Палітыка

Бясплатныя шэнгенскія візы праз паўгоду?

Валер Варанецкі

10.10.2008 10:58

Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі, які сёньня выступаў у Палаце Прадстаўнікоў, пракамэнтаваў журналістам прынятую Эўрапарлямэнтам 9 кастрычніка рэзалюцыю ў беларускім пытаньні.


“Гэта рух у правільным кірунку. Мы чакаем зьняцьця ўсіх абмежаваньняў на супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Гэта тычыцца і Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў, і візавай праблемы, і іншых пытаньняў, якія стрымліваюць наша ўзаемадзеяньне. Таксама там патрэбна будаваць прававую базу для супрацоўніцтва”.

Што да візавага пытаньня, дык паводле намесьніка міністра, Беларусь гатова ісьці ў гэтай праблеме настолькі далёка, наколькі гатовы ісьці Эўразьвяз, ажно да адмены платы за візы. На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці бузе ўздымацца візавая праблема 13 кастрычніка на сустрэчы міністраў замежных справаў у Люксэмбургу, куды едзе і кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў, Валер Варанецкі адказаў – “Абавязкова. Мы хочам, каб гэтае пытаньне разгледзелі міністры замежных спраў усіх краінаў, якія ўваходзяць у Эўразьвяз.”

На пытаньне журналістаў, як хутка можна дамагчыся памяншэньня цэнаў за візы, Варанецкі адказаў, што гэта можна вырашыць даволі хутка. І ўдакладніў -- “тэрмін паўгода–год можна разглядаць як рэальныя.”

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Mikola Горад:: З ЭЗ
10.10.2008 11:14

У першую чаргу зрабіць візы з нулявым коштам у ЭЗ для простых беларусаў і не гнаці іх на катаргу ў Сібір.


Імя:: Миронов Константин
10.10.2008 11:17

Режим не заинтересован,чтобы беларусы ездили за рудеж-насмотрятся там чего-то,взомнят себя свободными.
Поэтому и вопрос будет подниматься так,чтоб не решиться.


Імя:: Liavon Горад:: Vilnja
10.10.2008 16:02

Миронов Константин - - - - +1


Імя:: Евгений
11.10.2008 01:01

Главная неприятность - min $100 в сутки за отель***. Поэтому стоимость визы не имеет значение. И получить ее несложно.


Імя:: Alex Горад:: Minsk
11.10.2008 19:10

Миронов мае рацыю..


Імя:: Дзед
12.10.2008 10:23

Дай божа,хай едуць,хоць паглядзяць,i калi так пойдзе,то можа пацяплее...

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb