Палітыка

Артур Фінькевіч пакінуў “Малады фронт”

Артур Фінькевіч

09.10.2008 18:03

Артур Фінькевіч, якога некалькі дзён таму зьнялі з пасады намесьніка старшыні “Маладога фронту”, заявіў, што спыняе сваё сяброўства ў арганізацыі, каб захаваць яе.


Два дні таму мы паведамлялі пра канфлікт у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Актывісты фронту — былыя палітвязьні Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч — абмяняліся ўзаемнымі абвінавачаньнямі. Артур Фінькевіч, якога некалькі дзён таму зьнялі з пасады намесьніка старшыні “Маладога фронту”, заявіў, што спыняе сваё сяброўства ў арганізацыі, каб захаваць яе.

Артур Фінькевіч лічыць, што трэба спыніць шум, узьняты ў прэсе вакол “Маладога фронту”. Каб вычарпаць канфлікт, Артур вырашыў падаць заяву аб выхадзе з арганізацыі.

“Я быў супраць таго, каб выносіць сьмецьце з хаты. Але атрымалася так, што не з майго боку пайшла інфармацыя. У дадзенай сытуацыі самым моцным і правільным крокам з майго боку будзе напісаньне заявы аб выхадзе з “Маладога фронту”.

Так. Для мяне гэтая арганізацыя ёсьць сьвятыняй, гэта тая арганізацыя, дзеля якой я працаваў цягам апошніх сямі гадоў. Гэта насамрэч для мяне вельмі шмат значыць… Але, лічу, што гэты крок дазволіць “Маладому фронту” захавацца”.

Зьміцер Дашкевіч
Старшыня “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”:

“Я перакананы, што канфлікт у нашай арганізацыі вычарпаны. Артур накіраваны на стварэньне нейкай іншай ініцыятывы, арганізацыі, руху… Мы жадаем яму посьпехаў у гэтай працы. Рашэньні, прынятыя соймам “Маладога фронту”, ёсьць законнымі, адпавядаюць статуту нашай арганізацыі і будуць зацьверджаныя на найбліжэйшым зьезьдзе”.

Мікола Статкевіч
“Малады фронт” — партнэр “Эўрапейскай кааліцыі”. Каардынатар кааліцыі Мікола Статкевіч прыгадаў, як у сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, якую ён узначальваў, адбыўся раскол. Ён лічыць, што калі б “Малады фронт” быў зарэгістраванай арганізацыяй, то цяперашні крызіс мог бы мець і цяжэйшыя наступствы.

“Тут, так бы мовіць, не было шчасьця дык няшчасьце дапамагло. Калі б “Малады фронт” быў зарэгістраванай арганізацыяй, сытуацыя для яго магла б стаць больш небясьпечнай. Напрыклад, на пачатку 2005 году я, законна абраны і пераабраны зьездам старшыня БСДП “Народная грамада”, атрымаў ліст зь Мінюсту аб тым, што я не зьяўляюся старшынём партыі.

“Малады фронт” незарэгістраваная арганізацыя і, хаця гэта небясьпечна і замінае, але гэта не дае магчымасьці ўладам наўпрост умяшацца ў вырашэньне кадравых пытаньняў унутры “Маладога фронту”.

Зьезд “Маладога фронту” адбудзецца пры канцы кастрычніка. Ранейшыя спробы правесьці зьезд, каб у ім удзельнічалі дэлегаты ад усіх рэгіянальных структураў, сканчаліся масавымі затрыманьнямі. Спэцназаўцы адвозілі маладафронтаўцаў у міліцыю й там па некалькі гадзін высьвятлялі іхныя асобы, а на некаторых складалі пратаколы.

У 2007 годзе падчас зьезду “Маладога фронту” былі затрыманыя 47 актывістаў. Супраць пяцёх распачалі крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: chalavek
09.10.2008 18:28

DAUNO PARA! CHAKAU, PAKUL PEVEN NJA KLJUNUU U ADNO MESCA. Dranchuk peuna lokci gryze.


Імя:: tt
09.10.2008 22:08

Ну (выдалена за парушэньне правілаў форуму. - рэд.) пакуль не замучыў усіх, не сваліў...


Імя:: Пятрусь
09.10.2008 22:49

Шкада

Ідэйны чалавек павёўся на правакатара, і згубіў магчымасьць дасягнуць сваё мары...

МФ канчаткова абвячорыцца


Імя:: tt
10.10.2008 09:08

МФ такіх правакатараў перажыў не адну сотню. І не абвячорыўся, і не апазьнячыўся. МФ йдзе на таран! : ))


Імя:: Зьміцер
10.10.2008 09:17

Мне падаецца, што гэта не абвячораваньне, а агульная праблема нашых дэмакратычных сіл, якая характэрна для ўсяго беларускага грамадзтва - нізкая палітычная культура. нашы лідэры, як ва ўладзе так і апазыцыйныя, ня здольныя да кампрамісаў: імкнуцца навязаць выключна сваё меркаваньне, а астанія ня бачаць. Таксама паглядзіце: хто кіруе партыямі, у АДС? Нязьменныя ўжо колькі гадоў людзі. як лукашэнка захапіў уладу і трымае яе ужо 14 год, такія ж працэсы і ў апанэнтаў адбываюцца. Люстэркавыя


Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
10.10.2008 09:19

Неабвячорыцца. Вымушаны, але ж годны крок Артура.
P.S. Разумею, што ня мне вучыць як каму і што камэнціць, але ж хацелася б заклікаць усіх "ярых" камэнтатараў быць больш паліткарэктнымі ў сваіх выказваньнях да ўсіх.


Імя:: наш чалавек
10.10.2008 12:08

Падтрымоўваю "Лёкса". Будзем адзін аднаго паважаць. Артур наламаў дроваў добра, але хапіла мазгоў спыніцца і сысьці. Нават калі і пад прымусам прыняў рашэньне.


Імя:: Фрабел.
11.10.2008 11:58

Вось беларускія рэаліі... Сумныя і проста брыткія.
Артур, ты пажадаў, каб "Малады Фронт" заставаўся моцным, адзіным і дэмакратычным, так
чаму ж ты не рабіў яго такім да канца, бо ў цябе перамагло зямное,матэрыяльнае,а сіла духа
і мараль саступілі ім. Я б табе пажадаў наступнае : кожны можа памыляцца, мы не ангелы,
але заўсёды ёсць час і пакаяцца. Ты зрабіў поў шага да таго,каб выправіць памылку - годна
выйшаў з М.Ф. , але калі ты Беларус у першую чаргу - зрабі яшчэ адзін моцны шаг у сваім жыцці - запішыся зноў у М.Ф. шэраговым сябрам, пакайся і змагайся побач з сваімі сябрамі
на карысць Беларусі і нашай будучыні, і ты зноў адчуеш, что ты ў першую чаргу Чалавек.
Калі не, то знайдзі сябе ў іншых беларускіх сілах, у змаганьні за Беларусь.
Шкада,што так атрымалася, але ці здольны ты знайсці сябе сам...
Толькі Беларусь і беларускі народ дасць табе ацэнку і ўзнагародзіць цябе за твае далейшыя крокі і дзеяньні, дакажы сабе,што ты яшчэ можаш быць на перадзе !!!

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb