Слухаць
Цяпер у эфіры
Ранішні жывы эфір
Наступная праграма

Палітыка

Магілёў: чыноўнікі – на буракі, вэтэраны – да Леніна

07.11.2008 12:11

Сёньня ў Магілёве на плошчу Леніна да яго скульптурнай выявы прыйшлі сябры Партыі камуністаў Беларускай.

Два дзясяткі чалавек адзначылі гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Магілёве. Яны ўсклалі кветкі да помніка Леніну, пастаялі пад ім якія паўгадзіны й разышліся.

“На плошчу мы прыйшлі згадаць савецкую ўладу й жыцьцё за ёй. Прыходзім сюды штогод. Нас для гэтага ніхто не арганізуе”, — так патлумачылі людзі, што прывяло іх на плошчу Леніна.

Спадарыня: “Нармальнае жыцьцё было. Усё бясплатна. А цяпер за ўсё трэба плаціць. Мае дзеці скончылі інстытуты, дык ім плацілі. А цяпер пазаграбалі, пазаграбалі ды папрадавалі, і ўсё. А на савецкую ўладу паклалі…”

Спадар: “Я прарабіў амаль семдзесят гадоў. Чалавекам фактычна быў заслужаным, а цяпер я ніхто. Мы выхаваныя ў камуністычным духу й цяпер працягваем выхоўваць дзяцей, унукаў у тым жа духу”.

На плошчы Леніна за людзьмі сталага веку назіраў адзін міліцыянт.

Афіцыйныя ўрачыстасьці ў Магілёве ў гонар рэвалюцыі 1917 году адбыліся напярэдадні, бо сёньня многія чыноўнікі накіраваныя ў сельскія гаспадаркі ратаваць ад замаразкаў цукровыя буракі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
07.11.2008 18:13
Спадар "выхаваныя ў камуністычным духу й цяпер працягваем выхоўваць дзяцей, унукаў у тым жа духу"
Прыклад складовае часткі "камуністычнага духу" (http://www.nashaziamlia.org/2008/11/06/1589/), у якім працягваюць выхоўваць.

Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
07.11.2008 18:20
Спадарыня “было. Усё бясплатна"
Хай бы лепш сказала за чый кошт.
Камэнтары 1-2 (з 2)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal