Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Чэскія беларусы супраць запрашэньня Лукашэнкі ў Прагу

15.02.2009 20:25

15 люта каля Ратушы ў Празе сабраліся каля 30 беларускіх і грузінскіх грамадзкіх актывістаў, каб выказаць пратэст супраць магчымасьці запрашэньня Аляксандра Лукашэнкі на саміт краінаў Эўразьвязу і Ўсходняй Эўропы, які адбудзецца сёлета ў Празе ў траўні.


Акцыя адбылася зь ініцыятывы Моладзевага Руху Беларускага Народнага Фронту “Маладое Адраджэньне”, зарэгістраванага у Чэхіі як міжнародная няўрадавая арганізацыя

На працягу акцыі, якая доўжылася каля гадзіны, удзельнікі распаўсюдзілі каля 200 копіяў звароту беларусаў Чэхіі да грамадзянаў эўрапейскіх краінаў. Удзельнікі выказалі пратэст “супраць падпісаньня дамовы па агульнай проціпаветранай абароне паміж нелегітымным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і Расеяй”, а таксама супраць рэпрэсіяў у дачыненьні да моладзевых актывістаў у Беларусі. На акцыі прысутнічалі сябра Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк, а таксама чэскія журналісты.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Dim Горад:: Mensk
16.02.2009 08:37
А по мне так лучше чтоб он поехал, и надо-бы устроить ему "поездку по регионам"-
пусть посмотрит, как живут свободные люди.


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
16.02.2009 17:48
Надо признать, ресторанчики там неплохие и всегда свободны. Наверно единственное, что, кроме классной и к сожалению безжалостно размалеванной архитектуры, нужно сюда перенять. Все остальное у нас есть и в более качественном виде (хотя понятно - пределу совершенства нет).

Імя:: АРТ Горад:: Х
16.02.2009 19:42
А беларускія беларусы за?! Але хто ў нас пытае?І хто паслухае чэскіх?Прэзідэнт можа ехаць туды з адной мэтай-каб болей не вяртацца адтуль
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile