Праграмы / У што я веру

Наста Палажанка: “Я веру ў чысьціню сэрцаў беларускае моладзі”

27.12.2006 09:24

Радыё Свабода

Наста Палажанка — удзельніца праграмы “Ў што я веру”.

Я веру ў моцны дух маладафронтаўцаў! Аніякія арышты, крымінальныя справы, рэпрэсіі не прымусяць юных змагароў меней любіць сваю Беларусь!

Я веру ў чысьціню сэрцаў беларускае моладзі. У іх шчырасьць, дабрыню і жаданьне жыць у вольнай краіне. Я ўпэўненая, што толькі моладзь здольная прагнуць пераменаў! Я веру ў мужнасьць Паўла Севярынца, Артура Фінькевіча і Зьмітра Дашкевіча. Веру ў стойкасць ды непахісьнасьць веры іх бацькоў.

Я веру, што гэтыя прозвішчы праз некалькі год у падручніках гісторыі будуць названыя героямі на цяжкім шляжу беларускага адраджэньня!

Наста Палажанка — менская школьніца, адна зь лідэраў Маладога фронту. Увесь вольны ад вучобы час аддае толькі аднаму захапленьню — моладзеваму руху ў імя незалежнасьці і свабоды Беларусі.
 
 
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb