пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:45

Палітыка

Бабруйск: ператрус, гвалт, канфіскацыя газэт

Учора ў Бабруйску міліцыянты правялі ператрус у прыватным доме, які выкарыстоўваецца мясцовымі актывістамі як грамадзкі цэнтар. У выніку канфіскаваны пакунак з газэтай “Свабода”. Пацярпелыя зьбіраюцца скардзіцца на міліцыянтаў у пракуратуру.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Паводле Алеся Чыгіра, разам з двума міліцыянтамі прыйшоў супрацоўнік міністэрства надзвычайных сытуацый Сяргей Архіпенка. Пажарнік заявіў, што яму тэрмінова трэба абсьледаваць памяшканьні на прадмет пажарнай бясьпекі.

Алесь Чыгір распавёў:

“Яны паводзілі сябе як гаспадары. Лезьлі ва ўсе шуфляды, ва ўсе скрыні, што можна было перавярнуць, тое пераварочвалі. Дзякуй Богу, што ў нас была камэра й мы маглі ўсё гэта зьняць. Калі яны канчаткова азьвярэлі, яны проста пачалі нас зь Ігарам Ходзькам нахабным чынам зьбіваць. Такога ніколі яшчэ не было”, — кажа Алесь Чыгір.

Палітык кажа, што міліцыянты ўжылі гвалт пасьля таго, як ён і Ігар Ходзька селі на пакунак з газэтай “Свабода”, каб ня даць яго вынесьці. Са слоў актывіста, яму разьбілі нос, а Ігар Ходзька страціў прытомнасьць.

Алесь Чыгір лічыць, што міліцыянты выконвалі загад, і называе прычыны, якія маглі выклікаць гэта:

“Зараз у нашым горадзе нарастае незадавальненьне мясцовай уладай, бо яна займаецца толькі тым, што робіць прыпіскі ў лепшых савецкіх традыцыях. Другая прычына — гэта 25 сакавіка, дзевяностагодзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Улада баіцца, што людзі з рэгіёнаў могуць атрымаць інфармацыю пра гэтую значную падзею і паехаць у Менск”.

У пастарунку № 1 раённага аддзелу міліцыі дзяжурны зачытаў запіс у рэгістрацыйным журнале:

“Тут напісана: выяўлена друкаваная прадукцыя. Газэты там, відаць, нейкія знойдзены. Участковы разьбірацца будзе, адкуль яны і што яны”.

Міліцыянт, аднак, не сказаў, хто і як праводзіў пошук крамольных газэт.

Ці выявіў супрацоўнік міністэрства надзвычайных сытуацыяў прыкметы парушэньня пажарнай бясьпекі, высьветліць не ўдалося. Сяргей Архіпенка камэнтаваць учорашняе здарэньне адмовіўся.

Фатаздымкі з блогу ales-chyhir.livejournal.com
Старшы лейтэнант Тоўсьцік


Невядомы ў капелюшы


Ператрус


Госьці паводзілі сябе бязь лішніх цырымоніяў


На сыгнал Тоўсьціка прыйшло падмацаваньне





Госьці гутараць з Алесем Чыгіром


Госьці пакінулі па сабе беспарадак


Офіс пасьля “акцыі”

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вячак
06.03.2008 16:38
У чарговы раз упэунiуся,што гэтая д`ябальская улада лiчыць:"Усё сыйдзе з рук".Нiчога для яе таксама вяроука знойдзецца.

Імя:: Ліс
06.03.2008 17:20
бандытызм у "законным" праяўленні. Або беларускае жыцця па панятках КГБ.

Імя:: Васіль
07.03.2008 01:49
Тое што заснялі на фотаапарат гэта добра.

Але ж вось якія парады:
- хлопцы купіце сабе лічбавы дыктафон (ён не дорага кашуте), палжыце ў кішэню і калі нешта важнае здараецца запісвайце ўсё. Калі не спатрэбіцца дык выдыліце файл, а калі нешта важнае дык выкладайце ў інтэрнэце.
- тое ж самае лічбавы фотаапарат (тут складаней яго ў не прыкметную кішэню не пакладзеш, пагэтаму могуць забраць).
- калі ёсць грошы, дык лічбавую відэакамеру (таксама ў непрыкметную кішэню не пакладзеш і могуць забраць, але калі пастукалі ў дзьверы можна яе недзе ўключыць і пакласці трохі схаваўшы )
- тое ж самае мабільны, але ў мальнага маленькая памяць для захавання файлу.

Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
07.03.2008 08:38
Праглядаючы гэтыя фотаздымкi я вярнууся у савецкi час, а дакладней у савецкае войска. Мне давялось праходзiць службу на Паудневым Урале, а менавiта у ракетных войсках стратэгiчнага прызначэньня. Але справа ня у тым. Проста я чалавек, якi зауседы негатыуна ставiуся да таго, што народ называе жлобствам. А там я сустрэу вельмi шмат гэтага жлобства. Што маю на увазе. Ну вось паглядзiце на мiлiцыянтау у форме. Як гэта сталась ужо сымбалем жлаба – шапка схiлена на патылiцу. Я дакладна памятаю тых сваiх вайсковых «таварышау» якiя таксама хiлiлi свае пiлоткi ды шапкi на патылiцу выстауляючы чубы. Потым яны рабiлi гэтыя вайсковыя альбомы – вышэйшая ступень iдыятызма i жлобства. Але самай яскравай яго прыкметай была дэмбельская форма. Аксельбанты самаробныя, пагоны праклееныя не адным слоем паперы, усе магчымыя значкi на кiцеле ад «Мацi гераiнi» да АСВОД. Карацей, як казау герой выдатнага актора Леонава – пятух гамбурскiй. Потым я трохi цiкавiлся лесам сваiх «паплечнiкау», i вось што атрымалась. Амаль 90% гэтых пеуняу сталi мiлiцыянтамi (зразумела расейскiмi). Але я упэунены, што менавiта такiя мiлiцыянты i у нас.

Імя:: РОХ Горад:: БАБРУЙСК
10.04.2008 17:35
ЭХ СТАРШЫ ЛЕЙТЭНАНТ ТОЎСЬЦІК ЗЬМЯНІ ПРОЗЬВІШЧА МНЕ СОРАМ ЗА ТВАІХ БАЦЬКОЎ У НАС ТАКІХ НЕ БЫЛО