Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Кааліцыя жыве не палітычнай дзейнасьцю, а – палітычным рэглямэнтам”

26.03.2008 09:39

За дваццаць дзён да 90-х угодкаў БНР Зьміцер адзначыў сваё 20-годзьдзе. Ён адзін зь лідэраў «Маладога Фронту», агулам адсядзеў больш за 30 сутак у турмах і ізалятарах, у тым ліку і ў камэры-адзіночцы так званай «амэрыканкі». Нядаўна падчас адной з апазыцыйных акцый пасьля паездкі ў Злучаныя Штаты, дзе Зьміцер разам зь некалькімі прадстаўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустракаўся з прэзыдэнтам Джорджам Бушам, яго жорстка зьбілі амапаўцы: у шпіталь маладзён трапіў без прытомнасьці. Сёньня Зьміцер Хведарук гутарыць з журналістам Аляксандрам Уліцёнкам пра ўзаемаадносіны “Маладога Фронту” з Аб’яднанымі дэмсіламі.


Уліцёнак: “Зьміцер, напрыканцы мінулага году вы былі ў складзе дэлегацыі ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, якая наведала ЗША, дзе мела, у прыватнасьці, сустрэчу са спадаром Бушам. Цікава: зь сямі чалавек трое – маладыя людзі. Гэта што: сплаў маладосьці і сталасьці ці прызнаньне: моладзевае крыло дэмакратычнай апазыцыі пачынае браць верх?”

Хведарук: “Канечне, нельга гаварыць, што мы бярэм верх. Але тое, што маладыя прыходзяць – гэта дакладна. Як і тое, што яны займаюць пазыцыі больш моцныя, чымсьці старэйшыя таварышы. Нават Мілінкевіч адзначыў: каб у той дэлегацыі не было Эніры Браніцкай, Паўла Севярынца, мяне, урэшце, то паездка ня мела б таго посьпеху – можа нават не было б і сустрэчы з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў.

Аднак калі зь Лябедзкам яшчэ можна размаўляць, то зь Ляўковічам ці Калякіным агульнай мовы ніяк не знайсьці. Калі ў кааліцыі дыктуюць умовы камуністы, прарасейскія сілы, то ёй немагчыма адбудаваць Беларусь. Гляньце хоць на тое, як рыхтаваўся аргкамітэт да Дня Волі… Нас такія падыходы і такая пазыцыя зусім не задавальняе”.

Уліцёнак: “Канкрэтызуйце, што менавіта не задаволіла?”

Хведарук: “Апатыя да падрыхтоўкі шэсьця, упор выключна на пэрспэктыву. А мы хочам змагацца тут, сёньня і кожны дзень. Сытуацыя з амэрыканскай амбасадаркай, зь незарэгістраванымі арганізацыямі, зь ціскам у палітычных справах сьведчыць пра далейшае закручваньне гаек”.

Уліцёнак: “Ваш разрыў з кааліцыяй АДС – чарговы раскол у апазыцыйным лягеры…”

Хведарук: “А не было аніякага моцнага лягеру: адныя ў ім працавалі, а іншыя ўвесь час бязьдзейнічалі – дык хіба аддзяленьне адных ад другіх раскол? Мы выйшлі з гэтай кааліцыі, каб сапраўды паспрабаваць стварыць здаровыя, моцныя правацэнтрысцкія сілы ў Беларусі”.

Уліцёнак: “А якой вам бачыцца пэрспэктыва той дэмакратычнай кааліцыі, якая засталася бяз вас?”

Хведарук: “Якія могуць быць пэрспэктывы, калі ўвесь час яны мрояць выбарамі? Актыўнымі ж дзеяньнямі там не займаюцца, як і не шукаюць адказаў на набалелыя пытаньні… Грамадзкасьці больш цікавей, як жыве “Малады Фронт”, Мілінкевіч... А тыя, хто засталіся ў нібыта кааліцыі, жывуць не палітычнай актыўнасьцю, але проста нейкім палітычным рэглямэнтам”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Максiм
26.03.2008 10:13

Так, толькi моладзь i змагаецца сапрауды, таму менавiта маладзенау, маладафронтауцау у большасцi i затрымлiваюць, i зьбiваюць, i саджаюць у турму у спробе спынiць гэты рух! На жаль, яшчэ мала моладзi падтрымоувае ды удзельнiчае у акцыях, трэба МФ i iншым арганiзацыям развiвацца, прыцягваць новых сяброу.


Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
26.03.2008 12:27

"Грамадзкасьці больш цікавей, як жыве “Малады Фронт”, Мілінкевіч..." Мдааа... как сейчас модно говорить, ЖЖОШ! Прежде чем делать подобного рода заявления, почитал бы статью от НИИСЭПИ о том, чем интересуется общественность.


Імя:: алена Горад:: мінск
26.03.2008 13:06

Проста на Беларусі існуюць паралельна грамадзкасць і "абшчэственнасць", і цікавяцца яны, натуральна ж, рознымі рэчамі ў першую чаргу.Калі вы, шаноўны, "абшчэственнасць" - што вы тут робіце? Ці ўсё ж цікавіцеся?


Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
26.03.2008 14:33

2алена: Существует народ со своими пробелмами и интересами, есть оппозиция со своими проблемами и интересами, которые абсолютно не пересекаются. Можете ёрничать сколько угодно. Могу сказать, что оппозиционный Магомет напрасно ждёт когда к нему придёт гора. Могу сказать, что мне гораздо ближе проблемы, общие для всего народа, чем проблемы белорусской оппозиции. Можете называть меня "абшчэственасьцю", если вам так больше нравится.


Імя:: АБС
31.03.2008 14:21

Гэта не так, гайкі закручваюць самому Лукашэнка арыштам 1 млрд. у банках ЗША, тое што ён учыніў
цяпер гэта акт адчаю. Далей ён спрабуе прапхнуць грошы і зброю ў Вэнэсуэлу праз Кубу, на гэта таксама знойдуць контрсродкі, бо ніякі старшыня калгасу не будзе баламуціць Лацінскую Амэрыку разам з Хуго.
Прыстрэляць урэшце, як Чэ Гевару, калі так не разумее чым займацца.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks