Праграмы / Цытаты мінулага

“Нас будуць паказваць, як малпу за кратамі...”

23.01.2008 10:35

Перадача "Цытаты мінулага". Вось як выглядаў дзень 23 студзеня розных гадоў мінулага ў публікацыях беларускіх газэт.


“ЛіМ” у 1948 годзе друкуе даклад ідэоляга Міхаіла Суслава: “Буржуазія ўсіх краін і яе “соцыялістычныя” прыхвасні злуюць і шалеюць з прычыны правадзімага ў нашай краіне ленінскага прынцыпа партыйнасці ідэалогіі, партыйнасці літаратуры і мастацтва. Яны хацелі-б бачыць у нашай краіне ідэйны разброд, распаўсюджванне пад выглядам “свабоды мастацтва” той духоўнай сівухі, пры дапамозе якой адурманьваецца розум працоўных у буржуазных краінах”.

* “Вечерний Минск” у 1988 годзе зьмясьціў інфармацыю Ўпраўленьня гандлю Менгарвыканкаму: “У сувязі са шматлікімі зваротамі жыхароў гораду наконт продажу цукру Ўпраўленьне гандлю Менгарвыканкаму паведамляе, што ўчора, 22 студзеня, у крамах гораду было рэалізавана 67 тон цукру... Да ведама менчукоў: летась у студзені штодзённа рэалізоўвалася 61 тона цукру. І перабояў у гандлі ім тады не назіралася. Няма падставаў для хваляваньня й цяпер”.

* “Имя”, год 1998. Рэжысэр Аляксей Ляляўскі заяўляе: “Калі тыя ж суседзі-палякі бралі самае лепшае з сусьветнага тэатру лялек, у нас была палітыка “адасабленьня”: тое, што з Захаду, — дрэнна. Тым ня менш у адрыве ад адзінай культурнай прасторы працаваць нельга. Мы ўжо шакуем сваёй адасобленасьцю. Хутка мы дойдзем да таго, што зробімся запаведным кутком, дзікім племем, і нашае мастацтва будзе цікавае толькі таму, што яно ні да чога не падобнае. Нас будуць паказваць, як малпу за кратамі...”


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb