Палітыка

Ці запросяць апазыцыю на раду Эўразьвязу?

10.10.2008 08:22

У панядзелак, 13 кастрычніка, у Люксэмбургу адбудзецца пасяджэньне міністраў замежных спраў Эўрапейскага зьвязу.

На яго запрошаны кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Мартынаў. А ці прымуць удзел у гэтым пасяджэньні прадстаўнікі беларускай апазыцыі?

На пасяджэньні рады Эўразьвязу ў Люксэмбургу будзе абмеркавана пытаньне адмены візавых санкцый супраць асобных беларускіх чыноўнікаў. Паводле эўрадэпутата Юстаса Палецкіса, Эўрапарлямэнт рэкамэндаваў запрасіць прадстаўнікоў апазыцыі на пасяджэньне рады Эўразьвязу ў Люксэмбургу.

Каб улада ў Менску адчувала, што думка апазыцыі істотна ўплывае на разьвіцьцё стасункаў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем
“Для таго, каб рашэньні Эўразьвязу адносна Беларусі прымаліся б пасьля кансультацый з апазыцыяй. Каб улада ў Менску адчувала, што думка апазыцыі істотна ўплывае на разьвіцьцё стасункаў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем. Мне здаецца, гэта вельмі важна”.

Падчас дэбатаў у Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі дзяржаўны міністар Францыі па справах Эўропы Жан П’ер Жуе не адказаў на пытаньне шэрагу эўрапарлямэнтароў, ці будуць запрошаныя ў Люксэмбург Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандр Казулін. Эўракамісар Чарлі Маккрыві назваў ідэю запрасіць апазыцыю "цікавай" і паабяцаў перадаць яе камісару па зьнешняй палітыцы Бэніце Фэрэра-Вальднэр. Вырашыць жа гэтае пытаньне можа Францыя, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

Паводле Аляксандра Казуліна, пытаньне ўдзелу апазыцыі паднята падчас дэбатаў у Эўрапарлямэнце і абмяркоўвалася з прадстаўнікамі Эўразьвязу:

павінен быць не дыялёг, а трыялёг, трохкутнік
“Зараз гэта пытаньне паўстала ў поўным аб’ёме. Таму пачакаем, гэта ж усё вырашаецца не адразу. Падчас дэбатаў у Эўрапарлямэнце была выказана такая моцная думка, што калі вядуцца нейкія перамовы з прадстаўнікамі ўлады, то павінны быць таксама і прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі. І павінен быць не дыялёг, а трыялёг, трохкутнік.

Мы сустракаліся з усімі фракцыямі Эўрапарлямэнту. І мы вельмі падрабязна абмяркоўвалі становішча, якое было, што ёсьць зараз і што трэба рабіць у будучым. І зразумела, што на абяцаньні, якія дае Лукашэнка, і калі гэта будуць толькі абяцаньні, нічога ня будзе – ніякіх крокаў ці зрухаў. Таму Захад чакае, калі беларускія ўлады зробяць нейкія крокі насустрач Эўразьвязу. І калі гэта будуць пэўныя крокі, то будуць пэўныя крокі з боку Эўразьвязу”.

У беларускім міністэрстве замежных спраў пакінулі без камэнтароў ідэю ўдзелу апазыцыі ў пасяджэньні ў Люксэмбургу.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падкрэсьліў, што пытаньне запрашэньня прадстаўнікоў апазыцыі застаецца адкрытым. Ён нагадаў, што перад тым, як Эўрапарлямэнт вынес рашэньне адносна санкцый, з прадстаўнікамі аб’яднаных дэмсілаў былі праведзены кансультацыі.

“І менавіта вось такі кампрамісны варыянт, які ўкладаецца ў схему, – адмена часова і не татальна, – яна і была прынятая. Часова і часткова – гэта якраз добрая формула. Часова – за гэты час улады павінны прадэманстраваць нешта канкрэтнае. І мы настойваем, каб пытаньнем нумар адзін была зьмена выбарчага заканадаўства.

Што да гэтай сустрэчы, ну, гэта, канечне, фармат міністраў замежных спраў. Але разам з тым вядомы і ў Брусэлі наш падыход: калі мы гаворым пра дыялёг, пра перамовы, то яны ня могуць абыходзіцца без АДС, які зьяўляецца рэальным палітычным суб’ектам беларускага жыцьця. І мы будзем настойваць, калі прымаюцца нейкія рашэньні па Беларусі, каб там абавязкова прысутнічалі два бакі”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
10.10.2008 09:07

Наогул ніякіх апазыцый не запрашаюць, але ў выпадку Беларусі адзінай краіны ізгоя ў Эўропе нестандартная справа. А.Казулін гэта праект Масквы і ніякая не апазыцыя, яшчэ пакалоціць чый небудзь партрэт клон Лукашэнкі, ня ведае моў нават беларускай,
а вось Мілінкевіча можна бо падрыхтаваны працаваў за мяжою, валодае роднай і замежнымі мовамі - ён не зробіць ганьбы Беларусі, Але найбольш падыходзіць для перамоў З. Пазьняк сапраўдны лідэр нацыі,
не саўковы мутант.


Імя:: Миронов Константин Горад:: Минск
10.10.2008 09:27

Те наши,кто ездит в Европу,по всей видимости настолько гордятся этим самим фактом,что нормально не могут сказать о своих собственных интересах-а вдруг следущий раз не пригласят !
Вот в нынешней ситуации надо чётко сказать Западу,что, если при признании выборов или непризнании они руководствуются к.-л. экономическими интересами ( а это рано или поздно вылезет),то никто им гарантировать не может,что в дальнейшем долгосрочные проэкты с режимом будут выполнятся,что если нарушены интересы Беларуси,то возможна и безвозмездная национализация и т.д.
Вобще,в этой ситуации интересы Беларуси пусть лучше представляет Рада БНР.Они не так зависимы и имеют своё мнение на события и в связи с этим лучше могли бы представить наши интересы там,где нужен голос не власти,а гражданского общества.


Імя:: Пятрусь
10.10.2008 10:37

Навошта ў гэтай размове вогуле патрэбная псэўдаапазіцыя? Мо мне нехта патлумачыць?


Імя:: антон Горад:: минск
10.10.2008 15:14

Оппозицию должны представлять лидеры партий,а не карниенки милинкевич и тд.Это полный провал внешней политики ОДС.


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
12.10.2008 09:24

Міколу зь Літвы.
Апазыцый не запрашаюць?
А вось мне памятаецца, на Патсдамскай канфэрэнцыі Чэрчыль у складзе дэлегацыі меў якраз лідэра апазыцыі, які, дарэчы, і зьмяніў яго, Чэрчыля на наступных выбарах. І увогуле ў Вялікай Брытаніі апазыцыя заўсёды прысутнічае пры выпрацоўцы дзяржаўных рашэньняў, проста таму, што ўлада разумее сваю адказнасьць перад нацыяй і ня лічыць сябе нязьменнай, а гэта вымагае, каб апазыцыя , што называецца, "была ў тэме"...
Антону зь Мінска.
Павінны быць лідэры партый? калі гэта не Карняенка ці Мілінкевіч, якіх вы чамусьці так зьняважліва з малой літары, то каго вы маеце на ўвазе? Можа, лідэраў БРСМ? Ці якой спартовай партыі? А можа, варта больш сур'ёзна ставіцца ?

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb