з гісторыкамі, фальклярыстамі, пісьменьнікамі — так пра айчынную гісторыю яшчэ не гаварылі. Прэзэнтацыя ў Менску.

Сяргей Дубавец. Вострая Брама. — 2005. — 520 с. (PDF 1.0 Mb) Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў — адкрыцьці, парадоксы і правакацыі, выбраныя старонкі найноўшага нацыянальнага дыскурсу. Інтэлектуальны фэст. Прэзэнтацыя ў Менску.

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF/HTML) Новае выданьне дапоўненае не вядомымі раней аўтарскімі тэкстамі, інтэрвію, лістамі, малюнкамі, фота і ўспамінамі. Клясыка жанру. Прэзэнтацыя ў Менску.

Аляксандар Лукашук. Прыгоды АРА ў Беларусі. — 2005. — 500 с.: іл. (PDF 5 Mb, 500 старонак) Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920—1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Не раўнуючы машына часу. Прэзэнтацыя ў Менску.

Рыгор Барадулін. Дуліна ад Барадуліна. — 2004. — 254 с.: іл. (PDF 987 Kb) Показкі, эпіграмы, міні-оды «Свабодзе» ды іншыя бессаромныя жэсты, у т. л. эсэ «Як беларусы сэксам займаюцца». Бо праўды не заглушыш. Прэзэнтацыя ў Менску.

Poems on Liberty: Reflections for Belarus. — 2004. — 312 с. (PDF 370 Kb) Выбранае з кнігі «Верш на Свабоду» па-беларуску і па-ангельску. Бліскучыя пераклады фантастычнай вялікабрытанкі Веры Рыч.

Быкаў на Свабодзе. — 2004. — 536 с.: іл. (PDF/HTML 1.7Mb) Інтэрвію, выступы беларускага клясыка на Радыё Свабода ў 1991—2003 гг. «Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю «Свабоду». Тое сталася звычкай і патрэбай душы». Брама скарбаў, адкрытая для ўсіх, хто любіць Быкава. Прэзэнтацыя ў Менску.

Дарога праз Курапаты. — 2002. — 464 с.: іл. (PDF 3.5Mb) Гісторыя безразважнай абароны месца масавых пахаваньняў ахвяраў камунізму падчас будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі. Унікальны ў гісторыі журналістыкі дакумэнт штодзённага рэпартажу з аднаго месца на працягу васьмі месяцаў. Кніга абароненай годнасьці. Прэзэнтацыя ў Менску.

Верш на Свабоду. — 2002. — 464 с. (PDF, 555 Kb) Анталёгія арыгінальнай паэзіі, якая гучала на хвалях «Свабоды» штодня ўвесь 2001 год. Аўтары — нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому — 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Свабода — мова, на якой Бог гаворыць з чалавекам, а чалавек — з Богам. У кнізе — фрагмэнты гэтай размовы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: paval Горад:: mensk
29.04.2008 10:33
SAMVYDAT

Імя:: Нескарана
06.05.2008 02:34
Цікава, дзе можна знайсці грошы на выданне вялікай па аб'ему і коштах навуковай манаграфіі?

Імя:: paval
08.05.2008 10:30
усёроўна не разумею, што такое "Сам Издаю" - "Іздацельства Народная Асвета"?

Імя:: Владимир Горад:: Ангарск
04.09.2008 03:31
Уважаемые оппозиционеры. Россия, в отличие от Беларуссии, храбро кинулась в капитализм. Получили, вместо него, урода: "ни к селу, ни к городу". Вам и китайцам повезло: Ваш "батька" не такой дурак, как Ельцин. Он всё делает медленно и основательно ...
Понимаю Ваши личные заботы: где работать, чем кормиться. Советовать не могу, далеко живём друг от друга. Единственное могу сказать точно: их капитализм не многим лучше совдепии: та же гадость, только "разведена пожиже".
У нас сегодня "на коне" те, кто усердно лижет чиновничьи морды. Честным людям "пробиться" нереально.Ваш п.с. в 1992-м зарегистрировал ИЧП, в 1995-м получил первые патенты РФ, до сих пор лежат нереализованные, а нашим чиновникам на это плевать. Более ста отписок от властей всех уровней и ветвей ... Так что "боритесь", только не перебарывайте. Впрочем, и при советах Ваш п.с. "долбил" чиновничество за его пренебрежение наукой. Но это уже другая история ...

Імя:: нил Горад:: минск
04.10.2008 03:19
паважаны Уладзiмiр з Ангарску.
вы не живёте в беларуси и слабо представляете беларусскую среду обитания.изощрённость власти, от малой местной до великой, от казявки начальствующей до чуть повыше,самая проходимистая из многих стран в которых я побывал - это надо испытать на себе!

Імя:: Van Blood Горад:: Dubai
24.11.2008 02:44
Ппц - народ, вы подскажите лучше, где официально изданное скачать можно. Тутэйших днём с огнём не найти... И в байнете, и в www...( А ведь, когда-то это произведение и в школьной программе было...

Імя:: Лявон Горад:: Гомель
23.12.2008 14:38
А яшчэ лепш "Тутэйшых" у выкананнi гарадзенскага тэтра лялек з Шалкевiчам. Хто б запiс зрабiу...

Імя:: rad Горад:: орша
31.01.2009 07:57
Ён жа памятник, Хто яго пасадзiть

Імя:: rad Горад:: orsza
08.06.2009 07:16
У горацкае сельгасакадэмii ператрус. Дзяржкантроль прыехау. Не пасьпелi прафэсары у дармавым турнэ с гаспадаркамi пазнаёмiцца каб ведать абчым з кафэдры хлусьню несьтi дык iх хапать пачалi. Адно нават за краты засадзiлi бо хабарнiчау. Але гэта што у параунаннi з крадзяжом, а можа i гандлем дыпломау у лютым. Тады абавязкi рэктара Сягееу( сапрауднае да зьмены прозвiща Жываглот) выконнывау пакуль, новы рэктар за свае вiцебскiя аптэкi падаткi сдавау. Не адзiн дыплём ён выдау патрэбным людзям. Вось i замазалi крадёжь. Дзiетячы садок камерсантке прадалi, студэнцкiя iнтэнаты пад крамкi пааддавалi, нават у вучэбным №1 цырулью зрабiлi, надаж сваякой падтрымлiвать! Толькi не бачыть дзяржкантроль гэтага, як не бачыть як гандлююць дыплёмамi, на занятках пустабрэхсва, загадчыца педагогiкi нават па руце гадать пачала – каб добрай быть i на пэнсiю не адправiлi. Камэдiя а не акадэмiя!

Імя:: Лістапад
28.08.2009 18:36
Хопіць ужо словаў маскалізмаў!

Няма ў беларускай мове царкоўнаславянскай прыстаўкі "ис-//из-". Ну, няма! Беларуская мова, у адрозненні ад расейскай мовы, не запазычвала з царкоўнаславянскай мовы гэтай прыстаўкі. Адпаведныя беларускиая прыстаўки "вы-", "зы-"/"сы-"!

Так што шаноўная рэдакцыя Радыё Свабода, калі ласка, ВЫпраўце маскалізм "Samizdat" на беларускае "Samvydat".

Менавіта ВЫпраўце, а не ИСправте!!

ИСтоки, ИЗгнать, ИСконное, ИЗлить, ИСторгать, ИЗмена, ИСповедь, ИСточник, ИЗбавить, ИЗбежать, ИЗбрать, ИЗвести, ИЗвестить, ИЗволить, ИЗменить, ИЗмерить, ИЗнемочь, ИЗречь, ИЗречение, ИЗыскать, ИЗыскание, ИСказить, ИСкоренить, ИСкоренение, ИСкупить, ИСкупление, ИСкусить, ИСкушение, ИСтлеть, ИСтощать, ИСцелить, ИСход, ИСполнить, ИСпускать, проИСходить, ИСправить, ИСследование, проИСхождение, ИСпользовать,... и т.д.
Это все не белорусские слова!
Это церковнославянизмы!

Імя:: ЯУГЕН Горад:: ГОМЕЛЬ
12.12.2009 20:47
СЯБРЫ! ПАДЫМАЙЦЕСЬ НА БАРАЦЬБУ ЗА НАШУ РАДЗИМУ БЕЛАРУСЬ

Імя:: Nichta Горад:: Bielastok
25.12.2009 00:31
Hetaj knihi "Міхась Скобла. Вольная студыя" niama :( Tam kniha Dubauca...