Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Эканоміка

Стыхійны мітынг бізнэсоўцаў ля гарвыканкаму

18.12.2008 16:04

Сёньня ў Баранавічах ля будынку гарвыканкаму адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў грамадзкі актывіст Мікалай Чарнавус.

Больш як 400 гандляроў з усіх рынкаў Баранавічаў былі выкліканыя ў гарвыканкам на вучобу-нараду з удзелам прадстаўнікоў гарвыканкама, падатковай інспэкцыі, санітарнай службы і мытні. У 15 гадзін 30 мінут чыноўнікі спынілі афіцыйную сустрэчу. Гаворыць Мікалай Чарнавус:

“Калі мы пачалі задаваць пытаньні, то нас выгналі з залі. Начальнік упраўленьня эканомікі Раіса Валасовіч выклікала міліцыю. Выгналі нас усіх. Стаім цяпер на вуліцы. Усе 400 чалавек. Падпісваем цяпер рэзалюцыю да Лукашэнкі”.

У рэзалюцыі стыхійнага мітынгу баранавіцкія прадпрымальнікі патрабуюць працягнуць і надалей працу з выплатай за ўвезены ў краіну тавар фіксаванага падатку на дадатковую вартасьць. Калі гэта ня будзе зроблена да 28 сьнежня — апошняга дня разьлікаў па падатках — прадпрымальнікі заяўляюць, што з Новага году распачнуць бестэрміновы страйк.



Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
24.12.2008 13:47
Сапраўдны Кітай.
___
Незалежная Рэспубліка Мроя — 06 (2006)
Кітай (№9)

Мы хадзілі, мы шукалі,
Толькі так і не знайшлі...
Працавалі-працавалі.
На руках у нас мазалі.

Сэнс найноўшых канстытуцый
Зразумець мы не змаглі.
А ў Кітаі ёсьць Канфуцый.
Ён прыдумаў сутнасьць "лі".

Прыпеў:
Ай-яй-яй,
Уеду я ў Кітай,
За далягляд,
У паднябёсны рай.
Ай-яй-яй,
Уеду я ў Кітай,
За вялікаю сьцяною
Гэты дзіўны край.

Большасьць размаўляе па-кітайску.
Большасьць моцнай ўлады чакай.
Большасьць хоча слухаць казку
Пра жыцьцё шчасьлівае ў Кітаі.

Прыпеў.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile