Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

6 асуджаных абвясьцілі галадоўку

11.01.2008 14:34

6 чалавек, якіх асудзілі ў судзе Маскоўскага раёну Менску, абвясьцілі галадоўку. Жыхарка Магілёву Ганна Ільіна, стрыечная сястра адной з асуджаных Алякесандры Лындавай, таксама абвясьціла галадоўку на знак салідарнасьці з пакаранымі.


У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі менавіта тых, каго моцна зьбілі 10 студзеня пасьля мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў.

Актывіст АГП Міхаіл Пашкевіч пакараны на 15 сутак арышту. Андрэя Радзівонава і моладзевага актывіста з Асіповічаў Арцёма Дубскага таксама асудзілі на 15 сутак. 

У часе суду студэнтка ўнівэрсытэту фізычнай культуры Тацяна Цішкевіч прадэманстравала куртку, залітую крывёй. Дзяўчына паведаміла, што яе моцна зьбілі байцы спэцназу міліцыі. Яна таксама казала пра тое, што яе абражалі. 

Міхаіла Крывава білі па патыліцы. Ён пасьпеў сказаць, што затрыманых зьбівалі спэцназаўцы ў аўтазаку. Усіх кінулі на падлогу і білі нагамі і дубінкамі. Дзяўчатам пры гэтым казалі непрыстойнасьці і ўсяляк абражалі.


Адвакатка Вера Страмкоўская, якая ўбачыла затрыманых у зачыненай залі, дзе іх утрымліваюць, запатрабавала выклікаць ім хуткую дапамогу. Міліцыянты запэўнілі адвакатку і сяброў затрыманых, што хуткую выклікалі. Праз 40 хвілінаў, калі людзі патэлефанавалі, высьветлілася, што ніякага выкліку не было. Урэшце мэдыкаў выклікалі сваякі затрыманых.

Супрацоўнікі міліцыі не пусьцілі дактароў адразу да затрыманых, а завялі іх у асобны пакой і пэўны час там зь імі размаўлялі. Толькі пасьля гэтага мэдыкі патрапілі да пацыентаў.

Доктар “хуткай дапамогі” ўвесь час кансультаваўся зь міліцыянтам. Ён адмовіўся назваць сваё прозьвішча і паведаміў толькі нумар брыгады “хуткай” — 960.

Пасьля кансультацыяў зь міліцыяй лекар заявіў, што затрыманыя могуць знаходзіцца ў судзе.

Мэдык адмовіўся адказаць на пытаньне “Свабоды”, ці можна з такімі пашкоджаньнямі адбыць 15 сутак арышту.

Мэдыкі зафіксавалі шматлікія пабоі, аказалі дапамогу, але пасьля кансультацыі зь міліцыянтамі адмовіліся шпіталізаваць затрыманых. Тацяна Цішкевіч атрымала моцныя ўдары па галаве. У Арсеня Пахомава вельмі зьбіты твар. У Юрыя Каксюка зламанае рабро, у Міхаіла Пашкевіча пабітыя твар і калена.

Міліцыянты не дазвалялі рабіць фотаздымкі затрыманых. Бацькі затрыманых не маглі ім перадаць ні ваду, ні ежу.

6 асуджаных атрымалі па 15 сутак арышту, Тацяну Цішкевіч арыштавалі на 20 сутак.

За хадой працэсаў сачыў другі сакратара амбасады ЗША Стывэн Гілан. Ён сказаў, што гэта ганебная практыка, калі людзей трымаюць за зачыненымі дзьвярыма і не даюць ім нават вады. Ён таксама паведаміў, што лічыць такую пазыцыю, калі людзей затрымліваюць і абвінавачваюць у дробным хуліганстве толькі за тое, што яны выйшлі выказаць свае палітычныя погляды, парушэньнем правоў чалавека.

 

У судзе Цэнтральнага раёну прысутнічалі палітыкі, а таксама прадпрымальнікі, якія прыехалі выказаць падтрымку затрыманым.

Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: siabra
11.01.2008 14:02
toe shto ja zabachyl u chora pad chas toj akcji, velmi miane urazila. meu urazanne shto trapil u dzungli, \\\"milicja\\\" jak dzichyna kidalasia na ludziej, ja mocna perazyvaju za hetyx maladyx ludzej shto trapili da areshtu, jak z imi mozna zviazacca, padtrymac. dajce kalilaska znac... velmi xochacca byc z hetymi ludzmi.

Імя:: сергей
11.01.2008 14:30
Никто из учавствующих в административном процессе физических лиц не должен подвергаться насилию, другому жестокому или унижающему человеческое достоинство обращению.
ч.3 Ст 2.4 ПИКоАП.

Імя:: алексей
11.01.2008 14:42
Очень жаль что и на этот раз чиновники - Петкевич. Пролесковский. миротворец Чергинец . не начали диалог с предпринимателями. А ведь 21 января на площадь уже выйдут афганцы. чернобыльцы. пенсионеры. доноры и студенты. Вы же господа из Администрации наносете большой вред иммиджу страны или у Вас обратного пути нет. Уважаемый Президент начните диалог. Как в оппозиции так и в Администрации есть люди с которыми можно начать вести диалог.

Імя:: Уладзімір
11.01.2008 15:53
Як вынікае з тэксту, мэдык "хуткай" - 960, што падпарадкаваўся злачынцам, гэта страціўшый сумленьне лекар і чалавек!

Імя:: Менчук Горад:: Менск
11.01.2008 16:41
(сябру) Зараз зьвязацца з імі абсалютна немажліва: толькі калі прыехаць у Цэнтральны суд (Кірава 21, былы будынак Коласаўскага Ліцэю)і там пагутарыць-падтрымаць. Таксама Вы можаце зрабіць каму-небудзь з гэтых палітвязьняў перадачу: ежу нельга, пітво, а таксама лук ды часнык дазваляецца. Але гэта ня вельмі патрэбна: перадачы будуць наладжаны: гэта я ўпэўнены на 100%. У вялікім кошце прэса: бо на сутках абсалютна няма чаго рабіць: дык хоць пачытаць. Так што вырашайце самі... Вы яшчэ можаце пасьпець на апошнія суды.

Імя:: Віталь Крук
13.01.2008 08:48
(Аляксею) Аніякі дыялог немагчымы, бо сіла і моц ніколі не пагодзіцца размаўляць са слабакамі. Усе пратэсты паказалі, што ўлада гэта сіла. Няхай выходзяць з пратэстам тыя, хто любіць сядзець па 15 сутак. Не падбухторвайце людзей на роэныя пратэсты. Анічога з таго не атрымаецца.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile