Толькі тут:
ЛУКАШЭНКА
THE DAY OF THE BLOGGER
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
субота, 04 ліпеня 2009, Менск 12:47
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00
На выбар
Расклад
Дапамога
ВІДЭА
Прэзэнтацыя кнігі “Акцэнты Свабоды"
ДЗЕНЬ БЛОГЕРА
Грамадзтва
Берасьце: пікетоўцаў будуць судзіць 3 сьнежня
02.12.2008 18:14
Вячаслаў Кулік
Сёньня на цэнтральнай плошчы Берасьця міліцыя спыніла несанкцыянаваны пікет сябраў апазыцыі. Трое ўдзельнікаў былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну.
Жанна Абрамава
выйшла на пікет таму, што яе выселілі з кватэры,
Юры Бакур
і
Іван Стасюк
вырашылі падтрымаць яе ў знак салідарнасьці.
“Мы выйшлі на плошчу Леніна, бо ня згодныя з рашэньнем суду, — паведаміла проста з плошчы Жана Абрамава. — Я ў адчаі! Выбачайце, але мяне выкінулі на вуліцу. Мне няма куды ісьці!”
У першай палове дня міліцыя пад прымусам спыніла акцыю. Жанну Абрамаву, Юрку Бакура і Івана Стасюка вывелі з плошчы пад канвоем. Ад гэтага моманту сувязь з нашым радыё падтрымліваў берасьцейскі праваабаронца
Юры Жыдовіч
:
“Падпалкоўнік, старэйшы зь міліцыянтаў заявіў: „Пайду патэлефаную, што з вамі рабіць“. Калі вярнуўся, затрыманых пасадзілі ў спэцыяльны аўтамабіль і павезьлі ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну”.
Там на Жанну Абрамаву, Юрку Бакура і Івана Стасюка склалі пратаколы. Іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Заўтра,3 сьнежня, іх справу разгледзіць суд Ленінскага раёну Берасьця.
Жанну Абрамаву, актывістку апазыцыі зь Берасьця, сёлета ў красавіку двойчы затрымлівалі па падазрэньні ва ўчыненьні крымінальнага злачынства (усе гэтыя справы пасьля былі спыненыя). У першым выпадку Жана Абрамаву трымалі ў пастарунку 61 гадзіну, другім разам — 72 гадзіны.
У лістападзе паводле рашэньня суду Маскоўскага раёну Берасьця Жанну Абрамаву выселілі з кватэры, не прапанаваўшы іншага жыльля. Суд пагадзіўся зь меркаваньнем ЖЭСу, што Жанна была прапісана ў дзяржаўнай кватэры паводле дамовы паднайму. А наймальніца, яе бабуля, памерла ў 2005 годзе, і ў такім выпадку дамова паднайму касуецца аўтаматычна.
Са словаў праваабаронцы Юры Жыдовіча, фактычна выселілі ня толькі Жанну, але і яе маці й дзьвюх сясьцёр — дарослую
Інгу
і шасьцігадовую хворую
Марыяну
.
Сям’я цяпер аспрэчвае правамоцнасьць рашэньня аб прымусовым высяленьні ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Увядзіце код, які Вы бачыце на карцінцы.
Паслаць
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Апублікуй у LiveJournal:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Меней праверак – болей працы
Алкаголікаў і курцоў меней ня стане, жабракоў паболее
Пінск: супрацоўнікаў міліцыі й пракуратуры пакараюць
Брудныя беларускія фэрмы
“Мяне вымушаюць выліваць малако пад плот”
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Фэрэра-Вальднэр – Сурвіле: “Візавая палітыка ЭЗ “гнуткая”
Лябедзька: новая адміністрацыя ЗША супраць зон уплыву
Ветэран: “Пастаяў у ценю, абапёрся, каб ня ўпасьці”
ПА АБСЭ асудзіла таталітарныя рэжымы
Маскве і Менску прапанавалі прынцыпова новыя падыходы
Прадукты і паслугі:
Падкаст
RSS
Mobile