серада, 23 траўня 2012, Менск 02:33

Палітыка

Аляксандар Казулін атрымаў тры дні волі

А першай гадзіне ночы дамоў у Менск з калёніі “Віцьба-3” прывезьлі Аляксандра Казуліна. Палітвязьня не вызвалілі, а толькі далі трохдзённы водпуск на час пахаваньня яго жонкі Ірыны, якая памерла 23-га лютага.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Праз гадзіну журналісты “Радыё Свабода” убачыліся з Аляксандрам Казуліным у ягонай кватэры, дзе стаяць партрэты Ірыны з чорнымі жалобнымі стужкамі. У момант сустрэчы былы кандыдат на прэзыдэнта даваў інтэрвію па тэлефоне. 
Аляксандар Казулін з дочкамі Юляй і Вольгай дома

Запомніліся першыя словы, пачутыя ад Казуліна:

“Бывалі дні, калі я атрымліваў па 200 лістоў. Але як не дзіўна, большасьць зь іх была зь іншых краінаў сьвету. Беларусам яшчэ трэба будзе прачнуцца”.

“Падпісваюся толькі “незаконна асуджаны А.Казулін”

У Менск Аляксандра Казуліна прывёз на звычайных “Жыгулях” начальнік калёніі Віталь Агнісьцікаў. 

Яшчэ ўчора гэты ж міліцыянт заявіў журналістам, што рыхтуе адмову ў водпуску Казуліну, паколькі той “меў чатыры дысцыплінарныя спагнаньні”.
 
Позна ўвечары ён ужо паказваў былому кандыдату на прэзыдэнта свой загад пра водпуск. 

“Вы не ўяўляеце, што тады адбывалася ў калёніі, -- згадвае Аляксандар Казулін.— Калёнія была ачэплена АМАПам, унутры паўсюль ахова, перасоўваньні былі забароненыя”. 

Аляксандар Казулін апавёў, як даведаўся пра сьмерць жонкі. 

24-га раніцай Віталь Агнісьцікаў выклікаў яго да сябе у кабінэт і паказаў тэлеграму. Днём раней Аляксандар Казулін прасіў даць яму тэлефон, каб пазваніць дамоў, але тэлефону “не знайшлі”. І вось ён адчуў жудасны боль, што нават не змог яшчэ раз сказаць Ірыне слова падтрымкі. 

“Я сказаў: “Усё! Мяне стрымлівала хвароба жонкі, зараз нішто не стрымлівае” і адразу абвясьціў галадоўку. Сарваў з сябе ўсе турэмныя нашыўкі і абвясьціў, што больш іх парадкам не падпарадкоўваюся. Тады ж напісаў заяву пра галадоўку на 4-ох старонках, дзе усё патлумачыў: і пра незаконны арышт, і пра неабходнасьць паехаць на пахаваньне Ірыны.”



Віталь Агнісьцікаў у канцы дня скажа журналістам, што ён нічога не чуў пра галадоўку, а 25-га лютага з калёніі прыйдзе афіцыйная інфармацыя і пра тое, што нібыта “Казулін не напісаў заявы пра адпачынак”. 

“Гэта звычайная хлусьня. Я пра ўсё напісаў у заяве і падпісаў, як звычайна падпісваюся: “незаконна асуджаны А.Казулін”. 

Інтэрвію для Радыё Свабода
“Маё сэрца разрываецца па Ірыне”

Аляксандар Казулін мяркуе, што ягоную жонку Ірыну “падштурхнула да апошняй рысы ўлада”.
Спачатку тым, што незаконна арыштавалі і асудзілі яго як кандыдата на прэзыдэнта ў 2006-ым годзе.
 
“Аляксандар Лукашэнка добра ведаў, што яна ўжо тады была хворая”, -- згадвае спадар Казулін. На яго думку, Ірына, застаўшыся безь яго, “страціла на перажываньні сілы, якія былі патрэбны для барацьбы з хваробай”.

Апошняй кропляй, паводле Аляксандра Казуліна, быў “гандаль”, пра які Аляксандар Лукашэнка сказаў тыдзень таму ў Віцебску. Калі ўмовай вызваленьня і сустрэчы з чалавекам, у якога рак чацьвёртай стадыі, паставілі тэрміновы выезд абаіх за мяжу. 

“Калі б я папрасіў тады мяне азалаціць, азалацілі б, толькі каб выштурхнуць зь Беларусі”, -- мяркуе Аляксандар Казулін. На гэтыя ўмовы Аляксандар й Ірына не пагадзіліся. Платай стала тое, што яны ўжо ніколі не пабачацца. 

“У мяне ад гэтага разрываецца сэрца”, -- кажа Казулін.
 
“Я за кратамі больш вольны, чым шмат хто на волі”

Сёньняшнюю Беларусь Аляксандр Казулін параўноўвае з калёніяй. 

“Толькі гэта калёнія сучасная, мадэрнізаваная, дзе правяць тыя, хто сам вінаваты ў злачынствах”. Трэцяя частка лістоў на волю і з волі да адрасатаў не даходзіць. Большасьць скаргаў на незаконныя прысуды і дзеяньні адміністрацыі застаюцца там жа, ў турме. За кратамі шмат ахвяраў міліцэйскіх ці пракурорскіх прыпісак, кампаній, экспэрымэнтаў. “Справакавалі гаспадара прадаць некалькі галовак маку, а потым пасадзілі на 6 гадоў”, -- адна з турэмных гісторый, сустрэтых Казуліным у “Віцьбе-3”.

Паводле Аляксандра Казуліна яму, як кандыдату на прэзыдэнта, карысна было вывучыць і той бок жыцьця, які адкрываецца за кратамі. 

“Заяўляю: трэба перагледзець дзесяткі тысяч такіх вось сфальшаваных крымінальных спраў”, -- кажа Аляксандар Казулін. Ён мяркуе, што ёсьць прамая сувязь паміж турэмнымі парадкамі ў Беларусі і тым фактам, што у свой час Аляксандар Лукашэнка працаваў у адміністрацыі адной зь беларускіх калёній.

Ці прыстасаваўся Аляксандар Казулін да турэмных парадкаў? 

Пра сябе ён кажа, што застаўся вольным чалавекам. Прайшоў пакараньні, галадоўку, ізалятар, яго абмяжоўваюць у кантактах зь іншымі вязьнямі, але ён не здаецца. 

“Ніякага памілаваньня падпісваць ніколі ня буду”, -- цьвердзіць Аляксандар Казулін і сам пераходзіць ў атаку: 

“За гэтыя тры дні падам на Аляксандра Лукашэнку ў суд за маральныя пакуты маёй жонцы Ірыне”. 

Таксама палітвязень папярэджвае, што працягне ў калёніі галадоўку. 

“Буду далей галадаваць і патрабаваць ня толькі свайго вызваленьня, але і вызваленьня Андрэя Кіма. Ён, дарэчы, шмат пісаў мне ў калёнію, завочна мы добра знаёмы”, -- кажа Аляксандар Казулін.

Прачнулася сумленьне?

Чаму ўлады пайшлі хаця б на часовае вызваленьне Аляксандра Казуліна?

Аляксандар Казулін пэўна кажа пра адно: 

“Калі пабачылі, што болей за тысячу чалавек, пры небясьпецы гвалту, прыйшлі на плошчу і да Чырвонага касьцёлу, са сьвечкамі ў памяць пра Ірыну, то пабаяліся, што зноў выйдуць тысячы, як два гады таму на Дзень Волі. Дзякуй усім гэтым людзям. Сьветлае заўсёды перамагае.”



Як сказала Вольга Казуліна, жалобная служба па яе маці Ірыне Казулінай і разьвітаньне зь ёй адбудуцца ў Чырвоным касьцёле. Нябожчыцу прывязуць ў Чырвоны касьцёл ўвечары 26-га лютага, пахаваньне адбудзецца на наступны дзень. 

А.Казулін з дочкамі дома пад час водпуску


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Алег Гаеўскі Горад:: Мінск
26.02.2008 05:15
ЛЮДЗІ! Вымярэнне нізасьці ў краіне зашкальвае. Тут ідзе не пра аднаго Агністыкава, яго, як і многіх, трымае за горла НЕХТА звыш. Усё патаемнае абавязкова стае яўным. Сёння бачым, што далей ужо няма куды. Сямья Казуліных – першы прыклад мужнасьці ў барацьбе за вольную Беларусь.

Імя:: Alex
26.02.2008 05:33
"Бывалі дні, калі я атрымліваў па 200 лістоў. Але як не дзіўна, большасьць зь іх была зь іншых краінаў сьвету. Беларусам яшчэ трэба будзе прачнуцца”.

Spa4yvanni z USA.

Імя:: Mykola Горад:: Letuva
26.02.2008 05:56
Даволі прыкры выпадак, бо трэба было вязці пані Ірыну
паспрабаваці лячыцца у Нямеччыну не чакаючы пакуль выпусьцяць А. Казуліна. Наогул тут адбыліся памылкі з абох бакоў супрацьстаяньня. Што самае прыкрае абодва канфліктуючыя бакі не пасуюць на пасаду прэзыдэнта Беларусі (не размаўляюць на роднай мове, па складу характараў гістэрыкі, трацяць панаваньне над сабою, не ведаюць моў для кантактаў
з замежнымі кіраўнікамі дзяржаў), Свабода дарэмна распальвае канфлікт сваімі апакаліптычнымі заявамі і артыкуламі. Для Беларусі цяпер патрэбна зуўсім іншае,
бо народ плюнуў на гэтых палітыкаў і уцякае на працу куды папала - нажаль у Расею, бо ЭЗ не пускае беларусаў да сябе зрабіўшы ўсіх закладнікамі ...

Імя:: Алег Гаеўскі Горад:: Менск
26.02.2008 06:57
Сямья Казуліных – першы яскравы прыклад мужнасьці ў барацьбе за вольную Беларусь.

Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
26.02.2008 08:11
Схіляю галаву перад мужнасьцю ся'і Казуліых. Няхай Бог дапаможа перажыць страшэнную страту. Трымайцеся, паважаны Аляксандр Уладзіслававіч! Трымайцеся, дзяўчынкі! Спадарыня Ірына заўсёды застанецца з намі як узор мужнасьці, прыгажосьці, непахіснасьці.

Імя:: Стась
26.02.2008 08:51
Тое, што ўлала ня людская стала зразумела адразу, яшчэ ў 94-тым. Маральнасць і звычаі чалавечых ўчынкаў яна лічыць слабасцьцю. Больш за тое, гэта заўсёды выклікале іх агрэсію і пасьлядоўна вынішчаецца і выціскаецца з паспалітага ўжытку. Тое, што зрабілі зь сям’ёй Казуліна безумоўна злачынства. Але гэта ёсць за звычай для нашае ўлады. Божухна, дай ўсім і кожнаму, тое што мы заслужылі! Спачуваю

Імя:: Зміцер
26.02.2008 08:58
Маленькая перамога Беларусаў!

Імя:: Алег Гаеўскі Горад:: Мінск
26.02.2008 09:08
Аляксандр Уладзіслававіч! Не пераймайцеся, бо колькасьць лістоў адасланых і колькасьць атрыманых могуць не адпавядаць адна аднэй. Хаця з большага так – беларусы яшчэ як трэба не абудзіліся.

Імя:: БР
26.02.2008 09:59
Зачем раздувать истерию? Преступник должен сидеть в тюрьме

Імя:: kom Горад:: minsk
26.02.2008 10:00
Дзякуй Богу што дау нам шанец ходзь чымсци дапамагци пану Казулину

Імя:: Кастусь
26.02.2008 10:33
Мадэратары!?
Баньце, калі ласка, бязьлітасна гэтых гэбістаў!
Гэтым мы іх "забіваем", бо час, затрачаны імі на напісеньне такіх пастоў, будзе губляцца ў пустую, як зрэшты і іхняе жыцьцё.

Імя:: Беларус Горад:: Рыга
26.02.2008 10:41
БРу
Прыдзе час i у турму сядзе ваш любiмы правадыр!

Імя:: Марианна Груздилович Горад:: Минск
26.02.2008 10:45
Я преклоняюсь перед мужеством всей семьи Козулиных. Александру Владиславовичу желаю здоровья и, если это возможно, не голодать, чтобы были силы для борьбы. Ирина навсегда останется в наших сердцах! Светлая ей память! А еще хочу сказать, что и Александр и Ирина (уже теперь могла бы) могут гордиться такими дочерями - Ольгой и Юлией - такими же смелыми и мужественными, как и их родители. Александр, Ольга и Юлия, держитесь - лучшие люди Беларуси вместе с вами! А нас, поверьте, немало! Лукашизму скоро конец, так как это моральное уродство никогда не выживет!

Імя:: БР
26.02.2008 11:28
>>>>>Прыдзе час i у турму сядзе ваш любiмы правадыр!

Кончено, конечно. Сразу после неизбежной победы мировой революции

Імя:: Яўген Мурашка
26.02.2008 11:57
Звяз Беларусаў Нямеччыны выказвае шчыраае спачуваньне сям'і Казуліна ў сувязі з напаткаўшым іх горам.
Уся гэта трагедыя сведчыць аб тым, што з гэтым рэжымам трэба весьці размову на яе мове.
Калі ўжо выходзіць на вуліцу то толькі адзін раз, каб ўзяць уладу.Усё астатняе гульні гэта натуральная здрада свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне.
Таму сп. Казулін неабходна пераглядзець сваё стаўленьне да адбыўшыхся падзей.
Галадоўка нічога не дасьць, акрамя страты здароўя а магчыма і жыцьця. Таму Вам трэба захаваць сілы каб было каму атрымаць з "бацькі" за ўсё ім зробленныя
злачынства.
Мужнасьці Вам і Вашай сям'і

Імя:: Беларус Горад:: Рыга
26.02.2008 12:11
БРу.
Мiравая рэвалюцыя -гэта ваша мэта i iдэалогiя таварыш з КГБ! Калi вы ужо перастанеце нас пужаць?,

Імя:: БР
26.02.2008 13:57
Тогда, когда вы перестанете нас смешить своими "закратами", товарищ из ПТУ

Імя:: belarus Горад:: Riga
26.02.2008 14:38
Напэуна лепш супрацоунiчаць з ПТУ чым з КГБ.
Гэтая органы маюць "традыцыi" Курапаты напрыклад! Цi Вам нявядома?

Імя:: Фрабел.
26.02.2008 18:32
БРу :
Такіх ублюдкаў, як ты, зараз хапае на нашай зямлі, на
якіх трымаецца галоўны вырадак, падлізвай Луке -
гэта твой удзел, на большае ты не варты.
Казулін не павінен быць за кратамі, а твой Лука там будзе да канца сваіх дзён, на яго зараз плюе ўвесь
народ беларускі, плюнуць і на яго магілу...

Імя:: БР
26.02.2008 19:26
Так вы как-то определитесь: если плюёт "весь белорусский народ", то таких ублюдков, как я хапать не может. И наоборот - если их хапае, значит плюёт не весь :)
Камэнтары. Старонка з 2