Палітыка

Санкцыі трэба прыпыніць, каб пачаць дыялёг

09.10.2008 11:30

А.Мілінкевіч і А.Казулін правялі супольную прэсавую канфэрэнцыю ў Эўрапарлямэнце.


Ва ўступным слове старшыня камітэту па зьнешняй палітыцы Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі адзначыў, што хоць Беларусі нестае якасных пазытыўных зрухаў у бок дэмакратызацыі, Эўразьвяз разглядае пытаньне аб магчымасьці скасаваньня некаторых санкцый, якія дзейнічаюць супраць пэўных прадстаўнікоў афіцыйных уладаў, і адначасова хоча падтрымаць разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, паведамляе прэсавая служба брусэльскага “Офісу за дэмакратычную Беларусь”.

Паводле словаў Яцэка Сарыюша-Вольскага, прысутнасьць у Брусэлі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл даводзіць, што Эўропа ня здрадзіла ідэалам дэмакратыі на карысьць прагматызму.

Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што Беларусь, як і іншыя краіны, сутыкнулася зь фінансавым крызісам, які можа мець вельмі цяжкія наступствы для яе нерэфармаванай эканомікі. Ён адзначыў, што субсыдыяваньне беларускай эканамічнай мадэлі з боку Расеі скарачаецца, але адначасова расьце і фінансавая залежнасьць ад Масквы праз запазычанасьць па мільярдных крэдытах, якія пакрываюць рост коштаў энэрганосьбітаў.

Адзіны выхад спадар Мілінкевіч бачыць у правядзеньні рэформаў, і таму для яго “няма альтэрнатывы дыялёгу”, пад якім ён разумее ўсталяваньне паўнавартасных стасункаў з Эўразьвязам. Аднак, на ягоную думку, гэты дыялёг павінен весьціся пакрокава з паралельнай паступовай дэмакратызацыяй Беларусі. Ён заўважыў таксама, што праэўрапейскія настроі ў Беларусі растуць, і каля паловы насельніцтва лічыць ідэю супрацоўніцтва з ЭЗ слушнай.

Адказваючы на пытаньне журналістаў пра тое, як ён ставіцца да запрашэньня міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава на сустрэчу ў Люксэмбург, спадар Мілінкевіч адзначыў, што ня бачыць у гэтым ніякай праблемы і што такі крок з боку Эўразьвязу сьведчыць, што Эўропа ставіцца да дыялёгу сур’ёзна. Ён таксама зазначыў, што дзейнасьць санкцый трэба толькі прыпыніць, каб улады разумелі, што ў выпадку новых парушэньняў яны могуць аднавіцца.

Аляксандар Казулін пагадзіўся зь Мілінкевічам у тым, што дыялёг паміж Менскам і Эўразьвязам сапраўды неабходны, але ў ім павінны ўдзельнічаць і беларускія дэмакратычныя сілы ў якасьці суб’екта.

Ён адзначыў, што ў праекце рэзалюцыі, якую сёньня мае разгледзець Эўрапарлямэнт, пазначаныя асноўныя моманты па праблемах беларускага грамадзтва.

Кажучы пра вызваленьне палітычных вязьняў як пра адзіную рэальную саступку рэжыму, спадар Казулін адзначыў тым ня менш, што крыніца праблемы — замацаваны заканадаўча перасьлед за палітычную дзейнасьць — не ліквідавана, а гэта стварае магчымасьць працягваць рэпрэсіі ў будучым. Спадар Казулін таксама ўзьняў пытаньне зьніжэньня кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян і спрашчэньня працэдуры іх атрыманьня. Ён верыць, што такі крок паскорыць дэмакратызацыю краіны.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Фрабел.
09.10.2008 12:18

Вось трымаю любое пары,што Лука не сядзе за стол перамоваў з ЕС і з апазіцыяй,ён будзе цягнуць час да 2011 года, і ніякіх
змен у выбарчым заканадаўстве не будзе, і ніякіх лепшых умоў не будзе. Лука што дазволіць, каб ён саступіў уладу? Каб яму сесці за краты ? 14 год мінула, а не зразумелі сутнасць дыктатара ! Лука зараз
паказаў, што ён не пойдзе ні на якія саступкі,ні на мілімерт!!!
А зараз будуць розныя пастановы, рэзалюцыі,прызывы,пакрокавая "дэмакратызацыя", а ён будзе пляваць на ўсё гэта, а там і 2011 год наступіць.
Сп.Мілінкевіч трымаеце пары !!!???


Імя:: Ігар Горад:: Магілеў
09.10.2008 14:14

Гэтыя ідыёты забыліся пра Гітлера.
Дэмакратыяй фашызм не зламаеш


Імя:: юстас Горад:: минск
09.10.2008 16:51

Миля з кулей решают за всю оппозицию и за всю Беларусь,бедная страна.Лука нашел своего папа Гапона


Імя:: А.Астроўскі Горад:: Гародня
09.10.2008 23:45

1. Цікава было б даведацца, якую з партый АДС Казулін лічыць "беларускай дэмакратычнай"? Любая беларуская дэмакратычная партыя мусіць адстойваць інтарэсы беларускага народу (хаця б голасна выступаць супраць этнацыду). Ну, і якая зь іх там такая?
2. Казуліна і Мілінкевіча, як палітычныя фігуры, ЕЗ спальвае ў вогнішчы "будучага дыялогу" з Лукашэнкам. Той альбо не адбудзецца, альбо ня дасьць ніякіх вынікаў. Заходнія прайдзісьветы гэта ведаюць. Але Захад цалкам праваліў у адносінах да Беларусі той гістарычны шанец, які быў пасьля 1991 года, а цяпер сутаргава робіць адну памылку за другой. А ўсяго і справаў было: знайсьці й падтрымаць сапраўды Беларускую Дэмакратычную Сілу, нацэленую на інтарэсы Беларускага Народу... Дык, не. Увесь гэты час піхалі нам свой марны псеўда-лібералізм, закручаны ў фанцік з надпісам "дэмакратыя". А цяпер забегалі, як вошы на грэбені...

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb