Грамадзтва

У Магілёве – збор подпісаў за шыльду ў гонар БНР

12.10.2008 18:13

Збор подпісаў пачалі сёньня актывісты незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь”.

Актывісты незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” сёньня распачалі збор подпісаў за ўсталяваньне памятнага знаку на будынку, у якім 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у гэтым будынку месьціцца абласны краязнаўчы музэй, а ў 1918 годзе было гарадзкое казначэйства.

За гадзіну акцыі актывісты “Маладой Беларусі” сабралі больш за пяцьдзесят подпісаў магілёўцаў.

будзем ісьці да ператварэньня Магілёва ў горад нашай мары
“Мы крок за крокам будзем ісьці да ператварэньня Магілёва ў горад нашай мары. Мы маем намер сабраць прынамсі адну тысячу подпісаў і перадаць іх у Магілёўскі гарвыканкам”, – зазначыла “Свабодзе” адна з ініцыятарак акцыі Тацяна Буланава.

Подпісы зьбіралі актывісты пад надглядам міліцыянтаў, якія на пачатку акцыі праверылі зьмест падпісных бюлетэняў і інфармацыйных улётак. Нікога з удзельнікаў не затрымлівалі.

Паводле магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна, ініцыятарам правядзеньня грамадзкага сходу для падтрымкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў Магілёўскі нацыянальны камітэт на чале зь яго кіраўніком Міхаілам Кахановічам. На сход сабраліся каля чатырохсот чалавек, якія бальшынёй галасоў і ўхвалілі незалежнасьць БНР.

Сёньняшняя акцыя па зборы подпісаў ня першая, якую праводзяць актывісты за вяртаньне зь небыцьця знакавых падзеяў магілёўскай гісторыі. У 2007 годзе за адбудову магілёўскай ратушы было сабрана паўтары тысячы подпісаў, якія былі перададзеныя старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Віктару Шорыкаву.

За час акцыі нікога не затрымалі, на пачатку аднак міліцыянт праверыў зьмест улётак і бюлетэня


Свае подпісы за памятны знак ставілі маладыя людзі


Пакідалі свае подпісы й людзі больш сталага веку

Падпісны бюлетэнь

Будынак, дзе ў 12 ліпеня 1918 году магілёўцы ўхвалілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Вадим
12.10.2008 19:58

Тухлое занятие.


Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
12.10.2008 21:52

Вадим "Тухлое занятие."
Згодны з Незалежнаю Рэспублікаю Мрояю, што
"Дарма каналi немцы у лесе пад Лагойскам,
Дарма каналi туркi сярод Балканскiх гор."
Гэтак і абазваная нямецкімі нацыстамі, але няіснаваўшая ў 1941 годзе "лінія Сталіна" дарма збудаваная ў якасьці прыватнага музея-атракцыёна на месцы, дзе наагул ня йшло ніякіх баёў.
Але ў дадзеным выпадку ў Магілёве
"слоем густым чарназёму
Намаганьні нашыя лягуць у гэту зямлю".


Імя:: Stars*ynia Rady BNR Горад:: Atava
13.10.2008 00:36

Vins*uju inicyjatarau akcyi. Z hlybini serca z*adaju Vam zdziejsnic Vas*yja mary.


Імя:: Сергей Горад:: Клецк
13.10.2008 00:43

В Клецке с 10.10.2008 начался сбор подписей - Я за "ЗАПРЕТ" на пребывании в должности Президента более 2-х сроков, а тем более - Лукашенко.
Параллельно начался сбор подписей в "обращение" к Лукашенко - не баллотироваться на пост Президента в 4-й раз...


Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
13.10.2008 11:25

Нармальная акцыя

Камэнтары 1-5 (з 5)