Палітыка

П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі

09.10.2008 14:34

Сябра беларускай дэлегацыі ў Брусэлі Павал Севярынец заявіў, што ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сфармуляваная пазыцыя Эўропы. Але цяпер усё залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна і настойліва эўрапейцы будуць дамагацца яе выкананьня.


“Усё залежыць ад выканаўчых органаў, Эўракамісіі, ад сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ у панядзелак. Безумоўна, калі будзе моцная палітычная воля з боку Эўропы, то прагрэс у стасунках з Беларусьсю будзе дасягнуты”.

Адносна прыпыненьня візавых санкцый на паўгоду супраць беларускіх чыноўнікаў, спадар Севярынец сказаў, што канкрэтнае рашэньне прымуць выканаўчыя структуры, якія гэтыя санкцыі і ўводзілі.

“Гэта той крок, які дазваляе эўрапейцам весьці перамовы. Зараз галоўнае ня быць падманутымі за гэтыя 6 месяцаў.

Мне падаецца, што лепей за ўсё дачакацца нейкіх канкрэтных крокаў з боку рэжыму, а затым здымаць нейкія абмежаваньні. Давайце спачатку спынім рэпрэсіі, а пасьля гэтага – калі ласка!

Тое. што мы чулі, хутчэй настроена на нейкія пакрокавыя перамовы. То бок вы спачатку спыніце рэпрэсіі ў поўным аб’ёме, здыміце рэпрэсіўныя артыкулы крымінальнага кодэксу, пусьціце “Народную волю” у Беларусь, рэабілітуйце людзей, якія цяпер знаходзяцца на так званай “хіміі”... І пасьля гэтага мы будзем вырашаць канкрэтныя пытаньні, па канкрэтных людзях”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Фрабел.
09.10.2008 15:21

Ну хто верыць Лукашэнку ? Што ён можа пайці на нейкія змены ? Каб хутчэй страціць уладу і сесці за краты ? Лукашэнка хоць шаг зрабіў калі-небудзь добры і шчыры ? Толькі не кажыце,што выпусціў жа палітзняволеных. А як яны туды трапілі і хто іх туды і за што пасадзіў, каб мы былі яму ўдзячны за гэта?
Гэта не быў акт добрай волі - гэта быў нахабны торг людзьмі і падман !!!
Вось гэтыя пытаньні і ёсць адказы.


Імя:: AD
10.10.2008 01:51

Знойдзецца здрайца сярод яго прыхвастней які захоча выменяць свабоду.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb