Грамадзтва

Хакеры ўзламалі сайт “Праваабарончага альянсу”

06.12.2004 18:41

Альгерд Невяроўскі, Менск

Невядомыя хакеры ўзламалі 6 сьнежня сайт беларускай праваабарончай арганізацыі “Праваабарончы альянс” (www.belpa.org).

Яны заблякавалі доступ да ўсіх рэсурсаў старонкі гэтай праваабарончай арганізацыі і разьмясьцілі на сайце свой тэкст.

Некалькі дзён таму праўдападобна тымі ж людзьмі быў ўзламаны сайт і Аб’яднанай грамадзянскай партыі (www.ucpb.org). На партыйнай старонцы АГП у інтэрнэце зьмешчаны той жа тэкст, што й на сайце “Праваабарончага альянсу”.

Кіраўніца альянсу Людміла Гразнова падазрае, што ўзламаньне іх сайту, а таксама старонкі АГП ёсьць сплянаванай акцыяй з мэтай не дапусьціць у інтэрнэце распаўсюду свабоднай палітычнай і праваабарончай інфармацыі.
 
 
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks