Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Блогі / Юры Дракахруст

Бітва палітычных машынаў: раскол у растэрміноўку

09.12.2007 19:35
Пасьля першага дня зьезду Партыі БНФ здавалася, што зь пераменай роляў паўтараецца 1999 год: такія самыя жарсьці, за якімі – усьведамленьне крызысу, тупіку, у якім апынулася найстарэйшая апазыцыйная арганізацыя краіны, і сутыкненьне дзьвюх канцэпцыяў разьвіцьця партыі.

Але пры ўсім падабенстве сытуацыя ў пэўнай ступені – як люстэркавы адбітак. 8 гадоў таму зьмена, якая імкнулася “скінуць Зянона Пазьняка з карабля сучаснасьці”, дэкляравала вяртаньне ў рэальную Беларусь, гэта значыць, адаптацыю жорсткіх ідэалягічных формулаў Фронту да рэаліяў існай краіны, і кааліцыю зь іншымі дэмакратычнымі сіламі.

Гэтым разам менавіта зьмена выступала да “вяртаньня да каранёў” Фронту, да бескампраміснасьці, саюзу пераважна з ідэалягічна блізкімі КХП БНФ, “Маладым Фронтам” і іншымі арганізацыямі гэтай часткі палітычнага спэктру.

У пэўным сэнсе матывам такога “вяртаньня да каранёў” сталі даволі сьціплыя вынікі “вяртаньня ў рэчаіснасьць”, дэкляраванага 8 гадоў таму - калі кампрамісы не даюць вялікага плёну, то навошта на іх ісьці?

Але на погляд другога боку пасьлядоўнае правядзеньне лініі Міхалевіча азначала б яшчэ большае ператварэньне Фронту ў гета, у супольнасьць людзей рашучых, тэхналягічных, адданых сваёй справе, але яшчэ больш далёкіх ад грамадзтва, якому ў рэшце рэшт гэтая адданасьць і прысьвечаная.

Хада перадзьездаўскай барацьбы і змаганьне на самім зьездзе сьведчылі пра тое, што прымірыць, палагодзіць бакі надзвычай цяжка, калі наагул магчыма. Вынік галасаваньня ў другім туры быў сымбалічным, як і ў 1999 годзе – пат, нічыя.
Праўда, досьвед дае розум, памятаючы падзеі 8-гадовай даўніны, усе разумелі, што фармальны развод, падзел на Фронт Мілінкевіча і Фронт Вячоркі будуць у суме значыць значна менш, чым цяперашні БНФ з усімі ягонымі праблемамі і крызысамі.
Таму чарговага публічнага расколу не адбылося, цудоўным чынам усе пагадзіліся на кандыдатуру вэтэрана Фронту Лявона Баршчэўскага, якая павінна была калі не прымірыць бакі, то хаця б замаскаваць супярэчнасьці паміж імі.

Але сумневы ў тым, наколькі спадар Баршчэўскі здолее дасягнуць хаця б гэтага, сьведчыць яшчэ адзін сюжэт зьезду – вынік галасаваньня за кандыдатуру Віктара Івашкевіча. У пэўным сэнсе ён быў кандыдатам больш яркім за абодвух іншых, але толькі Міхалевіч і Вячорка мелі за сабой палітычныя каманды, палітычныя машыны верных ім людзей. Вынікі першага туру галасаваньня – паказчык прафэсіяналізацыі беларускай палітыкі: машыны, апараты перамагаюць яркіх адзіночак.

Але калі сваёй каманды ня меў Івашкевіч, які апошнія 8 гадоў быў у цэнтры фронтаўскай палітыкі, то што казаць пра Баршчэўскага, які вяртаецца ў палітыку пасьля васьмігадовага “посту”?

Так што хутчэй за ўсё яго абраньне стане проста расколам у растэрміноўку – бітва палітычных машынаў працягнецца.
І магчыма Фронт, якім усе ведалі яго, назаўжды застаўся ў 7 сьнежня 2007 году.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-20 (з 30)
Імя:: Ryhor
09.12.2007 23:25
Спадар аўтар ня мае ўяўленьня пра беларускую рэальнасьць. Ніколі Міхалевіч не казаў пра “вяртаньне да каранёў” Фронту і пагатоў пра бескампраміснасьць (знайшлі бескампраміснага! :-). А пра саюз з “Маладым Фронтам”, БХД і падобнымі загаварыў нядаўна, бо зразумеў, што выгодна. Але іронія ў тым, што і ў МФ, і ў БХД, і тым больш у руху Мілінкевіча поўна фронтаўцаў. Інакш кажучы, гаворка пра кааліцыю з самімі сабой пад іншай назвай. Вось кааліцыя і супольныя справы зь іншымі рэальнымі партыямі - гэта сур'ёзна, гэта пазыцыя моцнага.

Імя:: Эўска
10.12.2007 00:07
"Машыну" спа-за Фронту меў Міхалевіч. Івашкевічу "машыну" толькі паабяцалі - і таксама звонку. Вячорка машынаў ня меў, толькі ідэю. Дзякуй Богу, пакуль прынамсі палова фронтаўцаў застаецца ідэйнымі людзьмі.

Імя:: Scooter
10.12.2007 00:38
Значыцца такі "лёс" у Баршчэўскага - прыводзіць да расколу БНФ... (у 1999г менавіта Баршчэўскі быў в.а. старшыні калі Фронт раскалолі...)

Імя:: drakakhrust
10.12.2007 01:09
Паважаны спадар Рыгор!На тое Вы і ёсьць, каб навучыць, у чым яна праўда і рэчаіснасьць. Але на мой погляд справа не ў асабістых якасьцях спадара Міхалевіча (ды мы і ня кумушкі на завалінцы, каб іх абмяркоўваць), а ў ягоным палітычным выбары: альянс з КХП і "Маладым Фронтам" цягне за сабой іншы погляд на палітыку, чым з АГП і ПКБ. Дарэчы, цікава, ці адбылася масавая пасылка тэлеграмаў Пуціну, прапанаваная Міхалевічам? То-та ня сьпіць, відаць, небарака ў сваёй крамлёўскай каморцы, тэлеграмы з Менску чытае.

Імя:: Юрась Зянковіч Горад:: Дэнвэр
10.12.2007 01:31
Пагажуся з папярэднім аратарам: цяжка казаць пра палітычную машыну Вячоркі ў складзе Янукевіча і Лабковіча з прымкнуўшым тав.парторгам Сьвяцкай. А што да Міхалевіча, то ён ніколі не хаваў, што будуе сваю машыну, сыстэму. Бо існуючую сыстэму дыктатуры можна перамагчы толькі іншай сыстэмай.

Імя:: Аляксандр
10.12.2007 01:32
Я задаволены вынікам зьезда. Я мяркую перамогут людзі якія сумлена працуюць у рэгіёнах,таму што яны больш адданыя справе беларускага адраджэння, яны больш мужныя чым рафініраваная менская тусоўка БНФ. І наступны кіраўнік партыі будзе рэгіянал. Гэта будзе моцны,валявы чалавек.

Імя:: Дуглас
10.12.2007 08:47
Юрий, на самом деле фактически речь идет о трех концепциях. Третью предложил сам Барщевский на этом съезде, которая на поверку оказывается старой. А именно: культурницкая работа (школы, малюнки, детишкам сказки рассказывать, носы подтирать) в расчете на то, что вот подрастет новое поколение и мы перевоспитаем белорусов и придем к власти. Я эту туфту Барщевского слышал еще в 1998-1999-м годах. К чему она привела? Так ведь к расколу! Позняк руками Попкова и компани критиковал Барщевского за уход от политики в культурницкую работу, не отрицая значение просвещения белорусов. А Вечерко, став председателем после Барщевского, декларировал тогда возврат к реальной политике.("Надо заниматься политикой. Мы должны быть политиками.") В общем, как ни крути, а я был прав: БНФ переживает глобальный кризис, который является отражением общего кризиса белорусского национализма. Все очень просто. Если за Вами нет массовой поддержки людей и нет впечатляющих побед в политике, то кому Вы интересны? "Сто раз скажи халва, слаще во рту станет?"

Імя:: Качкадзюб Горад:: менск
10.12.2007 09:16
"...правядзеньне лініі Міхалевіча азначала б яшчэ большае ператварэньне Фронту ў супольнасьць людзей рашучых, тэхналягічных, адданых сваёй справе, але яшчэ больш далёкіх ад грамадзтва, якому ў рэшце рэшт гэтая адданасьць і прысьвечаная." Мне здаецца, што аўтур вельмі моцна памыляецца што да далёкасьці прыхільнікаў Міхалевіча ад грамадства. Сп. Юркоў сказаў самыя галоўныя словы: "...ідэі фронту не знаходзяць падтрымкі ў народа..." Больш далёкіх ад народу людзей чым ідэйная каманда Вячоркі ва ўсім фронце не знайсьці. Акрамя ідэй, якія не цікавяць народ, яны ня маюць чым прывабіць шырокія колы грамадскасьці. Каманда Міхалевіча больш прагматычная, пазбаўлена ілюзіяў адносна беларускага народу і таму мае больш шанцаў заангажаваць людзей і прыйсьці да ўлады.

Імя:: Дуглас
10.12.2007 12:06
2Эўска Что Вы подразумеваете под термином "машина"? Административный ресурс Вечерко? Так он был задействован по полной, но это не принесло Вечерке победу. И вот тогда "из кустов", запаниковавшая фракция Вечерко (Ивашкевич,Ходыко, Лабкович, Янукевич, Голубев и др.) вытащила "джокера"- Барщевского. И это сработало. Зачарованные делегаты большинством отдали власть Барщевскому, а тот тут же попытался провести все ту же фракцию Вечерки к власти. Причем особо отмечаю,Вечерка и ряд других были предложены на голосование на безальтернативной основе. А Михалевич в предварительных списках Барщевского вообще не значился. А Вы говорите, что не сработала "машины" Вечерки! Сработала, но не так как ему бы хотелось. Но в целом это несомненно победа фракции Вечерки в БНФ. Вывод: -Что ждать от Барщевского на посту председателя БНФ? Ничего. Это "пожарник", а не председатель. Реформировать БНФ он не сможет. БНФ обречен на деградацию и поражения. - Для Вечерки это тайм-аут. Через 2 года он попытается восстановть себя у руля. - Для Михалевича все только начинается, если по-умному.

Імя:: Plaschinsky Горад:: Mensk-Moscow
10.12.2007 14:10
Але сумневы ў тым, наколькі спадар Баршчэўскі здолее дасягнуць хаця б гэтага, сьведчыць яшчэ адзін сюжэт зьезду – вынік галасаваньня за кандыдатуру Віктара Івашкевіча. У пэўным сэнсе ён быў кандыдатам больш яркім за абодвух іншых, але толькі Міхалевіч і Вячорка мелі за сабой палітычныя каманды, палітычныя машыны верных ім людзей. Вынікі першага туру галасаваньня – паказчык прафэсіяналізацыі беларускай палітыкі: машыны, апараты перамагаюць яркіх адзіночак. Паважаны спадар Юры! Падкажыце, калі ласка, у чым была яркасць Івашкевіча як палітыка падчас "перадвыбарчай кампаніі"? У шматлікасці папулістычных заяў і ўчынкаў? Калі не, дык скажыце, у чым яна была і ці меў Івашкевіч распрацаваную стратэгію развіцця Фронту. Калі так, дык чаму тады мы крытыкуем за папулізм Лукашэнку?

Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
10.12.2007 14:39
2Дуглас: "культурницкая работа (школы, малюнки, детишкам сказки рассказывать, носы подтирать) в расчете на то, что вот подрастет новое поколение и мы перевоспитаем белорусов" Читаю ваши посты и всё хуже и хуже картина вырисовывается. Конкретно Борщевский с Вечерко в лицее уже воспитали беларуса Михалевича - вот оно новое поколение. Научили летать а теперь отрезают крылья. Смысл тогда воспитывать новое поколение, если дядьке за 30, а ему по мнению Вечерки и Борщевского всё рано?

Імя:: Дэлегат
10.12.2007 15:33
На жаль Вячорка прыбег к махінацыям праз Лабковіча на зьезде. І калі яшчэ заставалася павага да гэтага чалавека, то пасля зьезда яна у многіх знікла. Сапраўдныя лідэры так не сыходзяць.

Імя:: Анатолий Данилов. Горад:: Витебск
10.12.2007 15:58
Я не занимаюсь активно политикой. Я только наблюдаю. В оппозицию не иду потому что надежного лидера у вас нет. Все какие-то кидалы. Выберите себе нормального парня з глубинки, честного, ответственного. И за вами пойдет весь народ. Мы готовы. А если и таких не найдет, то бросайте всем морочить головы. А то какие-то машины создаете, да еще политические. Вы велосипед не соберете.

Імя:: Алексей
10.12.2007 16:23
Анатолий, полностью с тобой согласен.

Імя:: drakakhrust
10.12.2007 17:21
Паважаны спадар Плашчынскі! Хто тыя «мы», хто крытыкуе Лукашэнку за папулізм? Гэта звычайная тактыка для заваяваньня народных сымпатый. І Івашкевіч сапраўды гэта дэманстраваў, адрозьніваючыся ад па жыцьці апаратных гульцоў Вячоркі і Міхалевіча.

Імя:: Миронов Константин
10.12.2007 17:23
Хорошо то,что председателя избрали на съезде ,а действующий председатель,даже ,если и использовал адм. ресурс,не смог этому помешать.Это ростки демократии.

Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
10.12.2007 18:35
2Анатолий Данилов: Вот пока такие как вы, Анатолий, не придёте в партию, не примете участие в съезде, не выдвините "нормального парня з глубинки, честного, ответственного" и не проголосуете за него, лидера не будет. Вам, я вижу, больше нравится "не заниматься политикой, а только наблюдать и не идти в оппозицию". Раньше модно было критиковать власть, теперь модно критиковать оппозицию. Мне оппозиция тоже не нравится, она слабая и кволая, но я хочу быть гражданином нормальной страны, поэтому я пересилил себя и вступил в оппозицию, чтобы сделать её лучше: сначала оппозицию, а потом - страну.

Імя:: drakakhrust
10.12.2007 18:51
Пра палітычныя машыны http://en.wikipedia.org/wiki/Political_machine

Імя:: Анатолий
11.12.2007 12:04
Качкадзюб я уважаю таких людей как ты. Ты из породы правдорубов. Это хорошо. Я бы вступил в партию, но не знаю где ее найти. И какую партию выбрать.

Імя:: КАЧКАДЗЮБ Горад:: Менск
11.12.2007 13:52
2Анатолий: в данный момент один хрен, батенька, в какую: все одинаково фиговые. Я полтора года назад выбрал фронт, как наиболее старую и многочисленную, в общем-то и адраджэнския нацыяналистычныя идеи мне не чужды. Все остальные партии и движения по-моему гораздо слабее. Если появится на горизонте какая-нибудь организация, которая реально хочет власти и будет работать на то, чтобы её получить и изменить страну к лучшему, то я пойду туда, как и по моим подсчётам процентов 70 теперешнего состава всех оппозиционеров, независимо от того, к какой партии или движению они относятся. Когда выберешь партию, зайди на её сайт, там есть адреса и контакты. Желаю удачи.
Камэнтары 1-20 (з 30)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal