Палітыка

Саюзнай дзяржаве патрабуюцца чыноўнікі

10.10.2008 15:20

Пытаньнямі уласнасьці так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі будзе займацца альбо спэцыяльнае міністэрства, альбо спэцыяльная камісія сталага камітэту саюзнай дзяржавы.


Пра гэта сёньня паведаміла журналістам Натальля Жарнасек – дырэктар фонду дзяржаўнай маёмасьці Беларусі.

Яна патлумачыла гэта тым, што “прызнаньне уласнасьці саюзнай дзяржавы не азначае, што ўся тая маёмасьць, якую стварылі праз рэалізацыю саюзных праграмаў, аўтаматычна становіцца ўласнасьцю саюзнай дзяржавы. Трэба распрацаваць мэханізм уліку і ацэнкі саюзнай уласнасьці, хто ім будзе кіраваць”.

Спадарыня Жарнасек пракамэнтавала сёньняшнюю ратыфікацыю Палатай прадстаўнікоў Пагадненьня паміж Беларусьсю і Расеяй аб рэгуляваньні пытаньняў уласнасьці саюзнай дзяржавы.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb