Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Алесь Астроўскі: “Заходні лібэралізм нас аніяк ня выратуе”

09.04.2008 10:29

Спадар Астроўскі – карэнны гарадзенец. Яму 50 гадоў. Жанаты, мае пяцёра дзяцей. Доктар мэдыцынскіх навук. Прафэсар Алесь Астроўскі – аўтар шэрагу артыкулаў і кніг, прысьвечаных беларускай і сусьветнай грамадзка-палітычнай сытуацыі. Сёньня ён расказвае Аляксандру Уліцёнку пра сваё бачаньне стасункаў Беларусі з дэмакратычным захадам.


Алесь Астроўскі: “тут праблема не такая простая. У нас ужо ёсьць вялікі досьвед кантактаваньня з захадам. Ды й сам эўрапейскі досьвед апошніх гадоў трошачкі пацясьніў ранейшыя рамантычныя ўяўленьні, яны становяцца ўсё больш стрыманымі”.

Аляксандар Уліцёнак: “Што менавіта насьцярожвае вас у заходняй мадэлі?”

Астроўскі: “Лібэралізм. Той лад, які пануе зараз у якасьці стрыжнёвай, стратэгічнай плыні на захадзе, называюць дэмакратыяй, але па зьмесьце фактычна гэта менавіта лібэралізм”.

Уліцёнак: “Чым не задавальняюць стандарты эўрапейцаў?”

Астроўскі: “Па сутнасьці паняцьцем “народ” заходнія палітолягі не карыстаюцца. Ёсьць абстрактнае паняцьце “грамадзтва”. А зьмест дэмакратыі там зьведзены па сутнасьці да такіх паняцьцяў, як палітычны плюралізм і фармальна якасна выкананая выбарчая працэдура. У выніку дэмакратыя губляе свой зьмест, яна фармалізуецца”.

Уліцёнак: “А да чаго, на ваш погляд, мусяць імкнуцца беларусы?”

Астроўскі: “Паўстаць, нарэшце, як гаспадары ўласнай краіны. Кінуць комплекс страшэзных пакутаў, якія мелі нашыя продкі, і пажыць паўнавартасна, шчасьліва, цывілізавана”.

Уліцёнак: “У чым выяўляецца неадэкватнасьць цяперашніх заходніх стандартаў і беларускіх рэаліяў?”

Астроўскі: “Рухавіком уяўленьня аб дэмакратыі на захадзе зьяўляецца фінансавая алігархія. Вялікая група людзей, якія хочуць павялічыць свае капіталы, выкарыстоўваючы аб’ектыўную зьяву глябалізацыі. Яны зацікаўленыя ў расьціраньні межаў, дыскрэдытацыі зьмястоўнай дэмакратыі і пераўтварэньні яе ў такую вось фармальную рэч.

Карыстаючыся тэрміналёгіяй Эрыха Фрома, яны нэкрафілізуюць грамадзтва – грамадзтва губляе свае біяфільныя рысы. Якія замяняюцца выключна лічбамі твайго рахунку. Гэта не нармальнае жыцьцё.

Таму нам трэба станавіцца самастойнымі, рабіцца гаспадарамі на ўласнай зямлі. А ўрэшце рэшт трэба пачаць свабодна дыхаць. Жыць шчасьліва й з сэнсам”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Baracbit
09.04.2008 12:14

Але-але.Нас выратуе азіяцкае дзікуньства.


Імя:: Геннадий Горад:: Минск
09.04.2008 13:57

Алесь, когда прекратишь по надуманным поводам удалять комментарии с форума "Наша зямля Беларусь"? Ты ж вроде демократ или как? Совсем затух там со своим ультра-радикализмом. Гы.:))) Шире мозги держать надо, а то у тебя там собрался один клуб ортодоксов.

экс-сябра по БНФ


Імя:: Дуглас Горад:: Менск
09.04.2008 14:00

Между Ес и Россией Беларусь самостоятельно не выстоит. Придется выбирать. По любому придется. А в нейтралитет Беларуси я не верю.


Імя:: Сяржук
09.04.2008 15:19

Астроўскi мае рацыю. То бок эўралюбы ды расеялюбы гэта збольшага тыя, хто кормiцца на iхныя сродкi, альбо проста мае расейскiя каранi. Таму i ратуюць супраць нэйтралiтэта Беларусi, развальваючы, па сутнасьцi, нашу дзяржаву.


Імя:: czalex
09.04.2008 16:21

>>Таму нам трэба станавіцца самастойнымі, рабіцца гаспадарамі на ўласнай зямлі. А ўрэшце рэшт трэба пачаць свабодна дыхаць. Жыць шчасьліва й з сэнсам”.

Паводле сп.Астроўскага, свабода супрацьстаіць лібэралізму?

>>Рухавіком уяўленьня аб дэмакратыі на захадзе зьяўляецца фінансавая алігархія

Чамусь ня згадана пра жыдоў і масонаў :) Развагі на ўзроўне БТ і махровага лукашызму. Сьмех і грэх


Імя:: Alba
09.04.2008 18:56

>>Чамусь ня згадана пра жыдоў і масонаў :) Развагі на ўзроўне БТ і махровага лукашызму. Сьмех і грэх

Сьмех i грэх, калi так званыя лiбералы думаюць, што захад гэта ўзор дэмакратыi i выратаваньне нашае незалежнасьцi. Нi тое нi другое, нажаль. Iхняя дэмакратыя наскрозь iлжывая.


Імя:: gleb Горад:: орша
17.04.2008 08:34

У них демократия лживая. Разумеется.
Но никто ничего лучше не выдумал.
Всегда есть люди при власти которые действуют в собственных интересах. Как материальных, финансовых , так и духовных.
В этой их лживой демократии есть возможность выбора.
Здесь у тебя есть выбор только один:"Голосуй, не голосуй, все равно получишь... догадливый, сам знаешь что." Поскольку каждый день получаешь.
Смешно думать что пришедшие к власти друзья Островского будут думать о том как отдать их последнюю зарплату неимущим.
Жизнь не совершенна и нужно выбирать то , что более эффективно.

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks