Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Сустрэнемся на Якуба Коласа ў 18.00!”

25.03.2008 11:07

Зьміцер Хведарук гутарыць з журналістам Аляксандрам Уліцёнкам пра 90-я ўгодкі БНР.


Уліцёнак: “Зьміцер, як вам падаецца: ідэі, ідэалы БНР лягчэй успрымаць сёньняшнім маладым людзям, або пакаленьню 1980-х, калі развальвалася савецкая імпэрыя?”
Cьвет становіцца глябальным, а ў выніку для некаторых людзей беларускія каштоўнасьці сыходзяць на другі плян

Хведарук:”З аднаго боку, папярэднікам было крыху лепш асэнсаваць гэта… Напрыклад, знакам да перагляду поглядаў стаў Чарнобыль”.

Уліцёнак:
“Але ж яны практычна нічога ня ведалі пра Рэспубліку!”

Хведарук: “Зь іншага боку, як зараз надзвычай шмат любой інфармацыі і сьвет становіцца глябальным, а ў выніку для некаторых людзей беларускія каштоўнасьці сыходзяць на другі плян. Маладому пакаленьню будзе, мне падаецца, троху цяжэй асэнсаваць тое, што адбылося”.

Уліцёнак: “Які ўрок беларускага дзяржаўнага адраджэньня для вас найважнейшы?”

Хведарук: “Тое, што сьвятое месца ня можа быць пустым: мары тых, хто запачаткаваў БНР, пра ўласныя дзяржаўныя сымбалі, войска, грошы і гэтак далей – ажыцьцявіліся”.

Уліцёнак: “Што патрабуецца для палітычнай кансалідацыі нацыі сёньня?”

Хведарук: “Трывалая ідэя, якой сапраўды пачне трымацца беларускае грамадзтва. За якой людзі змогуць пайсьці і за якую яны могуць пацярпець”.

Уліцёнак: “Што ў сёньняшнім нацыянальным працэсе вас засмучае і што – радуе?”

Хведарук: “Радуе, безумоўна, што шмат маладых прыходзіць цяпер у палітыку. Каторыя пішуць песьні, вершы… А засмучае, што за гэтым усім людзі перастаюць цаніць самыя простыя каштоўнасьці, нават чалавечыя – яны становяцца другараднымі. Шмат моладзі замест удзелу ў актыўным жыцьці сыходзіць у падпольле, апускаецца на дно бутэлькі. Перастае верыць ва ўсё, апроч сябе, у выніку – для кожнага свой маральны стандарт. Вялікая праблема і ў тым, што пануе татальная расейская культура. Ня тая, якая сапраўдная, вялікая сваімі дасягненьнямі. А – псэўдасучасная”.
Радуе, што шмат маладых прыходзіць цяпер у палітыку

Уліцёнак: “У такім разе: якой вам бачыцца пэрспэктыва беларускага нацыянальнага адраджэньня?”

Хведарук: “У тым, што зараз адбудзецца хоць невялікая зьмена пакаленьняў. І тыя, хто зараз падрастаюць і прагнуць адраджэньня, яны пасталеюць і змогуць узяць на сябе адказнасьць. Нацыя патрабуе зараз сапраўды адказных людзей”.

Уліцёнак: “Дзе вы будзеце на Дзень Волі?”

Хведарук:
“Спадзяюся, сустрэнемся зь сябрамі разам на плошчы Якуба Коласа ў 18.00”.


Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Зьміцер Хведарук. За дваццаць дзён да 90-х угодкаў БНР Зьміцер адзначыў сваё 20-годзьдзе. Ён адзін зь лідэраў «Маладога Фронту», агулам адсядзеў больш за 30 сутак у турмах і ізалятарах, у тым ліку і ў камэры-адзіночцы так званай «амэрыканкі». Нядаўна падчас адной з апазыцыйных акцый пасьля паездкі ў Злучаныя Штаты, дзе Зьміцер разам зь некалькімі прадстаўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустракаўся з прэзыдэнтам Джорджам Бушам, яго жорстка зьбілі амапаўцы: у шпіталь маладзён трапіў без прытомнасьці.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Владимир
25.03.2008 13:02

Я буду недоволен, если власти опять допустят произвол. Пора навести порядок по европейским стандартам. Хотя можно без резиновых пуль и слезоточивого газа - для нашей сверх-мирной страны это слишком. Возмутительно, когда кому вздумается выползают на проезжую часть в часы пик. Было бы из-за чего.


Імя:: Женек
25.03.2008 14:14

Так может и акцию провести по европейским стандартам? С перевернутыми машинами, разбитыми витринами и молотовым? Возмутительно, когда кому вздумается мешают Беларускому Народу праздновать его праздник.


Імя:: цётка
25.03.2008 14:24

Владимиру:
Дык што? Чакаеце на адказ?
Было б каму адказваць.


Імя:: Лявон Горад:: Гомель
25.03.2008 14:34

Асаблiва калi нехта адзiн шпарка едзе па праспекту Пераможцау, а астатнiя павiнны стаяць побач i чакаць.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks