пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:00

Палітыка

Трэцяя спроба Руху “За свабоду”

Сёньня прадстаўнікі руху “За свабоду”, які ачольвае Аляксандар Мілінкевіч, чарговы раз перадалі ў міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Устаноўчы сход гэтай грамадзкай арганізацыі адбыўся ў лютым у Магілеве.

Гэта ўжо трэцяя спроба руху афіцыйна зарэгістравацца. Раней ініцыятары праводзілі падобныя сходы ў Горадні і Менскім раёне. Аднак абодва разы міністэрства юстыцыі, спасылаючыся на розныя парушэньні, адмаўляла ім у рэгістрацыі. Абедзьве спробы абскардзіць гэтыя рашэньні міністэрства ў Вярхоўным судзе Беларусі таксама посьпеху не прынесьлі — вышэйшая судовая інстанцыя краіны не знаходзіла ў дзеяньнях міністэрства парушэньняў дзейнага заканадаўства.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ABC
10.03.2008 18:13
Будзьце, калі ласка, уважлівей. Знак "акрылённай свабоды" ня мае аніякага дачыненьня да "Руху за свабоду", які мае свой сіне-чырвоны лягатып - яго можаце ўзяць на сайце milinkevich.org. Дзякуй.

Імя:: Zmicier
11.03.2008 12:27
Падтрымліваю ABC. Будце калі ласка ўважлівы. Апошнім часам вельмі шмат такіх памылак на "Свабодзе"