Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
пятніца, 05 сьнежня 2008, Менск 14:05
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная аБЛОГА 24 сьнежня
24.12.2007 20:17
Юлія Шарова
Агляд сеціва
На форумах парталу
TUT.by
абмяркоўваюць артыкул з расейскай “
Газеты
”. Там зьмешчанае апытаньне расейскіх палітычных дзеячаў: ці верне Беларусь крэдыт у 1,5 мільярды даляраў, які ёй паабяцала выдаць Расея? Экспэрты выказваюць розныя меркаваньні на гэты конт, але сыходзяцца ўсё ж на тым, што Беларусь верне крэдыт. А вось як разважаюць удзельнікі форумаў:
“Нельга Беларусі браць крэдыты ў Расеі. Бо гэта яшчэ болей прывязвае нас да гэтай імпэрыі і ёсьць пагрозай нацыянальнай бясьпецы ў будучыні. Расея можа шантажаваць нас нашымі завінавачанасьцямі, дамагаючыся іх пагашэньня за кошт беларускай уласнасьці. Гэта можа прывесьці да фактычнай ліквідацыі нашай самастойнасьці пры захаваньні фармальнай”.
“Па-першае, цяпер эканоміка Беларусі на ўздыме... Калі эканоміка на ўздыме, то навошта тады пазычаць грошы? І па-другое, у аплату пазыкі можна потым “забраць” ключавыя рэнтабэльныя прадпрыемствы, а прасьцей кажучы збанкрутаваць і далучыць да сябе Беларусь. Проста шэсьць абласьцей. А можа й тыя злучаць. Магілёўскую з Гомельскай, Берасьцейскую з Гарадзенскай. Віцебская й Менская так застануцца. І будзе 4 новыя вобласьці ў Расеі.”.
“Дарэчы, чаму мы ўсё аддаём задарма альбо за паўцаны? Хто адкажа за нанесеную страту беларускаму народу? Казулін задаў гэтае пытаньне ў сваім перадвыбарчым тэлезвароце. Дзе ён цяпер, маюць уяўленьне амаль усе”.
Псыхоляг Вольга Андрэева піша ў сваім
блогу
: “Размаўляла напярэдадні з сынам па тэлефоне. Кажу яму: “Мы зноў у Бэрлін пасьля новага году едзем, а варта было б на Калядныя сьвяты, каб убачыць на свае вочы калядныя базары, забавы розныя...” А сын мне: “Павярхоўныя ўсе гэтыя забавы, бо Каляды ўжо даўно страцілі свой глыбокі сакральны сэнс”. Нейкімі легкадумнымі бацькамі мы цяпер сябе ўяўляем”.
Паэт Андрэй Хадановіч у сваім
блогу
зьмяшчае творы, якія перамаглі ў конкурсе аднаго каляднага верша. Адзін з такіх вершаў належыць Марыі Мартысевіч, вядомай у беларускім сеціве пад нікам Maryjka_:
* * (гэта сьнег)
Як правільна сустракаць новы год? Трэба, кааб
Тэлевізар быў сапсаваны й сьвяточны канцэрт – хрыпкі,
сьнежыла каб, і ў зорак айчыннай эстрады быў паласаты мэйк-ап,
а ў руках прэзыдэнта ўгадваліся контуры скрыпкі.
І тады пэтарды суседзяў – фэервэркамі Фантэбло.
Дзед Мароз, п’яны ў Зюзю, лезе на гмах прывакзальнай вежы.
Тэлевізар трэба такі, каб відаць было яго радаснае табло,
і казьліную яго бараду, і кажух ягоны мядзьведжы».
Аляксандар Брэчэк у сваім
блогу
на сайце
telegraf.by
піша: “...калядная ноч – гэта час, калі найбольш верагоднай падзеяй робіцца цуд. Так, у людзей лічылася заўсёды, прычым яшчэ задоўга да таго, як у сьвет прыйшло хрысьціянства. Зімовы сонцаварот падаваўся ў старажытнасьці момантам, які найбольш пасуе ня толькі нараджэньню бога, але выкананьню самых запаветных жаданьняў. З узьнікненьнем хрысьціянства вера ў магчымасьць цуда зусім ня зьменшылася, нават наадварот. Сам па сабе цуд – гэта аснова хрысьціянскага веравучэньня й сьветаразуменьня, яно прынцыпова чужое ўсялякаму рацыяналізму й цьвярозаму сэнсу, а значыць даступна ўсім без вынятку. Асабліва востра гэта адчуваюць дзеці. Галоўнае, у верагоднасьць цуда трэба паверыць, і тады ён абавязкова здарыцца”.
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГІ”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Гамафобія: розныя погляды на адну праблему
Добрыя заробкі жонкі выпрабоўваюць шлюб?
Начная аБЛОГа, 14 красавіка
Ці часта беларусы мяняюць прафэсію ў сталым узросьце?
“Менскую вясну” сыграюць музыкі 16 краінаў
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Х.Лялько: “Я ніколі не глядзела на гэтую асобу з замілаваньнем”
Магілёў: Пажар на рэгенэратарным заводзе
“Шэраг крокаў Аляксія ІІ — праява імпэрскай сутнасьці”
“Стаўленьне да пратэстанцкіх цэркваў як да сэктаў ішло з Масквы”
С.Калякін: “Мы маем бюракратычную дзяржаву”