Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Павал Севярынец: “Удзел у кампаніі і няўдзел у галасаваньні”

19.09.2008 08:05

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня на радыё “Свабода” – палітык і публіцыст, былы палітычны вязень Павал Севярынец. Сёньня Севярынец завяршае свой тыднёвы цыкль разваг пра значэньне веры ў беларускім грамадзтве.

– Падчас гэтае выбарчае кампаніі мне давялося зьбіраць подпісы, абыходзіць кватэры ў васьмі акругах. Па ўсёй Беларусі. Адбыліся тысячы сустрэчаў і размоваў. І тое, што я ўбачыў у людзкіх вачох і што засталася маім самым моцным уражаньнем, гэта – бязьвер’е.

Людзі ня вераць у тое, што можна нешта зьмяніць. Людзі ня вераць у дэмакратыю. У выбары як сам працэс. Ня вераць у тое, што яны беларусы. Людзі наагул перастаюць верыць у тое, што жыцьцё мае нейкі сэнс.

І гэта страшна.

На мой погляд, якраз выбар сам па сабе выяўляе сутнасьць веры. Чалавек верыць у Бога паводле сваёй уласнай свабоды. Бог даў яму такую свабоду, што не прымушае да веры ў сябе, а дае яму выбар.

Сёньняшнія выбары вельмі складаныя. Складаны палітычны працэс, надзвычай складаны палітычны выбар для нацыянальнага руху.

Байкатаваць гэтыя выбары ці ўдзельнічаць у іх? Здымацца ці працягваць ісьці да канца? Гэта пытаньне, якое кожны вырашае па-свойму ў сёньняшнім дэмакратычным асяродку.

Становішча складанае, адказаць адназначна, што лепш – байкот ці ўдзел – надзвычай цяжка. Тым ня менш, на наш, хрысьціянскіх дэмакратаў, погляд, аптымальная формула такая.

Варта ўдзельнічаць у кампаніі практычна да канца, выкарыстоўваць яе для таго, каб разрэклямаваць сваіх лідэраў, каб падаць альтэрнатыву гэтай уладзе. Але – ня ўдзельнічаць у самім галасаваньні. Бо яно ёсьць падманам беларускага народу. Яно ёсьць спробай легітымізацыі сёньняшняй улады. А праз гэта, магчыма, і дэлегімітызацыі беларускай незалежнасьці.

На маю думку, удзел у кампаніі і няўдзел у так званым “галасаваньні” якраз можа быць той аптымальнай пазыцыяй, той аптымальнай стратэгіяй, якую маглі б эфэктыўна правесьці аб’яднаныя дэмакратычныя сілы.

Паўлу Севярынцу – 32 гады. Скончыў з залатым мэдалём школу, а затым геаграфічны факультэт БДУ. У 1995-м Павал Севярынец уступіў у БНФ “Адраджэньне”. Чатыры гады быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – лідэрам “Маладога фронту”.

У 2005 годзе Павал быў прызнаны менскім судом вінаватым у арганізацыі акцыяў пратэсту супраць афіцыйных вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году і да 2007-га адбываў пакараньне абмежаваньнем волі на лесанарыхтоўках на Полаччыне, у вёсцы Малое Сітна. Цяпер працуе над адраджэньнем палітычнай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Пятрусь
19.09.2008 13:15

Паша - “Удзел у кампаніі і няўдзел у галасаваньні”

Паша, гэта аднім словам называецца БАЙКОТ а ля Зянон Станіслававіч... навошта вынаходзіць ровар? Ці так страшна паралелі зь Зянонам Станіслававічам?


Імя:: Сяржук
19.09.2008 14:03

Паша, скончвай займацца глупствам. I вашым i нашым не атрымаецца. Байкот!

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ