Слухаць
Цяпер у эфіры
Ранішні жывы эфір
Наступная праграма

Праграмы / Грамадзкі рэдактар

П.Рудкоўскі: “Мілінкевіч – гэта Пазьняк безь сьляпога прынцыпалізму”

21.02.2008 10:47

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Пётра Рудкоўскі. Яму трыццаць гадоў. Нарадзіўся ў Канвелішках Воранаўскага раёну. Закончыў Ягелонскі ўнівэрсытэт. Тэоляг, філёзаф, каталіцкі дыякан, сябра Дамініканскага ордэну. Сёньня журналіст Аляксандар Уліцёнак абмяркоўвае зь Пётрам Рудкоўскім некаторыя аспэкты перапляценьня колішняга й цяперашняга ў грамадзкай сьвядомасьці.


Уліцёнак: “На чым грунтуецца беларускі аўтарытарызм, спадар Пётра, – на людзях, якіх вы назвалі нэасаветамі?”

Рудкоўскі: “У грамадзтве іх недзе 30 зь невялікім працэнтаў – людзей з так званым “унутраным камунізмам”. Іншая справа, што на сымбалічным узроўні, на ўзроўні надрацыйным у савецкай культуры даволі моцныя пазыцыі. Настолькі, што яна падаецца ўсюдыіснай: савеччына захавалася ў назовах цэнтральных вуліц і плошчаў, у помніках Леніну, у бясконцых згадках пра мінулую вайну як ключавы знаку моцы савецкай ідэі. А моцная культурная альтэрнатыва адсутнічае. У вынікуу нэасаветызм і зьяўляецца дамінуючым культурным тыпам”.

Уліцёнак: “У сваіх працах вы нярэдка апэлюеце да асобы Зянона Пазьняка. Напрыклад, называеце яго “нявольнікам гісторыі”. Што стаіць за гэтай мэтафарай?”

Рудкоўскі: “Нявольнік гісторыі” ў тым сэнсе, што ён выразна залежыць ад пэўнага вобразу Беларусі, створанага зь гістарычнага матэрыялу. Прычым – бяз добрай здольнасьці яго актуалізацыі. Ці актуалізацыі сваёй тактыкі. Сваёй практычнай дзейнасьці.

Тактыка Зянона Пазьняка абумоўленая вось гэтым рамантычным, амаль што утапійным вобразам Беларусі як Вялікага княства Літоўскага”.

Уліцёнак: “А з чым, у такім разе, у вас асацыіруецца, напрыклад, Аляксандар Мілінкевіч?”

Рудкоўскі: “Асацыірецца зь Зянонам Пазьняком – толькі пазбаўленага сьляпога прынцыпалізму. Пазбаўленага сьляпога радыкалізму”.

Уліцёнак: “Калі Зянон Пазьняк – “нявольнік гісторыі”, то каго ў Беларусі яна “разьняволіла” і ці так ужо тое добра?”

Рудкоўскі: “Большасьць цяперашніх культурных, палітычных сілаў зусім не зьняволеныя гісторыяй. Аднак гэтая “незьняволенасьць” можа мець таксама нейкі крайні варыянт. Бо нігілістычныя стасункі з гісторыяй альбо з той спадчынай, якую мы атрымалі з даўніх часоў, – зьява прыкрая. І на яе тле Зянон Пазьняк мае рацыю. У тым сэнсе, што ён паказвае на вялікую вартасьць гістарычнага вымярэньня. Аднак варта было б, каб такое яго стаўленьне пазбавілася утапізму ці рамантызму”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-10 (з 10)
Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
21.02.2008 12:48
Zgodny.

Імя:: Апанэнт
21.02.2008 13:08
Усё ж, Зянон Станіслававіч актуалізаваў "гісторыю" і дзейнічаў вельмі прагматычна, вярнуўшы ў пачатку 90 гадоў Беларусі незалежнасьць. Ягоная роля ў тым працэсе была вызначальнай.

Імя:: Нонканфарміст Горад:: Вільня
21.02.2008 14:32
Bravo, сп. Пётра !
Наш Зянон - тыповы рамантык з каталіцкім выхаваньнем.
"нэасаветызм зьяўляецца дамінуючым культурным тыпам” - абсалютна слушная канстатацыя .
У гэтай повязі хачу нагадаць вядомае выказваньне Гюнтэра Граса, што "ад каталіцызму да камунізму ўсяго паўкроку", таксама і Н.Бердзяева - "Советское коммунистическое царство имеет большое сходство московским православным царством. В нем то же удушье. " etc., "Истоки и смысл"... Дык што рабць, калі ўсе праваслаўна-каталіцкія дарогі вядуць да камунізму? Якая, на ваш пагляд, існуе альтэрнатыва ?

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita.
21.02.2008 15:07
Prabaczcie.Czaadajew.

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
21.02.2008 15:30
Из своего жизненного опыта говорю что самая лучшая Христьянская конфесия это Католичество но мне и в голову не приходило делить Христьян на лучшие конфесии это так в защиту.Ну а Немецкому писателю советую ходить чаще в Костёл и молиться за всех Христьян.А написавшему на Свабода советую почитать о Католичестве Великого русского писателя Чаадаева.Ну а что касается альтернативы,альтернатива есть это ИСТИНА,вот и всё.

Імя:: мова
21.02.2008 16:11
"Асацыірецца" -- браво, сп. Рудкоўскі, стваральнік Вы мовы наш!

Імя:: Andrei
21.02.2008 17:59
Cikava byla by davedacca pabolej na kont "сьляпога радыкалізму" i "утапізму " Zianona Pazniaka.
Shto na kont " рамантызму" i "прынцыпалізму" ?Asabista ja, bachy u hetym tolki stanouchae ,a ne admounae .
Da i "pragmatyzmu" my uzo "naelisia "dastatkova.
Jakim chynam mozhna pauplyvac na "нэасаветызм ", jaki "зьяўляецца дамінуючым культурным тыпам" ,kab Belaruskaia "моцная культурная альтэрнатыва " zapanavala u Belarusi?
Mozha ,jakraz ,i vyjsce z hetaha kryzysu - kab kozhnamu z nas stanavicca “нявольнікам гісторыі”?
Byu by velmi udziachny spadaru Rudkouskamu,kab jon adkazau bolsh prostaj movai.

Імя:: Віталь
21.02.2008 23:49
Пазьняк - гэта мінулае Беларусі. Ён для Беларусі адышоў у гісторыю. Ягоныя ідэі ня маюць пад сабою грунту. Усе ягоныя дасягненьні ніколі ўжо ня вернуцца.
Апанэнту. Пазьняк аніякі не прагматык. Ён - летуценьнік.

Імя:: Да "мова"
22.02.2008 10:24
Паболей прытомнасці, спадар Мова. Якое дачыненне мае Рудкоўскі да раздрукоўвання ягоных выказванняў, запісаных на дыктафон?

Імя:: Алесь
25.02.2008 20:38
Зянон - гэта лiдэр беларусау (хай i ня усiх). Ну что зрабiць калi нацыi яще няма. Прыкра.....
Камэнтары 1-10 (з 10)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal