Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Так казаў Кадафі

03.11.2008 14:50

Лібійскі лідэр Муамар Кадафі, як і кіраўнікі некаторых іншых дзяржаваў, любіць гаварыць афарызмамі, якія нават выдаюцца асобнымі кнігамі.

Мабыць толькі найбольш заядлыя беларускія бібліяфілы маюць у сваёй калекцыі беларускі пераклад выбраных афарызмаў з “Зялёнай кнігі” Муамара Кадафі - зборніка мудраслоўяў на ўсе выпадкі жыцьця прававернага грамадзяніна Лібійскай Джамагірыі. Гэтая кніжка выйшла, бадай, гадоў дваццаць таму і стала бібліяграфічнай рэдкасьцю.

Прапануем толькі пару прыкладаў афарыстычнай творчасьці сёньняшняга госьця Рэспублікі Беларусь:

• Мы непакоімся, што Абама як чарнаскуры мае комплекс непаўнавартаснасьці. І гэта прымушае яго паводзіць сябе горш, чым белыя. Гэта проста трагедыя. Мы заклікаем яго ганарыцца тым, што ён чорны, і памятаць, што Афрыка заўсёды яго падтрымае.

• На ўсёй плянэце няма дэмакратычных дзяржаваў апрача Лібіі. Такім краінам як Злучаныя Штаты, Індыя, Кітай, Расейская Фэдэрацыя вельмі патрэбная сыстэма Джамагірыі.

• Мы лічым, што Амэрыка ўжывае супраць Лібіі ўсе віды тэрарызму. Нават абвінавачаньне нас у датычнасьці да тэрарызму ” гэта само па сабе акт тэрарызму.

• Мы здольныя зьнішчыць Амэрыку і разьбіць ёй нос.

• У мяне ў жыцьці два ідалы – прэзыдэнт Лінкальн і доктар Сунь Ятсэн.

• На Блізкім Усходзе апазыцыя адрозьніваецца ад апазыцыі ў разьвітых краінах. У нашых краінах апазыцыя набывае формы выбухаў і забойстваў.

• А хто такі гэты Садам Хусэйн? (пасьля паведамленьня аб арышце Садама Хусэйна)

• Я не магу прызнаць ні палестынскую дзяржаву, ні Ізраіль. Палестынцы ідыёты і ізраільцы ідыёты.

• Неабходная сусьветная рэвалюцыя, якая паклала б канец матэрыялістычным умовам, якія не даюць жанчыне выконваць яе натуральную ролю ў жыцьці і прымушаюць яе выконваць мужчынскія абавязкі, каб мець роўныя правы.

• Чалавек як фізычная асоба мусіць мець свабоду самавыяўленьня і нават будучы вар'ятам мець права свабодна выказваць сваё вар'яцтва.


Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Uhsym
03.11.2008 17:01
Ну-у, мудзё-ё-ёр, але яму да ншага далёка

Імя:: Jazep
03.11.2008 17:53
Неяк здужаў я ў пачатку 90-х прачытаць яго “Зялёную кнігу”.... – Поўная “джамахерыя“ (прабачце за выраз).... І што ў гэтае паўночнае Афрыцы хлопцы кураць? ...

Імя:: Ryngolt Горад:: Менск
03.11.2008 20:33
А што, нармальны мужык))) Галоўнае што вясёлы ды крэатыўны)
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile