Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
аўторак, 02 сьнежня 2008, Менск 02:13
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная аблога 15 сакавіка
15.03.2007 17:51
Юлія Шарова, Менск
На форумах парталу
TUT.by
абмяркоўваюць артыкул “Ці адменяць “залатую акцыю”?” Як вядома, магчымасьць адмены “залатой акцыі”, якая дазваляе дзяржаве ўвешвацца ў кіраваньне акцыянэрнымі прадпрыемствамі, цяпер разглядаецца ва ўрадзе Беларусі. Удзельнікі форумаў камэнтуюць.
“Як жа ж хутка эканоміка расстаўляе ўсё на свае месцы. Варта было крыху закруціць кранік…”
“Інстытут “залатой акцыі” існаваў таксама не ад самога пачатку, наколькі я памятаю. Увялі пасьля разьдзяржаўленьня ўжо. І цяпер адменяць – але дзе гарантыя, што, набраўшы інвэстыцыяў, ужо не ўвядуць… але хто адважыцца даць адразу вялікія інвэстыцыі цераз засьцярогу, што зноў увядуць “залатую акцыю”.
“Самая галоўная праблема гэтай улады – гэта недавер да яе, якія законы ні былі б. Будзе ці не “залатая акцыя” – не істотна”.
“Усё размовы, размовы… “Ён сказаў, яны абмеркавалі, плянуецца ўвесьці…” На мой погляд, ідзе імітацыя намечаных зьменаў, маючы ў канчатковым выніку пакінуць ўсё па-ранейшаму”.
Алесь Чайчыц на сайце блогаў
Позірк
піша: “…я хачу вярнуцца ў Беларусь. Хаця ў маім выпадку хутчэй пасуе слова “рэпатрыявацца”, бо амаль што ўсё жыцьцё я пражыў далёка ад Беларусі, ніколі ня быў беларускім грамадзянінам і нават не нарадзіўся ў Беларусі. Па маіх назіраньнях, 95% людзей у маёй сытуацыі (а нас такіх тысячы і дзясяткі тысячаў) даўно забыліся на сваё беларускае паходжаньне. Але ў гэтых самых пяці адсоткаў у нейкі незаўважаны момант у галаве нешта шчоўкнула, і — switch! — з кокану звычайнага расейскага дзіцяці зьявіўся нацыянальна сьвядомы беларус… Такіх людзей няшмат, але яны ёсьць. І яны хочуць, мы хочам быць Беларусьсю. Будзе магчымасьць — будзе Беларусь мець нас грамадзянаў. Ня будзе — станецца большасьць з нас празь дзясятак гадоў звычайнымі расейскімі абываталямі. Абрасьцем сем’ямі, расейскамоўнымі дзецьмі, маёмасьцю, бізнэсам, справамі. І рэдкімі вечарамі будзе раптам сэрца слаба чуць нейкі покліч, будзе цягнуцца рука да слухаўкі патэлефанаваць старым, два гады ня бачаным сябрам з маскоўскага ТБК, будуць пальцы набіраць URL масквы.нэт: “а што там новага робіцца…?”
У сеціве зьявіўся новы сайт пад назвай
Сяргей Касьцян live journal
. Праўда, гэта не пэрсанальная старонка на папулярным сайце віртуальных дзеньнікаў. На сайце сабраныя вядомыя выказваньні дэпутата Палаты Прадстаўнікоў на актуальных палітычных і сацыяльных пытаньнях. Вось, напрыклад, цытата ў сайту расейскай службы ВВС ад 22 красавіка 2005 году. Дэпутат Сяргей Касьцян выказваецца: “Хацеў бы папярэдзіць і Кандалізу Райс, і ейнага патрона Буша. Мы, славяне, усталёўвалі свой сьцяг у Парыжу, мы тройчы ўсталёўвалі яго ў Бэрліне. Да Вашынгтона мы таксама дабярэмся і ўсталюем там наш сьцяг Перамогі”.
Longbowgirl зьмяшчае ў сваім жывым журнале
ўражаньні ад наведваньня спэктакля
тэатру імя Горкага “Утаймаваньне свавольнай”. “Разбавілі Шэксьпіра Шэксьпірам: запхнулі дзесятак санэтаў у выглядзе арыяў ды ансамбляў… Заля поўная, для гледачоў з запрашальнікамі нават не знайшлі вольных месцаў… Народ радасна сьмяяўся дзе трэба, зь імпэтам пляскаў у ладкі і як звычайна “арганізоўваў уздыманьне”. Гэх, загубіць нашых артыстаў уздыманьне залі. Яны ж думаюць, напэўна, што гэта дзякуючы іхнаму прыўкраснаму граньню. А насамрэч людзі ў гардэроб сьпяшаюцца”.
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Апошнія навіны
Беларусы ляцяць у Тайлянд
Барак Абама прызначыў Гілары Клінтан дзяржсакратаркай
Як ратавацца ад “мірнага” атаму?
Для Зэльцэра не дазволілі перадаць тэлевізар
Віцебск: праваабаронцу не далі дазволу на пікеты