У Горадні адкрыты рух па Старым мосьце
09.10.2008 15:14
У Горадні сёньня адкрыты рух грамадзкага транспарту і пешаходаў па Старым мосьце церазь Нёман.
Мост, які некалі быў адзіным на ўвесь горад, перабудавалі і пашырылі. Будаўнікі пакуль што дарабляюць яго, але выпрабаваньні дазволілі адкрыць рух, чаго гараджане вельмі чакалі.
Мост быў цалкам закрыты ў ноч з 15 на 16 студзеня сёлета. Для пешаходаў на час рамонту зрабілі пантонны мост цераз раку, а транспарт хадзіў у абход. У горадзе ёсьць яшчэ два аўтамабільныя масты.
Стужку перарэзалі, пасярэдзіне — старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка
Стары мост асьвяцілі каталіцкі і праваслаўны сьвятары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
">
">
">
">
&top=1">
">
">