Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Валянцін Голубеў

БЫКАЎ

Доўгая дарога дадому

ВІДЭА

Разгон мітынгу ў Маскве Video

На Триумфальной площади прошла несанкционированная властями акция в рамках "Стратегии-31" в поддержку 31-й статьи Конституции, гарантирующей свободу собраний.






  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Ці згодны вы з прысудам за карыкатуры на Мухамэда?

19.01.2008 14:41

Апытаньне мінакоў на вуліцах Менску.


Якое вашае стаўленьне да прысуду журналісту Здзьвіжкову? Ці трэба судзіць журналіста за абразу прарока Мухамэда?

Спадарыня: “Я ня ведаю. Але ў кожнага свая вера, сваё меркаваньне. Таму так не павінна быць”.

Спадар: “Я лічу, што людзі павінны прытрымлівацца канонаў нейкай царквы. І калі чалавек парушае гэтыя каноны, то іх трэба караць”.

Спадарыня: “Садзіць ня трэба. Чалавек сам павінен разумець, што гэта грэх. Грэх абражаць кагосьці, хто больш сьвяты і вялікі, чым ён сам”.

Спадарыня: “Пытаньне веры – яно асабістае. Чалавек сам выбірае праваслаўе ці мусульманства. Канечне, я чалавек праваслаўны, і лічу, што гэта самая правільная вера. Бо яна спакон веку, бо ідзе сваім правільным шляхам. Але ёсьць людзі, якія памыляюцца. Гардыня – яна таксама разьядноўвае людзе, робіць усялякія зьмены. Але асуджаць чалавека ня варта. Як гаворыцца, не судзіце і не судзімыя будзеце”.

Карэспандэнтка: “Ці трэба судзіць журналіста за абразу прарока Мухамэда?”

Юначка: “Я думаю, што можна было б аштрафаваць, і было б дастаткова. Альбо нейкае грамадзкае асуджэньне. А садзіць – гэта занадта. У чалавека ёсьць нейкае сваё меркаваньне. Чаму ён ня можа яго выказаць?”

Юнак: “Я таксама мяркую, што саджаць у турму – гэта занадта”.

Спадар: “Маё меркаваньне, што так яму і трэба. Калі чалавек робіць нешта няправільна, значыць, за гэта і атрымлівае. Мы жывем у прававой краіне, дзе ёсьць законы, што рабіць, а што не. Калі робіць тое, што ня трэба, то так яму і трэба”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: АБС
19.01.2008 15:59
Тут Рыгоравіч робіць прастору для прадажы СС300
Ірану, а гэты дзівак папаўся пад раздачу з малюначкамі. Будзе ведаць як абражаць прарока і зьдзеквацца з яго. Ісламісты сотнямі узрываюць адзін другога і нічога прарок іх чамусьці не памірыць, а Рыгоравіч узяўся дурня вучыць. Ну што з яго возьмеш, затое прадасць паржавелыя ракеты СС300.

Імя:: Алесь Горад:: Светлагорск
19.01.2008 17:53
Запужваньня усих и уся.

Імя:: Валеры
20.01.2008 04:29
Ня згодны з прысудам. Уцяперашні час лепшае
змаганьне размаўляць вучыць беларускую мову і
размаўляць на белерускай мове.

Імя:: anatolie Горад:: luksemburg
20.01.2008 13:17
eto bezumie sudei Lukacuenki - takoe sudilichce za wiragenie i realizacie wizualno misli w gasete.Kagdie swobodnie chelovek - swoboen, takoei sud - gore Belorusie

Імя:: Elzhbeta
20.01.2008 14:02
Padkazhice, kali laska, dze mahczyma pagladec na hetyja karykatury i pazemicca z artykulam - cikava, u jakim kanteksce zjavilisja karykatury.Hacelasja b taksama skazac lideram belaruskaj "musulmanskaj" gramady: haram alajkum, "musulmane"!Ci ne paczne vash hety uczynak supracstajanne pamizh musulmanami i pryhilnikami carkvy na Belarusi? - Daj Boh, kab ne paczau.Ale adnosiny da musulmanskaj gramady , dumaju, uzho zmjanilasja.

Імя:: Павал
20.01.2008 14:14
А высылка з Беларусi каталцiкiх ксяндзоу - а цi гэта не абражэнне веры каталiцкай з боку улады, альбо мусульманства блiжэй для Беларусi i самога Лукашэнкi?

Імя:: збунтаваны Горад:: прастаквашына
20.01.2008 16:36
Я хацеў бы дачакацца, калі ўрэшце мусульмане пачнуць адказваць за злачынствы, за тысячы забітых у імя іхняга Аллаха, святасць якого выклікае сумніў. Боль за ўсіх абурае мяне іх крывадушнасць.....А што тычыцца права да сваёй веры...спрабуйце Спадарства паехаць у ісламскую краіну і здэкларуйце, што Вы напрыклад Хрысціяне....вы пабачыце што такое права да сваёй веры....

Імя:: так
20.01.2008 18:34
"калі ўрэшце мусульмане пачнуць адказваць за злачынствы, за тысячы забітых у імя іхняга Аллаха, святасць якого выклікае сумніў."(збунтаваны)-калі вернікі хрысьцьяне адкажуць за крыжацкія навалы,інквізіцію,"Крещение руси",,,,-ну як гучыць,абсурдна?Тут не прычым мусульмане,да хрысьцьяне-тут справа ў людзях і ў іх архетыпе.
     
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Апошнія навіны

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile