Эканоміка

Інфляцыя за год склала 16%

10.10.2008 12:20

Нацыянальны Банк ад 15 кастрычніка падвышае стаўку рэфінансаваньня ад 10,5 да 10,75% гадавых.


Цяперашняе стаўка 10,5% дзейнічае ў Беларусі ад 13 верасьня. Нацбанк сёлета ўжо двойчы падвышаў стаўку рэфінасаваньня, кожны раз – на чвэрць працэнта.

Паводле афіцыйных дадзеных, узровень інфляцыі склаў у Беларусі за 8 месяцаў гэтага году 8,2 працэнты

Нацбанк на выключае падвышэньня стаўкі рэфінансаваньня да канца году да 11-14% гадавых.

Эканаміст Алякандр Чубрык тлумачыць, што Нацбанк вымушаны падвышаць стаўку фінансаваньня, бо інфляцыя значна вышэйшая за працэнты гэтай стаўкі. Інфляцыя, калі палічыць ад верасьня мінулага году да верасьня гэтага, склала 16 працэнтаў. Эканаміст не выключае, што Нацбанк і надалей будзе падвышаць гэтую стаўку.

Варта адзначыць, што некаторыя беларускія банкі прывязваюць свае працэнты, пад якімі выдаюцца крэдыты і разьмяшчаюцца дэпазытныя ўклады, ад стаўкі рэфінасаваньня.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Владимир
10.10.2008 17:54

Инфляция как в США.


Імя:: Рома Горад:: Віцебск
10.10.2008 21:52

Навогул, паўгады таму шклянка напітку каштавала 820 р., а зараз 1200= 30% за паўгады і 60% у год!!!!!!!!!!!! Чамусьць шмат больш чым 16% афіцыйных!


Імя:: Александр Горад:: Светлогорск
11.10.2008 14:12

Странно почему так вышло. Республика Беларусь на постсоветском пространстве за последние годы была настоящей "тихой гаванью" инфляции. Видимо мы всёже интегрированы в мировую экономику. Мировой кризис нас не обошёл...

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb