Грамадзтва

9-гадовага хлопца выклікаюць па справе выбуху

11.10.2008 19:56

9-гадовага жыхара вёскі Верамейкі, што на Чэрыкаўшчыне, Яўгена Герасімава выклікалі ў міліцыю.

Выклік - у сувязі з расьсьледаваньнем справы выбуху ў Менску 4 ліпеня.  У позьве пазначана “зьявіцца ў Чэрыкаўскі аддзел міліцыі па пытаньнях адпрацоўкі асобаў на датычнасьць да выбуху”.

 

Пра выклік хлопца ў міліцыю карэспандэнту крычаўскай газэты “Вольны горад” Раману Раждзественскаму паведаміла яго маці Алена Бальшакова. Паводле яе, у міліцыі зьбіраліся ўзяць у сына адбіткі пальцаў.


 

Паводле спадара Раждзественскага, хлопчыка  ўжо дапытвалі наконт выбуху проста ў школе мясцовы ўчастковы й старшы сяржант Іваноў з Чэрыкава. Пра гэта маці даведалася выпадкова. Хлопец меўся прыйсьці ў міліцыю 9 кастрычніка, аднак маці не пусьціла, каб не траўмаваць ягоную псыхіку.

 

Раман Раждзественскі паведаміў, што Яўген трэцяга й чацьвёртага ліпеня гасьцяваў у сваёй бабулі пад Менскам, у Заслаўі. Разам з ім была ягоная маці.

Ніжэй: фотакопія пасьведчаньня аб нараджэньні Яўгена Герасімава

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Миронов Константин
11.10.2008 20:31

Милиция и в столице и в провинции ищет,как всегда,с перегибами("команда ж начальства была").
Самое интересное начнётся,если возьмут правильный след.


Імя:: I-23 Горад:: Minsk
11.10.2008 20:49

О, кадровая политика МВД довела до того что должности оперуполномоченных исполняют сержанты. Прям как в конце 30-х, когда полками лейтенанты командовали. И что за такая смешная повестка?


Імя:: Mikola Горад:: EU
11.10.2008 21:01

Круглыя бараны...


Імя:: AFA6ka Горад:: менск
11.10.2008 21:47

хутка жанчына не паспее нарадзiць,а дзiця ужо будзе у допыце!


Імя:: Юрась Зянковіч
11.10.2008 23:34

Самае сьмешнае, што позва абсалютна незаконная. КПК прадугледжаны выклік позвай толькі пацярпелага, сьведкі, падазраванага і абвінавачваемага. Такога паняцьця, як "выклік у зьвязку з адпрацоўкай падазраваных", заканадаўства ня ведае.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb