Грамадзтва

Гарадзенскіх актывістаў дастаўляюць у наркадыспансэр

10.10.2007 02:18

Сяргей Астраўцоў

Позна ўвечары 9 кастрычніка ў Горадні быў затрыманы Віктар Сазонаў —кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ Ст.Шушкевіча. Гэта адбылося на чыгуначным вакзале.

Віктар здолеў паведаміць свайму аднапартыйцу Уладзіміру Хільмановічу, што яго спачатку даставілі ў абласны наркалягічны дыспансэр на вул.Шчорса, каб спраўдзіць на наяўнасьць алькаголю. Пасьля гэтага яго адвезьлі ў Ленінскі РАУС.

Спадар Сазонаў таксама паведаміў, што ў дыспансэры ён бачыў кіраўніка абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна і ягонага аднапартыйца Дзьмітрыя Слуцкага.

У Горадні таксама пачаліся затрыманьні актывістаў апазыцыі, 9.10.2007
 
 
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks