Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Дэвіс: “Беларусь у дэмакратыі адстае ад Расеі гадоў на 20”

Тэры Дэвіс

27.02.2009 09:14

Так сказаў у размове з расейскім выданьнем “Труд” Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс. У Маскву Дэвіс прыбыў дзеля ўдзелу ў канфэрэнцыі эўрапейскіх міністраў.


Адказваючы на пытаньне журналіста адносна сытуацыі ў Беларусі ў сьвятле апошніх “прымірэнчых з Эўропай крокаў” прэзыдэнта Лукашэнкі Генэральны сакратар РЭ адзначыў:

“Я не магу сказаць, што Беларусь – цэнтар дэмакратыі. Аднак у краіне дакладна намеціўся прагрэс. Расея і Беларусь –абсалютна розныя дзяржавы. Расея даўно на шляху дэмакратыі. Улады вызначыліся ў сваёй палітыцы, прымаюць глябальныя рашэньні. У гэтым сэнсе Беларусь адстае ад Расеі найменей на 20 гадоў. Урад краіны вельмі кансэрватыўны, і жыхары ўжо стаміліся ад гэтага. Мне шчыра шкада іх. У Расеі можна заўважыць імкненьне палепшыць сытуацыю ўнутры краіны, чаго ў Беларусі я пакуль ня бачу”.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Cерж Горад:: Ліда
27.02.2009 10:01
Ну вось, першы прагаварыўся. Цяпер ясна, адкуль растуць ногі у эўра-візіцёраў, і хто праплачвае іх прыезды.

Імя:: zrjachiy_posox Горад:: Менск
27.02.2009 11:03
Не спадар Дэвiс мы iдзем нос у нос з Расеей.
Наадварот тамтэйшы рэжым паутарае тутэйшы беларускi.Толькi там гэта робяць больш хiтра.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
27.02.2009 11:14
Можа спадар Дэвіс жадае прычапіць Беларусь да "крамлёўскай дэмакратыі" і скінуць яе ў нябыт з дапамогай той азіопскай "дэмакратызацыяй"? Бо для іх праблема як самадур Лукавы, так і нацыянальныя дэмакраты, якія будуць намагацца адстойваць нацыянальныя інтарэсы.

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
27.02.2009 12:47
У Расеі больш свабод у людзей толькі ў эканоміцы, у астатнім амаль не адрозніваюцца ад Беларусі.

Імя:: Павел
27.02.2009 14:59
Дэвіс: “Беларусь у дэмакратыі адстае ад Расеі гадоў на 20”

Найшоу да каго парауноуваць! Дэлiба!

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
27.02.2009 18:00

Імя:: Павел, канешне, на адной Расеі сьвятло клінам не сыйшося. Ёсьць яшчэ п.Карэя, Куба, Кірізія...

Імя:: Jazep
27.02.2009 19:31
Шаноўны Тэры проста яшчэ ня вельмі добра арыентуецца ў трэндах грамадскіх зрухаў у Цэнтральна-Ўсходняе Эўропе. Калі апошнія год-два Беларусь шукае паратунку ў Эўропе і часам знаходзіць разуменьне пазіцыі, то “крэмліны” на поўніцу выкарыстоўваюць дасягненьні “лукашэнізацыі” на расейскіх абшарах.
Такім чынам, беларускія вярхі шукаюць паратунку ў Эўропе (Гэта ўжо зусім па-Портнікаву: “Прэч ад Масквы”), а Крэмль ідзе ўсё далей “на ўсход”, бо гэта як мага далей ад Захаду. Такім чынам: “Полный Алла Акбар, дорогие товарищи!”. Гэта цяжка назваць дэмакратыяй, Спадарства!

Імя:: Павел
28.02.2009 00:25
Лявон, не мялi дурнога !

Беларусы так сама свой розум маюць. Ведаеш што значыць дэлiба ? Ты хоць да яго не iмкнiся.

Імя:: Ivanaviч
28.02.2009 01:29
Сколькi яму заплатiлi расейцы за гэту хлусню?

Імя:: Алесь Горад:: Ворша
28.02.2009 14:12
А я пагаджуся з Лявонам

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
28.02.2009 16:21

Імя:: Павел Я меў на ўвазе тое, што абыякавась большасьці беларусаў да сваёй чалавечай і нацыянальнай годнасьці, у свой час прывялі да таго, што пазбавіліся і сваіх тражыцый, і сваёй тэрыторыі. Прызвычаіліся да беззаконьня. А з такімі адносінамі да сябе нас і могуць прычапіць, без нашай на то згоды, куды заўгодна. Ці да "дэмакратызаванай" Расеі, ці да "нянадта" - п.Карэі. "Абы вайны не было".

Імя:: Павел
01.03.2009 13:02
Казау я ужо, што трэбы дасканалiць правадауства Беларусi i толькi яго трымацца. Не будзе анархii, запануе адказнасьць за сваю Краiну i адмежаваньцау. Крыкуноу у нас пад дастаткам, баланды так сама.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile