Палітыка

Лукашэнка застанецца неўязным у Эўразьвяз?

10.10.2008 16:28

Эўразьвяз мяркуе захаваць забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для Аляксандра Лукашэнкі,-- паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматаў у Брусэлі.


Эўрапейскі зьвяз запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава на пасяджэньне Рады міністраў ЭЗ у Люксембург 13 кастрычніка. Брусэль рыхтуе асьцярожныя паслабленьні ў адносінах з афіцыйным Менскам.

Пэўная адліга ў адносінах пачалася ў жніўні, калі Беларусь вызваліла трох апошніх палітвязьняў і ўхілілася ад падтрымкі Расеі ў прызнаньні незалежнасьці сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Францускае старшынёўства Эўразьвязу прапануе скараціць існуючыя санкцыі і пакінуць іх толькі для тых беларускіх чыноўнікамі, якія наўпрост вінаватыя ў арганізацыі рэпрэсіяў і фальшаваньні выбараў.

“Пытаньне толькі ў Лукашэнку. Ёсьць дзяржавы якія хочуць пакінуць забарону на ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу для яго,"-- зазначыў ананімны дыплямат у Брусэлі.

У прыватнасьці супраць таго, каб зьняць санкцыі асабіста з А. Лукашэнкі выступаюць Галяндыя, Швэцыя і Партугалія.

Афіцыйны Менск спадзяецца, што Эўразьвяз 13 кастрычніка здыме ўсе санкцыі зь беларускіх чыноўнікаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Гаманлівы ад жаху
10.10.2008 17:28

Навошта АГЛу ў Эўропу, калі ён асобна кіруе ўсімі тымі, каму санкцыі адмяняюцца. Дадам яшчэ, вельмі ціхенька, што Й эканомікай і палітыкай ён "рулюе". Зусім шэптам - ён кіруе ўсім і ўсімі, што Й хто яму падпарадкоўваецца. Прывітаньне Ўсім.


Імя:: Александр Горад:: Жодино
10.10.2008 20:25

Да, его только в Европе не хватало с его "тактичностью" и "воспитанностью"...


Імя:: Александр Горад:: Светлогорск
11.10.2008 14:18

Президент Беларуси в СМИ высказался что пусть этот вопрос будет последним в решении обоюдных проблем с Евросоюзом. Европа тоже не против решать вначале более важные проблемы...


Імя:: Мікалаі Горад:: Rodam z BSSR
11.10.2008 18:51

І добра, бо потым Эўропа не разбярэцца што рабіць з Міколкай? Хлопчыка і так ўжо зрабілі пасьмешышчам усяго СНД, шкода малога з-за дурнога бацькі зламаюць дзяцінства, валочачы яго да розных шэйхаў
у СНД.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb