Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Лукашэнка не тармозіць. Але й Казулін – палітык салдатнага тыпу”

03.03.2008 11:23

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Франак Вячорка.


Журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Франакам Вячоркам пра палітычны піяр у Беларусі.

Уліцёнак: “Збольшага людзі прывыклі лічыць, што вашая, Франак, будучая спэцыяльнасьць – журналістыка. Ці так гэта насамрэч?”

Вячорка: “Насамрэч па выхадзе з журфаку я мусіў стаць спэцыялістам па тэхналёгіям камунікацыяў”.

Уліцёнак: “То бок сярод іншага – і ў піяр-тэхналёгіях?”
Трэба адрозьніваць піяр ад лукашэнкаўскай прапаганды. Прапаганда будуе сваё выказваньне, сваё пасланьне перш за ўсё на няпраўдзе

Вячорка: “Я цікаўлюся выключна піярам палітычным. Наколькі ён існуе ва ўмовах Беларусі і якая яго эфэктыўнасьць”.

Уліцёнак: “Аляксандар Рыгоравіч запачаткаваў эфэктыўны, эпатажны палітпіяр. Гэта і стрэлы ў ягонае аўто, гэта і бойка ў Вярхоўным Савеце, наступныя фоткі ў прэсе з абарваным рукавом пінжака…”

Вячорка: “Калі Лукашэнка балятаваўся ўпершыню ў прэзыдэнты, то быў самым эфэктыўным піяршчыкам. Ён выйграваў за кошт эпатажнасьці. Яшчэ – востры на слова. Востры на дзеяньне. Ён ніколі не чакае. Не тармозіць, як прынята цяпер казаць.

Але трэба адрозьніваць піяр ад лукашэнкаўскай прапаганды. Прапаганда будуе сваё выказваньне, сваё пасланьне перш за ўсё на няпраўдзе”.

Уліцёнак: “У афіцыйных СМІ вельмі доўга мусіравалася думка, што славутае выступленьне Аляксандра Казуліна стала ўзорам піяру “чорнага”.

Вячорка: “Чорны” піяр? Не, у цэлым Аляксандар Казулін паўтарыў узор клясычнае выбарчае кампаніі: пачаў з эпатажнага выступу па тэлевізіі, пасьля – славуты прарыў на Ўсебеларускі зьезд… Дзякуючы гэтаму імя Казуліна атрымалася на слыху. Ён паказаўся як такі прабіўны палітык салдатнага тыпу”.
Ці варта зьдзіўляцца, што ў нас сёньня шмат чаго падобнага паміж пуцінскім рэжымам, пуцінскай прапагандай і рэжымам, прапагандай Лукашэнкі

Уліцёнак: “Ці можна параўнаць беларускі піяр, беларускія паліттэхналёгіі з тым, што адбываецца зараз у Расеі, ва Ўкраіне?”

Вячорка: “Нельга – усё гэта будзе адсутнічаць у нас датуль, пакуль ня зьявяцца пісьменныя, дасьведчаныя спэцыялісты”.

Уліцёнак:
“Зь іншага боку, нават ва ўмовах адсутнасьці прафэсійных паліттэхналягічных камандаў шмат прыкладаў, калі беларускія дэмакраты актыўна працуюць падчас выбарчых кампаніяў у тых самых Расеі, Украіне?”

Вячорка:
“Ну, гэта сьмешна, што так адбываецца… Але ж яны кіруюцца звычайна ў тыя рэгіёны, дзе наагул няма спэцыялістаў”.

Уліцёнак: “Напрыканцы: а давайце паглядзім, як прафэсіяналізм, набыты на расейскіх, скажам, абшарах, дапамагаў расейскім жа піяр-камандам працаваць на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі?”

Вячорка: “Цэлы шэраг іх было ў камандзе Лукашэнкі. Лукашэнкаўскія заявы, выступ на Ўсебеларускім зьезьдзе ў прынцыпе будаваліся на стандартных расейскіх выбарчых тэхналёгіях.

Дык ці варта зьдзіўляцца, што ў нас сёньня шмат чаго падобнага паміж пуцінскім рэжымам, пуцінскай прапагандай і рэжымам, прапагандай Лукашэнкі”.


Франак Вячорка. Назаўтра пасьля 90-х угодкаў БНР ён будзе сьвяткаваць сваё 20-годзьдзе. У 2005-м скончыў падпольны Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, дзе быў старшынёй вучнёўскага самакіраваньня. З 2005 па 2008 вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, з трэцяга курса якога 18 лютага 2008 году пасьля 15-суткавага арышту за “нецэнзурную лаянку” быў адлічаны.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-11 (з 11)
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
03.03.2008 12:28

Никакого опыта - ни жизненного, ни профессионального. Для политики слишком молодой, одного 15-суточного ареста и учебы в "подпольном лицее" недостаточно.
Его батька так сильно в спину дует, что скоро улетит в Польшу на ПМЖ. Может там закончит свой журфак.


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
03.03.2008 13:13

Уліцёнак: “Зь іншага боку, нават ва ўмовах адсутнасьці прафэсійных паліттэхналягічных камандаў шмат прыкладаў, калі беларускія дэмакраты актыўна працуюць падчас выбарчых кампаніяў у тых самых Расеі, Украіне?”

Вячорка: “Ну, гэта сьмешна, што так адбываецца… Але ж яны кіруюцца звычайна ў тыя рэгіёны, дзе наагул няма спэцыялістаў”.


Хочу обратить специально внимание всех на то, что Вячорка-папа за всю свою долгую политическую жизнь (1988-2007) не выиграл ни одной политической кампании. Зато сына пиарит и толкает в политику не хуже за Лукашенко. Вот такой демократ.:)))


Імя:: Козіч Горад:: Менск
03.03.2008 17:43

То Дуглас.
Ён сам туды ідзе.


Імя:: алексей
03.03.2008 18:34

вы еще молоды и у вас преобладает подростковый максимализм.У БНФ есть отрицательная черта по которой вам власти не видать это неспособность работать на успех и помогать ближнему и сопереживать.


Імя:: А.Г, Горад:: Гомель
03.03.2008 19:40

Прыемна чытаць адукаванага,разважливага и назиральнага грамадзянина,аб узросце не думаеш,прыемна и увага службоуцау-чытаюць,адкликаюцца не гледзячы на узрост,бо баяцца.Ад гэтага и з университету гоняць и так жадаюць каб з"ехау на ПМЖ.Видаць закранула характэрыстыка Казулина паводзины якого вельми нагадвали стыль друга,тым больш студэнты добра памятаюць "дэмакратычнага"рэктара.


Імя:: Стась
03.03.2008 19:57

Ну, скажам, лукашэнкавы “піяршчыкі” 93 – 94 гадоў не на журфаку прафесію набывалі. Цяперашнія расейскія вядома па ўсяму СНД гойсаюць, а ці многа яны напрацавалі? Па-за Расеяю ім рабіць няма чаго. У мясцовыя асаблівасьці “не врубаюцца”. Іх наймаюць па правінцыйнае звычцы, то бок “расейскае – заўсёды лепшае”. Што да нас, то я не разумею, якія да д’яблу палітычныя „PR“-захады ў краіне, дзе па вызначэньню няма палітычнае супольнасьці і палітычны працэс складаецца выключна з распаду і дэградацыі РЭЖЫМУ? І не чапайце Франака, хлопцу проста сьмешна. А зрэшты – “хороший мальчик, далеко пойдёт”.


Імя:: Дуглас
03.03.2008 19:57

Імя:: Козіч Горад:: Менск 03.03.2008 17:43
То Дуглас.
Ён сам туды ідзе.

Неправда, его Вячорка старший туда за уши тащит. Вячорка младший еще ничем не выделяется, но благодаря папе уже член сойма БНФ. Вот такие у нас демократы. Посмотришь на Вчорку старшего, затем на Лукашенко старшего и не поймешь а чем они принципиально отличаются друг от друга. Все та же семейственность и круговая порука.


Імя:: Тамара
03.03.2008 22:07

Адчапіцеся "господа" ад хлопца. Каб ня быў разумны і талковы, то не выгналі б з журфаку. А што бацька дзе-нідзе дапамагае, дык на тое ён і бацька. Перш, чым крытыкаваць маладога хлопца, самі б паспрабавалі што зрабіць. Сутыкнуліся б з нашай "добрай" уладай - трохі б пыху стала меней


Імя:: Michal Горад:: Miensk
03.03.2008 23:16

Франак, калі яны так плявузгаюць, то Вы на правільным шляху. Так трымаць!


Імя:: Асмалович
04.03.2008 00:53

"расейскім жа піяр-камандам працаваць на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі" зусім не мае патрэбы. Тут усе проста - вынікі т.зв. выбараў вядомыя даўно і на наступныя доўгія гады, я к гэта было у СССР. Мышыная вазьня, каб рэзанерыць без межаў. Франак можа і таленавіты, не ведаю і даваць ацэнку патрываю. Але вы яго цягнеце так, што балюча слухаць па РС. Паблісіті рыхтуеце. Чаму не чуваць Пазняка З. так жа часта на РС - ен мудрагелісты палітык і самае галоўнае - шчыры. Калі б ен атрымаў шанец рэфармаваць РБ, мы б разам з Балтыяй даўно б атрымаліся ў Шэнгенскай зоне. Я не супраць маладога і рашучага хлопца, але не трэба рэзанерства. Піяр у нас усем вядомы - радые кропка і 3 праграмы на телебачанні з "лепшым". Тэхнялегіі homosovetikus і для homosovetikus спарацоўваюць цудоўна, і не мае падстаў шукаць тут нейкай сучаснай навукі і тэхналегіяў. Будзе кепска лукашыстам - чагай новага дэсанта чэрнамырдзіных прымаковых, пуцідзведезевых and Co. на Беларусь, і усе стане не мейсца. Дайце голас лепей шчырым палітыкам з вопытам, хоць неяк супрастаяць лукашысткай прапагандзе. А Франак, калі хопіць сілаў - хай змагаецца на перадзе. Жыве Беларусь


Імя:: Valery
04.03.2008 02:11

Franak, budyc^ynnia BEKARUSI za vamy!
Tolki moladz padnime BELARUS!

Камэнтары 1-11 (з 11)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks