Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
аўторак, 02 сьнежня 2008, Менск 07:38
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
Цяпер у эфіры
Ранішні жывы эфір
Real Audio
Windows Media
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная аБЛОГа 21 сакавіка
21.03.2007 19:11
Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу
Tut.by
абмяркоўваюць заяву прадстаўнікоў руху “За Свабоду” пра намер пісьмова папярэдзіць рэктараў ВНУ пра пэрсанальную адказнасьць за адлічэньні студэнтаў. Адзначаецца, што летась у часе сакавіцкіх падзеяў былі адлічаныя больш за 300 студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту. Камэнтары: “Казулін сам выключаў студэнтаў з БДУ! Няхай спачатку зь яго запытаюць”; “Будзе як мінулым годам. Па-просту не здадуць сэсію”; “Абсалютна правільныя дзеяньні. На пэрсанальную адказнасьць службовых асобаў трэба ціснуць увесь час”.
У суполцы
Minsk_by
карыстальнік Койпіш разважае пра магчымыя дзеяньні міліцыі 25 сакавіка у раёне Кастрычніцкай плошчы: “У выпадку, калі плошчу перакрыюць, людзі будуць разьдзеленыя на дзьве часткі: з боку цырку, і з боку ГУМу. Можна пазьбегнуць гэтага, калі дамовіцца падыходзіць да плошчы з аднаго канкрэтнага боку”. Камэнтары: “Думаю, у кожным выпадку будзе лепш, чым нічога”; “Як ні зьбірайся, у колькаcьцях некалькіх тысяч чалавек, нічога ня зьменіцца. Трэба думаць глябальна, на тры крокі наперад -- што далей будзе?”
Блогер kurt_bielarus разважае ў сваім
дзёньніку
: “Ці можна прысьці да ўлады ў Беларусі і зьмяніць яе, не зьмяніўшы спачатку шмат што ў галовах людзей? Ці прынясе дабро Беларусі група, якая прыйдзе да ўлады на нейкіх эмоцыях і прывабных лёзунгах, а не на грунце распрацаванай ідэалёгіі нацыянальнага і маральнага адраджэньня? ... Калі людзі пачнуць думаць на гэтыя тэмы, пост-каляніяльных спадзеваў на вырашальнасьць вонкавай дапамогі і скаргаў на "быдла" і "дурны народ" стане меньш. Рэвалюцыя павінна пачацца зьнізу”.
На неафіцыйным сайце гурту “Ляпис Трубецкой” прэзэнтуеца новы кліп пад назвай
“Капітал”
. Аўтар кліпу -- мянчук Аляксей Церахаў. Сярод пэрсанажаў кліпу: Фідэль Кастра, Уга Чавэс, Кім Чэн Ір, Махмуд Ахмадзінэжад, Садам Хусэйн і Аляксандар Лукашэнка, якія зьяўляюцца на фоне апакаліптычных карцін.
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Апошнія навіны
“Захад спрабуе аслабіць беларускі рэжым знутры”
Замест навагодняга распродажу прадпрымальнікі рыхтуюць марш
На Магілёўшчыне дэмакраты зьбіраюцца змагацца з карупцыяй
Каляндар “Родны край” – дэфіцыт
Беларусы багацеюць, але не ўсе