Палітыка

На саміце СНД – два Лукашэнкі

10.10.2008 13:36

На саміце кіраўнікоў СНД у Бішкеку Беларусь прадстаўляюць два Лукашэнкі — Аляксандар Рыгоравіч і Мікалай Аляксандравіч, 5-гадовы сын прэзыдэнта, зводны брат старэйшых Віктара і Дзьмітрыя.


Дагэтуль Аляксандар Лукашэнка браў з сабой малодшага Міколку пераважна ў паездкі па Беларусі (за выключэньнем алімпійскага ваяжу ў Пэкін), а вось на міждзяржаўныя перамовы хлопчык трапіў упершыню. Ці адпавядае афіцыйнаму пратаколу прысутнасьць дзіцяці кагосьці з кіраўнікоў на такога кшталту мерапрыемствах?

Учора беларускія і расейскія каналы паказвалі, як гаспадары саміту сустракалі на бішкекскім лётнішчы кіраўніка Беларусі. Нечакана для многіх афіцыйных асобаў Кыргызстану з самалёту Аляксандар Лукашэнка выйшаў за руку з маленькім хлопчыкам. Гэтаксама разам Лукашэнкі пайшлі па чырвоным дыване вітацца з гаспадарамі. На кадрах было відаць, што беларускі прэзыдэнт ня толькі знаёміўся з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, але і прадстаўляў ім свайго малодшага сына Мікалая. Як гэта стасуецца з пратаколам, абавязковым для выкананьня афіцыйнымі асобамі? Ці мог прыкласьці руку да стварэньня вобразу “клапатлівага бацькі” наняты сёлета беларускім урадам брытанскі піяршчык Тымаці Бэл? Нагадаю, задача Бэла — любымі спосабамі сфармаваць станоўчы імідж Беларусі ў сьвеце.

Андрэй Саньнікаў
Экс-намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саньнікаў кажа, што згодна з дакумэнтамі падчас міжнародных сустрэчаў жорстка рэглямэнтуюцца нават паводзіны жонак першых асобаў, ня кажучы ўжо пра дзяцей:

“Жонка ў такіх выпадках ідзе на адлегласьці, ззаду. Для яе складаецца асобная праграма і г.д. Калі ёсьць першая асоба дзяржавы, то натуральна, што ўсе мерапрыемствы вярстаюцца пад кіраўніка краіны. Ніякія жонкі і тым больш дзеці не прысутнічаюць на тых этапах, калі сапраўды ідзе ці пратакол, ці афіцыйная сустрэча... Але, можа, ён і на Радзе бясьпекі будзе з бацькам сядзець таксама побач?..”

Карэспандэнт: “То бок пратаколу такія паводзіны не адпавядаюць?”

“Не, зусім не адпавядаюць”.

Карэспандэнт: “Ці мог лорд Бэл да гэтага прыкласьці руку?”

“Падаецца, што так. Таму тут шкада хлопца, якога проста выкарыстоўваюць...”

Колішні начальнік галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі таксама кажа, што такія паводзіны Аляксандра Лукашэнкі не стасуюцца ні з прававымі, ні з этычнымі нормамі і на гэты момант яны беспрэцэдэнтныя:

“Нельга казаць, што гэта нейкае наўпроставае парушэньне, але гэта не адпавядае пратаколу. Нельга так выхоўваць хлопца, нельга. Але што рабіць? Проста шкада малога”.

Карэспандэнт: “Фактычна ён з маленства ўцягваецца ў вялікую палітыку…”

“Не, ён у вялікую палітыку ня ўцягваецца, але гэта называецца разбэшчваньне. Уявіце сабе, што будзе далей, калі Лукашэнка пабачыць,
Вы пачытайце гісторыю цара Ірада Вялікага, пабачыце, што бывае ў такіх выпадках
што гэты малы захоча ўладарыць… Вы пачытайце гісторыю цара Ірада Вялікага, пабачыце, што бывае ў такіх выпадках. Калі хтосьці хоча да такой моцы ўладарыць, то ён любога, хто хоча гэтага ж, будзе ўяўляць сабе як канкурэнта. І пазбаўляцца пры першай магчымасьці. Гэта мая 100-працэнтная ўпэўненасьць... Але што да канкрэтнага выпадку, то, з майго гледзішча, гэта ніяк не адпавядае міжнароднаму пратаколу. А малога сапраўды шкада”.

Яшчэ да першага зьяўленьня Міколкі на публіцы падчас леташняга суботніку ў спартовым комплексе “Менск-Арэна” Аляксандар Лукашэнка загадкава адказваў на пытаньні пра магчымую перадачу ўлады ў спадчыну камусьці з сыноў. У прыватнасьці, ён казаў, што было б неразумна рабіць стаўку на некага слабейшага за дзейнага прэзыдэнта. Але пры гэтым казаў, што кіраваць Беларусьсю будзе “малодшанькі”: “Унікальны чалавек”, — пры гэтым зазначаў Лукашэнка.

І вось ужо цягам паўтара года без малодшага Міколкі не абыходзіцца практычна ніводная паездка кіраўніка краіны ў рэгіёны, а гэтым разам гарызонты пашырыліся да Сярэдняй Азіі.

У адным з інтэрвію Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што маці Міколкі “працуе ў менскім шпіталі”. Цяпер ужо не сакрэт, што гэта Ірына Абельская, былая лекарка прэзыдэнта, якая цяпер працуе ў 9-м клінічным шпіталі Менску. У якім статусе нараджала Абельская — невядома. Аднак жонка Лукашэнкі Галіна Радзівонаўна не паехала за ім у менскую рэзыдэнцыю і засталася ў Рыжкавічах.

Абодва старэйшыя сыны — Віктар і Дзьмітрый — ужо маюць свае сем’і, а ўнукі Лукашэнкі старэйшыя за яго малодшага Міколку.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-13 (з 13)
Імя:: Фрабел.
10.10.2008 15:07

Яшчэ трохі пацярпець - гадоў 30 - і
зменіцца і ў нас прэзідэнт. Вось знаёмцеся бліжэй і прывыкайце.


Імя:: алесь Горад:: минск
10.10.2008 15:08

лука с сыном ,его слуга миля в Европе с кулей.Однадумцы.


Імя:: Фрабел.
10.10.2008 15:41

Што, захацелі пакрокавай дэмакратызацыі ? "Пачакайце трошкі,трэба ж выхаваць прыемніка на сваім вялікім вопыце, як будаваць счаслівае жыццё для беларусаў, калі сам не змагу пабудаваць -
Міколка дабудуе - вось ужо пачаў працаваць на ўзроўні СНД і ЕўрАзЭС...Трэба ж маладым даваць дарогу.."


Імя:: Дзед
10.10.2008 16:17

А не чапайце вы дзіця. Узяў бацька з сабой і правільна зрабіў. Можа ў каго з іншых прэзідэнтаў дзеці яшчэ народзяцца.
Дэмаграфічную праблему трэба вырашаць якась. Вось Рыгоравіч і паказвае прыклад.


Імя:: Н Горад:: Минск
10.10.2008 17:06

По-моему еще ни ризу нигде в мире ни один глава государства не афишировал своего внебрачного ребенка. А если он законнорожденный- будь добр официально представь его мать.Глава государства - не частное лицо.


Імя:: the doctor
10.10.2008 17:54

[Гэтую інфармацыю яшчэ правяраем, таму выставіць пакуль ня можам -- рэд.]


Імя:: Dim Горад:: Mensk
10.10.2008 18:41

Детей диктаторов можно только пожалеть.
Вспомним Сталиных, Брежневых, Геббельсов.
Пока еше судьба детей в руках Лукашенки.
Но ведь время идет...


Імя:: Генадзь
10.10.2008 19:39

Моральный облик "президента" некудышний.Раньше думал,что беларусcкий народ в достаточной степени морален.Но если такое терпит,то мои представления,к сожаленью, были некорректными...


Імя:: Alies'
10.10.2008 19:58

Tsar' s tsarevichem priehali, batjushki!


Імя:: Александр Горад:: Жодино
10.10.2008 20:22

Это является еще одним подтверждением того, как "воспитан" АГЛ. Ему всегда "до лампочки" были и законы Беларуси, и международные. А ребенка портит однозначно...


Імя:: Mikola Горад:: Litva
10.10.2008 23:24

Цікава чаму Экзархат РПЦ у Беларусі так амарыльны як Лукашэнка з сваім сынам ад нявядомай кабеты, а пратаколам тут і не пахне. Як такога вяскоўца пускаці да людзей?


Імя:: Альба
11.10.2008 22:52

Господа, в тренерстве и менеджменте есть одно золотое правило: как управленец, такие и подчинённые, какие подчинённые, такой и управленец.


Імя:: АРТ Горад:: Х
14.10.2008 00:03

Прэзідэнт ужо даўно лічыць беларусаў такой нікчэмнасцю,што здзіўляцца нічаму ў яго паводзінах не выпадае.А што розныя экзархі прадажныя, дык гэтым таксама нікога не здзівіць...

Камэнтары 1-13 (з 13)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb