Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Валянцін Голубеў

БЫКАЎ

Доўгая дарога дадому


  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Міліцыянты канфіскавалі “Навіны Сухарава”

17.02.2008 17:10

Сёньня міліцыянты затрымалі актывіста руху “За свабоду”Алегя Гнятулю, які раскідваў па паштовых скрынях у адным з дамоў у Менску газэту “Навіны Сухарава”.


Алег Гнятуля апавёў:

“У гэтай газэце агульная, непалітычная, карысная інфармацыя для жыхароў нашага мікрараёну. Да прыкладу, пра тое, што будуць прыбіраць шапікі з прыпынкаў.

Я перайшоў з аднаго дому ў другі. І калі там раскідаў па паштовых скрынях новы нумар газэты, выйшаў з пад’езду і ўбачыў, што тут стаіць патрульная машына зь міліцыянтамі. Яны адразу падышлі да мяне, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС”.

У міліцыі актывіста пратрымалі каля дзьвюх гадзінаў і склалі акт на канфіскацыю каля 380 асобнікаў газэты “Навіны Сухарава” і аднаго асобніка газэты “Наша ніва”.

Алег Гнятуля сказаў:

“Я нічога не парушаў, а проста распаўсюджваў інфармацыю. Ніякіх папераў у міліцыі я не падпісаў”.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Нацыяналістка Горад:: Мінск
18.02.2008 00:27
Адкуль яны дазналися? Ёсць стукачы сярод рухаўцаў?

Імя:: Алег
18.02.2008 10:26
Навошта стукачы, можна проста падслухаць тэлефонныя размовы, або увогуле есць "бдзіцельныя" грамадзяне якія адразу паведамляюць у міліцыю пра невядомыя газеты ў паштовых скрынях.
     

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile