пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:18

Грамадзтва

Навумаў: зьвесткі пра інцыдэнт “скажоныя мэдыямі”

Міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў ня выключыў, што супрацоўнікі ДАІ, датычныя да інцыдэнту на шашы Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка, “могуць быць пакараныя паводле закону”.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Як сказаў міністар Навумаў, гэта будзе вырашана пасьля праверкі, якую зараз вядуць у ведамстве. Пры гэтым Уладзімер Навумаў ня выключыў і таго, што зьвесткі пра інцыдэнт “скажоныя пэўнымі мэдыямі”.

“Паколькі ініцыятарам “зьліву” інфармацыі пра інцыдэнт стаў былы супрацоўнік міліцыі, звольнены ў сувязі з расьсьледаваньнем карупцыйнай справы, ёсьць падставы не давяраць некаторым заявам”, — заявіў Уладзімер Навумаў. Прозьвішча гэтага былога супрацоўніка, аднак, міністар не назваў.

“Мы ні з кім не кантактавалі, а зьвярнуліся толькі ў газэту “Автобизнес-Daily”. Там нам параілі адваката Веру Страмкоўскую з Цэнтру правоў чалавека. Пасьля кансультацый зь ёю мы напісалі скаргу ў пракуратуру Менску”, — паведаміў Аляксей Берасьнеў, які быў у адным з пацярпелых аўтамабіляў. Паводле сьведак, гэта Аляксей Берасьнеў сваім вогнетушыцелем дапамог патушыць аўтамабіль, які ўчыніў аварыю.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: сыс
12.03.2008 18:47
ня вер мянтам.

Імя:: Baracbit
12.03.2008 23:56
Нават i не зьбiрауся.(асаблiва такому як Навумау)

Імя:: навіцкі
13.03.2008 07:54
Пагутарылі зь гіенамі... Дык пабач, калі знайшоўся сярод іх адзіны "чэсны", яны-ж яго адразу-ж і зьелі. А як хацелася, каб ніхто анічоганькі ня ведаў, мусіць, вельмі шкадуюць, што злачынца ўсю сям'ю не раздушыў... разам з астатнімі экіпажамі.Ой, улепяць яны добра, але ня тым, хто насамрэч вінаваты. Такой прамыўцы мазгоў нават людажэра-Сталін пазайздросьціў-бы - усё павымывалася.

Імя:: і яшчэ
13.03.2008 08:42
Такіх рэчаў нават ў баявікох пра кепскіх амэрыканскіх копаў не пабачыш.

Імя:: Baracbit
13.03.2008 12:27
Навумава самога б у тую машыну,ды п*янага кiроуцу БЕЛАЗа на яго!!!