Блогі / Сяргей Абламейка

Хто ж абароніць беларушчыну?

12.12.2007 16:24

Неяк беларушчына бачыцца мне беспрытульнай папялушкай. Пра яе цяпер ня дбаюць ні ўлада, ні апазыцыя.



12 сьнежня 2007 году.

У цэнтры Прагі, дзе знаходзіцца наша радыё, усё горш становіцца з паркоўкай. З таго часу, як Усама падарваў у Нью-Ёрку хмарачосы і нас ў мэтах бясьпекі атачылі бэтонным плотам (адпаведна, зьнікла стаянка каля радыё), з паркоўкай выручаў праскі раён Вінаграды – там было шмат бясплатных месцаў. І вось пару месяцаў таму скасавалі і тыя бясплатныя месцы – цяпер на Вінаградах можна паркавацца толькі з адпаведным дазволам, які выдаюць жыхарам Прагі-2. Таму ежджу на працу мэтро. Ёсьць паўгадзіны часу, каб падумаць над тым, што робіцца на Бацькаўшчыне. Пра палітыку ня думаецца – яе на працы і ў эфіры хапае. Думаецца пра этап, які перажывае Беларусь. І пра беларушчыну.

Неяк Беларусь і беларушчына бачацца мне беспрытульнымі папялушкамі. Пра іх цяпер ня дбаюць ні ўлада, ні апазыцыя. Адны занятыя бурлівай дзяржаўнай дзейнасьцю – выконваюць шматлікія загады правадыра і пра сябе не забываюць, іншыя загразьлі ў нейкай сыстэмнай працы – у апазыцыйным палітычным працэсе: паездкі, удзел у канфэрэнцыях, вулічныя акцыі, падрыхтоўка і “ўдзел” у выбарчых кампаніях, вынік якіх загадзя вядомы. Хто ж падбае пра беларускую культуру? Каму будзе патрэбная перамога беларускамоўных апазыцыянэраў, калі ў краіне беларускамоўнымі застануцца толькі яны самі? Я разумею, што палітыка – як бы першасная, без палітычнай перамогі, ня будзе нічога, але ці будзе сама палітычная перамога магчымая пры цяперашніх працэсах?

Усьцешыла навіна пра тое, што Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вчорка напісалі ліст міністру Радзькову – як для мяне, дык гэта пачатак архіважнай справы. Шкада, што раней такіх крокаў было мала або зусім не было...

Але агулам, выглядае, што Беларусь неўпрыкмет перажывае культурную катастрофу. Са школьнай праграмы па літаратуры выкідаюць лепшых аўтараў, імкліва скарачаецца колькасьць беларускіх школаў і клясаў, ліквідуюцца катэдры беларускай мовы ў няпрофільных ВНУ, па ўсёй краіне татальна рузбураюцца рэшткі старой архітэктуры. На радзіме Ігната Буйніцкага ў Празароках проста ў цэнтры зьбіраюцца будаваць “аграгарадок” – і для гэтага зносяць рэшткі забудовы ХІХ стагодзьдзя, зьнесьлі нават недабудаваны будынак музэю Буйніцкага...

Мілінкевіч зьвярнуўся да эўрапейскіх палітыкаў з заклікам уратаваць Горадню. А што ж Менск? Хто выступіць у абарону апошніх 50 старых дамоў у сталіцы? Чалавек, які прэтэндуе на ролю агульнанацыянальнага лідэра, ня мусіў бы забываць пра менскую бяду...

Для чаго робіцца ўся цяперашняя апазыцыйная палітыка? Для манкуртаў? Для чаго ствараюцца і дзейнічаюць шматлікія недзяржаўныя грамадзкія арганізацыі ў рэгіёнах? Якія праблемы ім рупяць? Ці бывае безнацыянальная дэмакратыя? Што за краіна сфармуецца ў выніку такой палітыкі? Які сэнс у існаваньні побач з Расеяй яшчэ адной незалежнай расейскамоўнай краіны? Адказ на гэтыя пытаньні відавочны...

Пратэсты – ці плённы гэта шлях? Вось сьпявачка Дакота ўвайшла у лік фіналістаў “Фабрыкі зорак” на расейскай тэлевізіі. Украінцы на “фабрыцы” па-украінску засьпявалі, беларуска – не. Беларускія хлопцы і дзяўчаты маглі б прыйсьці да яе дому з плякатам “Ганьба!” і пратэставаць супраць расейскай мовы яе песень, а маглі б і зь іншым плякатам – “Дакота, засьпявай па-нашаму!” або “Мілая Дакота, тваё прозьвішча не Герасімава, але Герасімовіч, пішы па-нашаму”.

Хтосьці павінен рабіць такія рэчы. Здаецца, раней БНФ быў ня толькі партыяй, але і грамадзкім рухам. Грамадзкая частка фронту магла б прыцягваць увагу жыхароў краіны якраз да такіх праблемаў. Без гістэрыкі, без дэструктыўнага пратэсту, але стваральна, тлумачачы, чаму важна, каб помнікі не разбураліся, каб мова не памерла. Магла б і лісты пісаць, і звароты, і ўлёткі ў паштовыя скрынкі ўкідваць па-расейску, і прыцягваць увагу сьвету, што ў адной эўрапейскай краіне зьнішчаецца добра распрацаваная старая эўрапейская мова і культура. Але ня робіць. Калі апошні раз людзі з “Маладога Фронту” ці “Моладзі БНФ” езьдзілі ў Вязынку? Ці ведаюць яны назву роднай вёскі Максіма Гарэцкага?

Як мне хацелася запытацца шматлікіх удзельнікаў сьвяткаваньня Гэлаўіну ў Менску, ці калядавалі яны хоць раз у жыцьці і ці ведаюць нешта пра Казу, Мядзьведзя, Зорку ды іншых спрадвечна нашых калядных пэрсанажаў?!

26 лістапада ў 80-я гады мы зьбіраліся на магіле Караткевіча, і нас таксама фатаграфавалі міліцыянты. Прайшло 20 гадоў, і цяпер на 26 лістапада зь днём нараджэньня віншавалі Казуліна. Ён, бясспрэчна, мужны чалавек і варты. Але ці варта забывацца пра Караткевіча?

Ну вось і мой прыпынак, да плянёркі 6 хвілінаў. Пасьпею дабегчы...
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 39)
Імя:: Яўген Мурашка
12.12.2007 16:41

Спадар Сяргей! Цалкам пагаджаюся і падзяляю гэты боль. Што ж тычыцца нашай "апазыцыі" дык ім абы "грошы ды харч харошы" Лічу,што іх і на гарматны стрэл нельга падпускаць да ўлады. З павагай Яўген


Імя:: czalex Горад:: Масква
12.12.2007 17:51

Многім падаецца, што прасьцей спачатку вернуць дэмакратыю - і толькі потым зьвярнуцца да культурніцтва і беларушчыны. А на ўсё адначасова проста, відаць, не хапае сілаў...


Імя:: Andrus Горад:: Miensk
12.12.2007 18:09

Dobra krytyku navodzic' z Prahi. Iznou pajszlo: Vialikaje baczycca na adlehlasci? Jaszcze adno pytannie: Viaczorka +1, Milinkevicz -1 heta sionnia u Vas takaja ahulnaradyjnaja palityka pajszla? Zaklikaju Vas byc' abjektyunymi u svaich acenkach. To: Jauhien Muraszka Raz taki "mudry", pryjdzi i zrabi.. Chopic' pliavuzhac' biaz spravy. Kali josc' cikavyja prapanovy, kreatyu, to padzialisia im, daluczaj ludziej. Pustaparozhnija razvahi..


Імя:: Viktar Горад:: Horadnia
12.12.2007 20:59

серада, 12 снежаня 2007 Праглядзеў сёньня дакумэнтальны фільм пра “ Парадыгму...” З галоўнай думкі аўтара відаць, што нам беларусам навязваюць яшчэ адну (не ў Беларусь, не ў Расею), і я ўважаю небясьпечную паардыгму сучаснай Эўропы-лібэралізм і мадэрнізм. Паколькі аўтар дазволіў сябе без доказна сьцьвярджаць, пра наўды добраў чалавека, чалавека спажыўца, я мяркую таксама, праз магчымы недахоп вашага цярпеньня выказаць свае. Дабро чалавека мусіць быць пабудавана на інтэгральнай аснове – на справе Бога. Ці ж не Эўропа створана хрысціянствам, з яе духовай і матэрыяльнай задачай, адпавядаючай адной праўдзе. Паводле разуменьня мадэрністаў-лібэралаў праўды могуць быць розныя, яны зьменныя, а значыць і чалавек зьмяняецца. Беларусь паводле іх можа быць не хрысьціянскай, не беларускай, а спажывецка-жывёлнай. Ці ж гэта парадыгма? З разбурэньнем традыцыйнага ўкладу сям’і, маралі, асновы на якім пабудавана 2000 гадовая эўрапейская цывілізацыя, часткаю якой ё мы. Страшна, калі з пазытыва, на які я разлічваў у вашым канале магчымы такія неўзважлівыя фільмы. А можа, даруйце – гэта правакацыя і інсюніацыі кандыдата эканамічных навук” на відавочна не яго тэму, заклік да дыскусіі Тады трэ’ указаць пра гэта на пачатку фільма. Добра, урэшце, што сам аўтар такога падыхода згаджаецца з тым, што ня можа паўплываць на выбар “новай”- парадыгмы беларусаў, (балазе кнігі не чытаюць). Тады можа Беларускамоўны канал стане сродкам цэментуючым нацыю на беларускіх і натуральна традыцыйна эўрапейскіх каштоўнасьцях. З павагай, Віктар Парфененка, Горадня


Імя:: Антось
12.12.2007 23:51

Добрыя зацемкі. Днямі на "Беларускай Салідарнасьці" зьмешчаны вельмі аб'ектыўны і надзённы артыкул Зянона Пазьняка якраз пра зьнішчэньне нацыянальнай культуры і навукі. Так што і пазыцыі партыяў бываюць розныя.


Імя:: Burger
13.12.2007 10:03

Падтрымліваю вас Сяргей і Яўген! Куды гэтая апазіцыя ў палітыку суецца, калі нават ня можа абеларусіць грамадства спачатку! А перш чым прэтэндаваць на уладу, няхай яшчэ ліквідуюць наступствы чарнобылю. "Бо каму будзе патрэбна перамога апазіцыі, калі здаровымі застануцца толькі яны самі?" Праўда раней я лічыў, што партыя павінна змагацца за уладу, ці хаця б за максімальны на яе уплыў. А распаўсюджваньне беларушчыны есьць справа дзесяці мільенаў індывідуальных рашэньняў, каторыя не ў апошнюю чаргу залежаць ад пасьлядоўнасьці КОЖНАГА з яе носьбітаў. Спадар Сяргей, а ці зьяўляецца беларуская мова роднай і першаснай для ВАШЫХ жонкі, дзяцей, пляменьнікаў? Ці сталі ЯНЫ самі носьбітамі, якія натхняюць іншых? Ці упэўненыя вы, што беларушчына будзе роднай для вашых унукаў, не залежна ад таго, дзе яны народзяцца? Я не пытаюся ці карыстаецеся вы ей самі дома і паўсюдна ў Беларусі... Ммм... вы ж карыстаецеся??!! Калі адказ – «так», то забудзьцеся на вашыя страхі! Вы зрабілі паўнацэнных беларусаў са сваіх родных і блізкіх, тыя ў сваю чаргу робяць тое ж самае, ды яшчэ народзяць новых беларусаў. Калі кожны з нас, сьвядомых, зробіць столькі ж, мы распаўземся па Беларусі, як ракавая клетка. Не застанецца каго перамагаць! Калі адказ на адно ці ўсе з гэтых пытаньняў "не" (а нешта мне шэпча, што гэта цалкам магчыма), то у вас сапраўды есьць пра што падумаць у метро. І не проста "гіне мова, гіне культура", і не пра недасканаласьці людзей на Беларусі, якія робяць як ні мала, але ХОЦЬ НЕШТА. А можа пра тое, што вам самому варта прыйсьці з плякатам «Ганьба!», ці «Засьпявай па нашаму!», але не да Дакоты, а да ўласных дзяцей? Бітвы выйграюць генералы, але войны выйграюць тылы! «Фронт» - на фронце, мы - у тыле. Справа тылу, пасылаць на фронт снарады і правіянт, новых байцоў. Спадар Сяргей, вы ведаеце як і куды павінен кідаць улеткі Малады Фронт, але ці спрычыняецеся вы рэгулярна нейкім мінімальным узносам у касу БНФ? (ня блытаць з БНР – яны ў Канадзе, ці з суполкай Скарына – яна ў Чэхіі). Ведаеце што адбываецца з тылавікамі, якія лаяць генералаў не падтрымліваючы іх? Тыя хто ня хочуць карміць уласнае войска, кормяць чужое. Што мы пасьпяхова і робім ужо 14 год. Хто ж абароніць беларушчыну? Вы, Сяргей! І вы, Яўген! Яна чакае ВАШАЙ дапамогі! Зрабіце хаця б элементарныя крокі: абярыце сабе партыю ці рух на Беларусі сярод існуючай апазіцыі і аказвайце ім пасільную падтрымку. Пасылайце хоць 10 даляраў, але штомесяц. Пераканайце яшчэ 5 чалавек зрабіць так жа. Пашліце свае пажаданьні на што павінны быць пушчаны грошы. Захапіце сваіх блізкіх беларушчынай! Зрабіце свой маленькі ўклад у тое што есьць – з такіх міні-укладаў і складаецца адраджэньне!


Імя:: іван
13.12.2007 10:04

"Апазыцыя" дбае. Умацаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці стаіць у першых пунктах яе праграмы. Ужо сам пасыл "ніхто ня дбае" абумоўлівае пустаслоўе далейшага тэксту.


Імя:: vasilisa Горад:: mensk
13.12.2007 10:09

ёсць практычная прапанова - стварэнне вуліцы імя Адама Міцкевіча ў Менску. напярэдадні 210-годдзя з нараджэння паэта, здаецца, варта заняцца такой справай


Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
13.12.2007 14:14

З усёго, што напісана, спадабалася толькі: "ўлёткі ў паштовыя скрынкі ўкідваць па-расейску". Каму за 30, тыя ўвогуле ўжо забылі мову: ня тое, што размаўляць ня могуць - нават не разумеюць што там напісана ў улётцы гэтай.


Імя:: rt
13.12.2007 15:46

фанабэрыстая банальнасьць


Імя:: Галіна Горад:: Нямеччына
13.12.2007 17:00

Ваш артыкул вельмі правільны і аб гэтым нельга маўчаць. Аб нашай радзіме (а гэта значыць пра нас ніхто думаць не будзе, акрамя нас саміх). І вельві шмат людзей думае не толькі пра свой жалудак, але і пра лёс радзімы. На вялікі жаль, многія гэтыя людзі не маюць доступу да крыніцаў інфармацыі. Напрыклад, я даўно хачу прапанаць сваю праграму для вялікай аўдыторыі слухачоў (згодна нават у рубрыцы "экзатычныя ідэі"). Але доступу няма нават на радыё "Свабода". Скажыце, калі ласка, ці шмат выступае на радыё такіх нацыянальна-сведамых людзей, гатовых за радзіму і жыццё аддаць? Ці шмат выступае Зянон Пазняк? Усё больш выступае нейкая прарасейская апазыцыя, грантасосы, бізнесмены ад палітыкі. Мне б не хацелася крытыкаваць працу радыё "Свабоды", але і сілаў больш няма цярпець закат гэтай вельмі уплывовай радыёстанцыі. Дык давайце пачнем з сябе. У першую чаргу, зробім радыё больш нацыянальна-патрыятычным. Дайце больш эфіру для нацыянальна-сведамых патрыётаў Беларусі. Як змяніць сітуацыю на Беларусі у бок адраджэння нацыі? У першую чаргу патрэбна, на мой погляд, адраджаць чалавека, яго карані. Нашы карані палягаюць ў шляхетству. Вось шляхецкага стану ў нашым грамадстве і не хапае. Патрэбна кожнаму з нас узнімацца да шляхціча і пачынаць патрэбна з сябе і сваёй сям'і. Наша група (нацыянальна-сведамых патрыётаў) у дадзены час распрацоўвае тэхналогіі, дапаможнікі для жадаючых падняцца з стану рабоў. Чым больш будзе людзей шляхетнага стану, тым хутчэй мы здабудзем свабоду.


Імя:: Віталь
13.12.2007 20:21

Ніхто ўжо не абароніць беларушчыну. Паглядзіце ўважліва: Нават Радыё "СВАБОДА" ўжо адмовілася ўжываць беларускую сымболіку. Замест ПАГОНІ ўжо якісьці зьніч. Жыла Беларусь.


Імя:: Michal Zaleski Горад:: Mensk
13.12.2007 21:18

А хто перашкаджае дзяцей ў сваёй хаце вучыць як хочаш?


Імя:: Галіна Горад:: Нямеччына
14.12.2007 09:55

Сапраўды, ніхто не перашкаджае дзяцей вучыць дома размаўляць па-беларуску. І ніхто не можа забараніць святкаваць усе нашы нацыянальныя святы, пачынаючы ад Каляд і завяршаючы Міколам зімовым. Ніхто не забароніць праводзіць традыцыйныя беларускія вячоркі ці зрабіць вяселле ў нашых традыцыях. А хто можа забароніць раскапаць сваё генеалагічнае дрэва і ухваліць свой род, хаця б памінаць сваіх прапрадзедаў. А хто можа забароніць надзець сваё нацыянальнае адзенне на традыцыйнае беларускае свята? А хто можа забараніць у сваёй кватэры мець беларускія рушнікі? А нашы рушнікі не толькі прыгожыя, але яшчэ і з'яўляюцца нашым нацыянальным абэрэгам. Калі мы пачнем усё гэта шанаваць і адраджаць у сваіх сем'ях, то тады і зямля і народ наш адрадзіцца. і на нашай зямлі не будзе гэтых разбурэнняў. Ды й наогул да улады не змогуць прыйсці вось такія цынікі, якія ў рабства заганяюць свой народ.


Імя:: Дмитрий
14.12.2007 11:34

А зачем мне защищать беларушчыну, когда мне и большинству белорусов она уже давно до фонаря. Это уже не наше. Уже чужое. Ваши попытки вывести правильных белорусов обречены.


Імя:: Ананім
14.12.2007 12:17

Піша вам сябра з Украіны.Апошні комент можа выклікаць толькі абурення.Калі навет я-украінец здольны вывучыць беларускую мову то няуже гэтага ня можуць зрабіць самі беларусы? Жыве Беларусь.Слава Україні


Імя:: Уладзь Горад:: Флярэнцыя
14.12.2007 15:05

Забывацца НА Караткевіча!..


Імя:: Ihar L-cz Горад:: Minneapolis
15.12.2007 04:55

Trochi nie pa temie... Velmi uscieszany, szto ty, Siarhej, hramadzkim transzpartam karystajessia - heta pryznak cyvilizavanasci:-)


Імя:: Дмитрий
15.12.2007 11:28

Піша вам сябра з Украіны.Апошні комент можа выклікаць толькі абурення.Калі навет я-украінец здольны вывучыць беларускую мову то няуже гэтага ня можуць зрабіць самі беларусы? Жыве Беларусь.Слава Україні А зачем учить? Я твою украинскую мову и так понимаю.:))) Белмову тем более. Как вы не поймете одну простую вещь: при демократии не может быть насилия в вопросе учить, говорить мне на белмове или на китайском. Какой хочу, такой язык и выбираю.В Беларуси все равно провести всеобщую белорусизацию вам не удастся. Это всегда будет полиязычная страна. Это Вам не Украина. Здесь и религии не может быть одной. Пора одуматься господам националистам и поумнеть. Вы все эти годы проигрываете потому, что задолбали русскоязычнызх белорусов навязыванием всем нам своих стереотипов. А с меня и КПСС хватило в свое время! И еще. Мы хотим жить в дружеских отношениях с Россией. Никаких НАТО и ЕС!


Імя:: Павлентій Горад:: Полтава
15.12.2007 12:40

Спадар Дмитрий:Па першае вы гаворыце пра выбар але любая краіна павінна мець дзяржауную мову.2 мовы гэта не выбар якой карыстацца а абавязак валодаць абыдвама.І наогул ці маюць беларускія студэнты магчымасць атрымываць адукацыю на выбар па расейску ці па беларуску?ці йость в сёньняшней Беларусі мажлівасть хадзіць беларускамоунаю школу?ці мажа кожны беларус глядзець аднолькавую колькасць бел.ды расейскамоуных праграмау?ці ёсць у беларусау права ня ведаць расейскую мову так сама як многія ня ведаюць беларускаю?

Камэнтары 1-20 (з 39)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks