Палітыка

Багданкевіч: "У нас ёсьць шанец захаваць сувэрэнітэт"

03.01.2008 17:42

Якіх падзеяў у 2008 годзе вы чакаеце ў асабістым жыцьці? У Беларусі? У сьвеце?


На пытаньні Радыё Свабода адказвае былы кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі, ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч:

“Праблематычна прагназаваць нешта адносна нашага палітычнага рэжыму, пакуль яго, па сутнасьці, падтрымлівае Расея. Пра штосьці Аляксандар Лукашэнка размаўляў з Уладзімірам Пуціным чатыры гадзіны, таму цяжка нешта прадказваць. Але, мяркую, у мэтах захаваньня ўлады кіраўнік Беларусі ня будзе фарсіраваць саюз з Расеяй, і ў нас застаецца шанец захаваць сувэрэнітэт. Але збольшага сытуацыя стала горшай, паколькі Ўладзімір Пуцін усё больш дэманструе непрыняцьце заходніх каштоўнасьцяў.

Дзьмітры Мядзьведзеў асабіста мне падаецца дастаткова прыстойным. Мяркую, ён пачне праводзіць больш узважаную палітыку, паколькі галоўным супернікам Расеі становіцца ня Захад, а Кітай. Гэта – рэальнасьць, якая ўсіх падштурхне да большага супрацоўніцтва і з НАТА, і з Эўразьвязам. А ўсе нашы беларускія спробы пачаць альтэрнатыўныя стасункі з Іранам, з Вэнэсуэлай — гэта ўсё дзіцячыя гульні, яны ні на што ўплываць ня будуць. Эўропа захавае свой уплыў і, мяркую, Беларусь застанецца на сутыку Эўропы і Расеі”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: 2111
03.01.2008 19:12

"у мэтах захаваньня ўлады кіраўнік Беларусі ня будзе фарсіраваць саюз з Расеяй" ... Кто он такой, что бы что то форсировать или не форсировать!!! Не ему теперь решать. Все. Поезд ушел!


Імя:: Евгений
03.01.2008 19:29

Странно,Богданкевич вроде с виду умный,а считает,что Россией управляет Путин или Медведев:-(


Імя:: Зьміцер
04.01.2008 23:46

"шанец захаваць сувэрэнітэт" Шанец ў Беларусаў быў, ёсьць і будзе, калі б не дзейнасьць розных "ганаровых" старшыняў. Дзейнасьць аднаго з "ганаровых" адзначана ўзнагародай спецслужбаў расеі. За добрую прапаганду расейскай царквы.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks